Прыенай

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Горад Прэнай)

Прыенай (літ.: Prienai, традыцыйная беларуская назва — Прэны) — горад у Літве, размешчаны на рацэ Нёман. Цэнтр Прыенайскага раёна Каўнаскага павета. Насельніцтва — 11,0 тыс. чал.

Горад
Прыенай
літ.: Prienai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1502
Вышыня цэнтра
75 м і 53 м
Насельніцтва
  • 8 894 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
319
Прыенай на карце Літвы
Прыенай (Літва)
Прыенай

Гісторыя правіць

Прыенай упершыню згадваецца ў 1502 годзе як дзяржаўны маёнтак (двор), у 1579 — мястэчка. У 1644 годзе вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза падараваў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе горад. У 1580 і 1785 атрымалі прывілеі на правядзенне кірмашоў. У 1609 годзе Каспер Горват заснаваў касцёл. У пачатку 17 ст. дзейнічала прыходская школа[2].

У 1773 годзе Прэны перайшлі ва ўласнасць Сапегаў, якія валодалі імі да 1857 года, калі перайшлі ў дзяржаўную ўласнасць. Былі цэнтрам стараства, з 1791 — Прэнскага павета. 9 лістапада 1791 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Св. Георгія на кані, забіваючага кап’ём цмока. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Прусіі[2].

У 1920 годзе Прэны ўвайшлі ў склад Польшчы. У верасні 1939 года горад быў заняты савецкімі войскамі. З чэрвеня 1941 да 1944 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. а б Прыенай на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

Спасылкі правіць