Пхунчолінг

горад у Бутане
(Пасля перасылкі з Горад Пхунчолінг)

Пхунчолінг — горад на поўдні Бутана (у дзонгхагу Чукха) на мяжы з Індыяй. Праз яго праходзіць адзіная шаша, якая злучае Індыю і Бутан. Насельніцтва каля 20537 чалавек (перапіс 2005), а па ацэнцы 2012 — 23 915 чалавек, гэта другі па велічыні горад Бутана. Горад часткова адкрыты для замежных турыстаў, якім для ўезду ў астатні Бутан неабходна праходзіць праз складаныя візавыя працэдуры. У межах гарадоў Пхунчхолінга і Джайгаона жыхары Індыі і Бутана могуць перамяшчацца без памежных фармальнасцей. Істотную частку насельніцтва Пхунчолінга складаюць індыйцы. Пхунчолінг мае вялікае значэнне для знешняга гандлю Бутана як транзітны пункт для перавозкі тавараў.

Горад
Пхунчолінг
Від на Пхунчолінг
Від на Пхунчолінг
Краіна
Дзонгкхаг
Каардынаты
Плошча
  • 15,6 км²
Вышыня цэнтра
293 м
Насельніцтва
20 537 [1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
525
Афіцыйны сайт
Пхунчолінг на карце Бутана
Пхунчолінг (Бутан)
Пхунчолінг

Зноскі

  1. Bhutan: largest cities and towns and statistics of their population(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 9 чэрвеня 2010. (англ.)