Пятроўск (Саратаўская вобласць)

горад у Саратаўскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Пятроўск)

Пятроўск (руск.: Петровск) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 33,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1696 годзе.

Горад
Пятроўск
руск.: Петровск
Герб
Герб
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1698
Горад з
Плошча
  • 43 км²
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
  • 28 893 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 84555
Паштовы індэкс
412540
Аўтамабільны код
64, 164
Код АКАТП
Пятроўск на карце Расіі ±
Пятроўск (Саратаўская вобласць) (Расія)
Пятроўск (Саратаўская вобласць)
Пятроўск (Саратаўская вобласць) (Саратаўская вобласць)
Пятроўск (Саратаўская вобласць)

Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на берагах ракі Мядзведзіца, за 104 км на паўднёвы захад ад Саратава, за 5 км ад мяжы з Пензенскай вобласцю.

Буйнейшыя прадпрыемствы: электрамеханічны завод «Молат» (вытворчасць прыбораў для суднабудавання і тавараў шырокага спажывання), завод аўтазапчастак (філіял маскоўскага АМА «ЗІЛ»), газатранспартнае прадпрыемства (Пятроўскае ЛПУ, філіял ТАА «Югтрансгаз» ААТ «Газпрам»). Таксама ёсць малочны завод, мэблевая вытворчасць, мясакамбінат, пякарня.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі