Пінск

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Пінск)

Пінск[5] (трансліт.: Pinsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пінскага раёна, каля зліцця рэк Піна і Прыпяць. За 180 км на ўсход ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Лунінец. Вузел аўтадарог на Іванава (М10), Івацэвічы і Столін (Р6), Лунінец (Р8). Рачны порт. Пінск называюць сталіцай Палесся, тут знаходзяцца 44 гістарычна-культурныя помнікі, якія ахоўваюцца Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва 137 961 чал. (2018)[6].

Горад
Пінск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1097
Плошча
50,48[2] км²
Вышыня цэнтра
141 ± 1 м і 139 м
Насельніцтва
  • 124 613 чал. (1 студзеня 2023)[3]
Нацыянальны склад
беларусы — 89,98 %,
рускія — 5,78 %,
украінцы — 2,29 %,
іншыя — 1,95 %[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
165
Паштовыя індэксы
225700, 225710, 225716 і 225745
Аўтамабільны код
1
СААТА
1445000000
Афіцыйны сайт
pinsk.by  (руск.)
Пінск на карце Беларусі ±
Пінск (Беларусь)
Пінск
Пінск (Брэсцкая вобласць)
Пінск

Назва правіць

Назва Пінск утварылася ад назвы ракі Піны. У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Пиньск[7], Пинеск[8].

Назва ракі Піна балцкага паходжання. Балцкія назоўныя аналагі — прускія тапонімы Pinno, Pynouwe, літоўскі гідронім Pynauja[9]. Звязана з літоўскім pinti «плесці (кош, плот, касу)», pynė «каса», прускім panto «путы». Далей да індаеўрапейскага *(s)pen- «сплятаць, скручваць»[10]. Назва адносілася да звілістасці рачнога рэчышча.

Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, назва Піны ад украінскага (паляшуцкага) піна «пена», якая па рацэ плавала. Паводле іншай версіі, украінска-паляшуцкая вымова назваў «Пыньск» і «Пына» дазваляе звязаць са словамі тыпу «спыніць» (укр. спинити)[11].

Гісторыя правіць

У Сярэднявеччы правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Пінск («Пінеск») змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і датуецца 1097 годам[12]. Узнікненне горада ў XI стагоддзі пацвярджаюць археалагічныя звесткі. Да XII стагоддзя ён уваходзіў у склад Тураўскага княства.

У 1174 годзе Пінск стаў сталіцай удзельнага княства. У летапісах згадваюцца князі пінскія: Яраслаў (1183) і Яраполк (1190). На той час горад меў гандлёвыя сувязі з Валынню, Сярэднім Падняпроўем і Паўночным Прычарнамор’ем[12].

У XIII стагоддзі Пінск стаў цэнтрам Пінска-Тураўскай епархіі[13]. Пад 1263 годам упершыню ўпамінаецца праваслаўны храм пры манастыры ў прадмесці Лешча — рэлігійным і асветніцкім цэнтры Піншчыны.

У пачатку XIV стагоддзя Пінскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве ў самім горадзе збудавалі замак. З 1320 года тут княжыў Нарымунт Гедзімінавіч, які ў 1348 годзе загінуў у бітве з крыжакамі. У 1396 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч заснаваў у Пінску касцёл францысканцаў[14]. Станам на 1471 год у горадзе валадарыла княгіня Марыя — удава Сямёна Алелькавіча, які вёў свой род ад Гедзіміна. У вялікай колькасці яе дароўных грамат ўтрымліваюцца першыя вядомыя пісьмовыя ўпамінанні вёсак Піншчыны[15].

У 1521 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Пінск сваёй жонцы вялікай княгіні Боне, якая пачала актыўна праводзіць аграрныя пераўтварэнні на Палессі. У 1527 годзе сцены Пінскага замка спынілі апошні набег татар на Літву. З 1539 года горад стаў цэнтрам староства.

У сярэдзіне XVI стагоддзя ў Пінску было 27 вуліц і 800 двароў, а таксама магутная сістэма ўмацаванняў[13]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад стаў сталіцай павета Берасцейскага ваяводства.

У Рэчы Паспалітай правіць

12 студзеня 1581 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Пінску магдэбургскае права (пацвярджалася ў 1589, 1633, 1650, 1785 гадах) і герб: «у чырвоным полі шчыта залаты лук са стралой і нацягнутай цецівой»[16]. Неўзабаве тут збудавалі ратушу.

Пасля заключэння Берасцейскай уніі (1596) утварылася Турава-Пінская грэка-каталіцкая епархія. У 1636—1675 гадах у горадзе ўзвялі мураваныя езуіцкія касцёл і калегіум[17]. У 1648 годзе на Запарожжы пачалося паўстанне Хмяльніцкага, якое набыла характар рэлігійнай вайны. Хваляванні дайшлі і да Пінска, але іх удзельнікаў разам з казакамі разбіў гетман польны Януш Радзівіл. У сярэдзіне XVII стагоддзя горад быў важным цэнтрам гандлю, тут праходзіў шлях з Балтыі да паўднёвых гарадоў Каралеўства Польскага.

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) 5 кастрычніка 1655 года маскоўскі ваявода Валконскі заняў Пінск, разрабаваў яго і спаліў разам з навакольнымі слабодамі[18]. Пазней у 1660—1664 гадах горад неаднаразова трымаў аблогу казацкіх і маскоўскіх загонаў, якія 25 чэрвеня 1660 года зноў узялі яго штурмам[13].

У 1705 годзе князь Міхал Вішнявецкі і яго жонка Кацярына заснавалі ў Пінску кляштар бернардзінцаў (праіснаваў да 1832 года). У Вялікую Паўночную вайну ў 1706 годзе кароль Швецыі Карл XII заняў горад, разрабаваў і спаліў яго. Разбурэнні спазнаў і бастыённы замак у прадмесці Каралін, збудаваны спярша для маршалка вялікага і перададзены пазней князям Вішнявецкім. У 1710 годзе ў Пінску, Парахонску, Плешчыцах, Марозавічах, Лапаціне, Калбах спыняўся Васіль Тацішчаў — аўтар пяцітомнай «Гісторыі Расійскай», навуковец, дыпламат, асветнік, падарожнік, дзяржаўны дзеяч XVIII стагоддзя. Таго ж года на Піншчыне па загаду цара маскоўскага Пятра I ён зладзіў вытворчасць 30 гармат і 7 суднаў.

У 1729—1746 гадах пры Пінскім езуіцкім калегіуме працавала друкарня. У 1750—1782 гадах на паўночна-ўсходняй ускраіне прадмесця Каралін айцы-камуністы збудавалі мураваны касцёл, вядомы цяпер пад тытулам Карла Барамеуша. У 1784 годзе ў Пінску спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які прысутнічаў на цырымоніі закладкі Палаца Бутрымовічаў і наведаў таксама вёскі Лапаціна, Горнава і Альбрэхтова. У 1787 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла пры кляштары дамініканцаў. 1 ліпеня 1791 года пачала працу Пінская генеральная кангрэгацыя, чыёю мэтай было ўтварэнне аўтакефальнай праваслаўнай царквы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай не дазволілі здзейсніцца гэтым планам[19].

У Расійскай Імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе з 1795 года атрымаў статус павятовага горада Мінскага намесніцтва. У 1804 годзе на землях памешчыка Рыдзеўскага знайшлі вялікі манетны скарб.

У сяряэдзіне XIX стагоддзя Пінск стаў буйным цэнтрам гандлю, тут працавалі 2 гарбарні, завод апрацоўкі медзі, піваварня, тытунёвая фабрыка, млын. У 1857 годзе ў горадзе адкрылася гімназія, пераўтвораная ў 1878 годзе ў рэальнае вучылішча. У 1865 годзе муж і жонка Фляросы заснавалі ў Пінску бальніцу. У 1882 годзе праз горад прайшла паўднёвая лінія Палескіх чыгунак[18]. У 1885 годзе пачалі працаваць суднарамонтны і механічны завод, у 1892 годзе — запалкавая фабрыка «Прагрэс — Вулкан».

У пачатку XX стагоддзя ў Пінску было 5 бальніц, 3 аптэкі, 3 царквы, мужчынскі манастыр, 2 касцёлы, 2 сінагогі, паштова-тэлеграфная кантора, турэмны замак, 22 фабрыкі і заводы з 1100 рабочымі. Станцыя Палескай чыгункі, суднаходства па Прыпяці. Акрамя грузавой прыстані, мелася параходная пасажырская з лініямі Пінск — Кіеў, Пінск — Любяшоў, Пінск — Целяханы. У горадзе працавалі Азова-Данскі камерцыйны банк, рэстарацыя, тэатр, рэальнае вучылішча, жаночая гімназія, 6 прыходскіх школ, 2 пачаткевыя вучэльні, 2 прыватныя гімназіі, 3 прыватныя пачатковыя навучальныя ўстановы, мужчынская духоўнае вучылішча, кнігарні, фатаграфіі, крамы і розныя адміністрацыйныя ўстановы[20]. У сакавіку 1904 года ў Пінску з’явілася тэлефонная сетка (станам на 1910 год яе паслугамі карысталіся 196 абанентаў). У лістападзе 1911 года ў горадзе пачаліся першыя сеансы кінематографа. У 1912—1914 гадах тут жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну 15 верасня 1915 года Пінск занялі нямецкія войскі. 4 сакавіка 1918 года ўрад УНР III Устаноўчай граматай ад лістапада 1917 года абвясціў горад часткай украінскай дзяржавы, адначасова з 25 сакавіка таго ж года Пінск уключаны ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесся была прадметам перагавораў паміж БНР і УНР[21]. Пад канец 1918 года германскія войскі зышлі з Палесся.

1 студзеня 1919 года Пінск занялі бальшавікі, якія, у адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі, далучылі яго да БССР як цэнтр павета («падраёна») Брэсцкага раёна[22]. 22 студзеня 1919 года войскі УНР пакінулі Пінск. 5 сакавіка 1919 года адбылася бітва за Пінск паміж Палескай групай войска Польскай Рэспублікі і бальшавікамі, у выніку якой палякі здабылі горад, а таксама цягнікі, ваенныя склады, калону пантонаў і ўзялі ў палон некалькі дзясяткаў салдат[23]. У жніўні 1920 года Пінск зноў занялі бальшавікі, якія ўтрымлівалі горад да 26 верасня 1920 года, але вымушаны былі адступіць.

 
Рыначная плошча каля 1930 года

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пінск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў сталіцай павета Палескага ваяводства. У міжваенны перыяд Пінск быў адным з найзначнейшых у Польшчы цэнтраў пасялення расійскай эміграцыі (гл. Рускае дабрачыннае таварыства, Рускае таварыства моладзі), а таксама самы «яўрэйскі» горад на Усходніх Крэсах[24]. 7 верасня 1921 года здарыўся вялікі пажар: агонь знішчыў практычна ўсю цэнтральную частку горада. У 1924 годзе ў Пінску заснавалі краязнаўчы музей (адкрыўся ў 1926 годзе). Увосень 1934 года Пінск і сучасны Пінскі раён з навуковай экспедыцыяй наведала сусветна вядомая амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд. У 1936 годзе ў гарадскім парку «Лешча» прайшла вялікая сельскагаспадарчая выстаўка, напярэдадні якой выйшаў «Informator m. Pinska»[25].

 
Краявід Пінска, Іван Дзіміч. Музей Беларускага Палесся

У 1939 Пінск увайшоў у БССР, у кастрычніку таго ж года савецкія карныя органы расстралялі ці вывезлі ў Катынь больш за 500 палякаў і беларусаў. Васіль Корж і яго паплечнікі з НКВД бралі ўдзел у забойстве людзей. 4 снежня 1939 горад стаў цэнтрам Пінскай вобласці (існавала да 1 жніўня 1954). У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Пінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

10 жніўня 1946 распачаўся рух на першым аўтобусным маршруце. У 1953 у Пінску ўсталявалі першыя чатыры тэлефоны-аўтаматы. У 1956 пры рэканструкцыі горада быў знішчаны помнік архітэктуры барока — Касцёл Св. Станіслава, Рыначная плошча з гандлёвымі радамі, а таксама рэнесансная Вялікая сінагога. 30 ліпеня 1958 года ў межы горада ўвайшлі вёскі Альбрэхтава, Казлякевічы, Калонія і пасёлак пяньковага завода[26]. У 1960 распачалася будова аўтамабільнай трасы Пінск — Столін, у 1965 — камбіната верхняга трыкатажу, вядомага цяпер як ААТ «Палессе».

17 студзеня 1987 у Пінску адкрыўся новы будынак аўтавакзала, 5 красавіка таго ж года да новага Пінскага порта прычаліла першае судна. 7 лістапада 1989 у горадзе адкрыўся новы будынак Цэнтральнай бібліятэкі. 15 жніўня 1992 выйшла першая тэлепраграма пінскага тэлеканала «Вараг».

Рэспубліка Беларусь правіць

25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Пінскдрэў» адбыліся выбух і пажар, у выніку якіх загінула 14 чалавек.

9 і 10 жніўня 2020 года ў Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж супрацоўнікамі МУС і пратэстоўцамі: людзі заблакавалі будынак Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Як кажуць сведкі тых падзей, жыхары Пінска накіраваліся да выбарчых участкаў дазнацца вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, але іх накіроўвалі ў выканкам, маўляў, усе вынікі перадалі туды. Такім чынам людзі і пазбіраліся пад будынкам выканаўчага камітэта. На прапанову ўладаў, пяць прадстаўнікоў грамадзян пайшлі ў будынак «паразмаўляць», астатнія мірна чакалі, пляскалі ў ладкі, смяяліся, нават перакідваліся словамі з міліцыянтамі, сярод якіх было шмат знаёмых. А ў гэты час мясцовыя ўлады пільна сцягвалі дадатковыя сілы праваахоўнікаў, пасля чаго людзей узялі ў кола, а людзі спрабавалі вырвацца з гэтага ачаплення, баронячыся ад узброеных сілавікоў. У выніку супрацьстаяння ўладамі была распачата «Пінская справа».

Геаграфія правіць

 
Рака Піна

Пінск стаіць у вусці ракі Піны ля месца яе ўпадзення ў Прыпяць, якая аддзяляе горад ад прылеглых балот. У старажытнасці балоты, якія лічыліся дном міфічнага «Герадотава мора», былі адзінай прыроднай абаронай ад захопнікаў. Раней Піна і Струмень (так палешукі называюць Прыпяць у верхнім цячэнні), зліваліся насупраць старога замка. Рэчышча ракі ў межах Пінска зрэзанае, шырыня складае 35—55 метраў[27].

Пінск знаходзіцца ў часавым поясе, які пазначаецца па міжнародным стандарце як Eastern European Time (Усходнееўрапейскі час), EET (UTC+2). Улетку ў Беларусі выкарыстоўваецца ўсходнееўрапейскі летні час (UTC+3).

Прырода правіць

Горад атачае лесапаркавая зона «Лугі». На тэрыторыі Пінска знаходзіцца некалькі паркаў (у тым ліку парк культуры і адпачынку, дзіцячы гарадок на вул. Заслонава) і сквераў. Ландшафт навакольных тэрыторый галоўным чынам антрапагенны — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, дачныя пасёлкі, сустракаюцца асобныя лясныя масівы (сасна, бяроза і г.д.).

Пінск — цэнтр меліярацыі Палесся на некалькі дзесяцігоддзяў. У наш час у горадзе працягвае сваю працу РУП «Палессегіправадхаз».

Клімат правіць

Пінск размяшчаецца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату[28]. Праз уплыў марскіх паветраных мас тут мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлантычнага акіяна з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −4,5 °C, ліпеня 18,5 °C. Гадавая колькасць ападкаў — каля 630 мм. Колькасць дзён з тэмпературай, вышэйшай за нуль, складае 253. У сярэднім назіраецца 165 дзён з ападкамі[29].

Клімат Пінска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 11,2 16,4 21,2 30,2 31,8 34,0 35,8 35,8 35,5 29,5 20,3 18,0
Сярэдні максімум, °C −1,3 0,3 5,8 13,7 20,0 22,5 24,7 24,0 18,4 12,0 5,0 0,4
Сярэдняя тэмпература, °C −4,5 −3 1,5 8 14 17 18,5 17,5 13,5 8 2,5 −1,5
Сярэдні мінімум, °C −6,7 −6 −2,3 3,5 8,6 11,8 13,9 12,8 8,4 3,6 −0,5 −4,4
Абсалютны мінімум, °C −30,6 −28,1 −24,2 −6,3 −7 1,0 1,4 2,9 −4,5 −8,6 −18,1 −26,6
Норма ападкаў, мм 40 30 30 40 60 70 80 75 50 40 50 45
Крыніца: Клімат Пінску (руск.). Метеоновости. Праверана 15 кастрычніка 2011., Пінск Надвор'е і клімат (Абсалютны максімум, Сярэдні максімум, Сярэдні мінімум, Абсалютны мінімум)

Насельніцтва правіць

  • XVI стагоддзе: сяр. 1550 — каля 3,5 тыс. чал.[13], 1600 — каля 5 тыс. чал.
  • XVII стагоддзе: 1625 — каля 30 тыс. чал.[30], 1650 — каля 10 тыс. чал.[13]
  • XVIII стагоддзе: 1794 — 3 716 чал.
  • XIX стагоддзе: 1825 — 4,2 тыс. чал.; 1841 — 6,8 тыс. чал.; 1860 — 8,6 тыс. чал.[30]; 1861 — 11,3 тыс. чал.; 1870 — 18 тыс. чал.[30]; 1887 — 22 967 чал. (11 847 муж. і 11 120 жан.), у тым ліку паводле стану: шляхты — 266 муж. і 275 жан., духоўнікаў праваслаўных — 49 муж. і 37 жан., духоўнікаў каталіцкіх — 3 чал., купцоў і ганаровых грамадзян — 208 муж. і 224 жан., мяшчан і цэхавых — 10 806 муж., 10 439 жан., вайскоўцаў — 325 муж., сялян — 190 муж. і 145 жан.; паводле веры: 2 848 праваслаўных, 1 082 каталікоў, 20 евангелістаў, 19 017 іўдзеяў[30]; 1897 — 28 028 чал. (13 649 муж. і 14 379 жан.)[31]; 1900 — 29,5 тыс. чал.
 
Пінскія яўрэі чытаюць Мішну. Фрагмент фотаработы «Пінскія партрэты»
  • XX стагоддзе: 1907 — 34 756 чал.[32]; 1910 — 36 409 чал., у тым ліку 26 626 яўрэяў[33]; 1921 — 23,5 тыс. чал.; 1931 — 33,5 тыс. чал., з іх 73,5 % складалі яўрэі, да 10 % — «рускія»; палякі складалі некалькі працэнтаў і былі ў асноўным прыбылым элементам — ваенныя, ксяндзы, служачыя, настаўнікі[24]; 1939 — 35,9 тыс. чал.; 1959 — 41,5 тыс. чал.; 1974 — 77,1 тыс. чал.[34]; 1986 — 112,6 тыс. чал.; 1993 — 123 тыс. чал.[35]; 1995 — 130 тыс. чал.[36]; 1996 — 130 тыс. чал.; 1998 — 132,6 тыс. чал.[37].; 2000 — 132,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 129,9 тыс. чал.; 2007 — 131,0 тыс. чал.; 2008 — 130,8 тыс. чал.; 2009 — 131,2 тыс. чал.[38]; 2009 — 130 355 (перапіс), у тым ліку больш за 85 % беларусаў, каля 9 % рускіх, каля 3,5 % украінцаў, каля 1 % палякаў, каля 0,15 % яўрэяў[4][39][40]; 2016 — 138 415 чал.[41]; 2017 — 138 202 чал.[6]

Эканоміка правіць

 
Запалкавая фабрыка ЗАТ «Пінскдрэў»

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай, мікрабіялагічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Пінск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Аэліта», «Прыпяць», «Спорт».

У 1836—1910 гадах працаваў Альбрэхтаўскі стэарынавы і мылаварны купецкі завод.

Транспарт правіць

 
Аўтобусны парк

Пінск — значны чыгуначны, аўтамабільны, рачны транспартны вузел. Працуюць два аўтапаркі (пасажырскі і грузавы), некалькі аўтамабільных баз. Эксплуатацыяй ракі Піны займаецца РУЭСП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях». У сферы чыгуначнага транспарту працуе «Даследчы завод шляхавых машынаў».

Грамадскі транспарт у Пінску прадстаўлены аўтобусамі. Аўтобусная сетка Пінска адкрылася 10 жніўня 1946 і налічвае цяпер больш за 40 маршрутаў[42]. Рухомы састаў — галоўным чынам аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-105 і МАЗ-107. Прыгарадныя і міжгародныя аўтобусныя рэйсы ажыццяўляюцца з аўтавакзала. Аўтобусныя маршруты злучаюць Пінск з Брэстам, Гродна, Мінскам і іншымі гарадамі Беларусі, а таксама з Варшавай, Вільнюсам, Масквой, Чарнаўцамі[43].

 
Рачны вакзал

Чыгуначная станцыя «Пінск» адкрылася ў 1884 годзе. Чыгуначныя маршруты злучаюць Пінск з многімі гарадамі Беларусі, Украіны і Расіі. Цягнікі далёкага руху ходзяць праз Пінск да Мінска, Смаленска, Масквы, Гомеля, Віцебска, Кіева, Сімферопаля. Праз горад праходзяць маршруты прыгарадных цягнікоў: Брэст — Лунінец, Драгічын — Лунінец і іншыя.

Культура правіць

 
Палескі драматычны тэатр

У Пінску дзейнічаюць гарадскі Дом культуры, Палац культуры «Трыкатажнік», Дом культуры ЗАТ «Пінскдрэў», дзяржаўны Музей Беларускага Палесся, гарадскі парк культуры і адпачынку, Палескі драматычны тэатр, гарадская кінавідэасетка (кінатэатр «Перамога», відэатэка), кінавідэапракат, гарадская канцэртная зала. У горадзе працуюць тэатр-студыя «Дыяген» і народны моладзевы тэатр «Візаві».

 
Гарадская цэнтральная бібліятэка

Дзейнічае цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, у якую ўваходзяць: цэнтральная бібліятэка для дарослых, дзіцячая бібліятэка і 7 філіялаў з агульным кніжным фондам у 600 тысяч асобнікаў. У 1986 адкрылася дзіцячая бібліятэка, у фондах якой больш за 100 тысяч кніг[44].

У горадзе налічваецца больш за 100 калектываў мастацкай самадзейнасці: харавыя, харэаграфічныя, тэатральныя, інструментальныя, вакальныя, эстрадна-цыркавыя. 34 калектывы маюць званне «народны» і «ўзорны». Дзейнічае 5 навучальных устаноў, дзе навучаецца больш за 1,5 тысячы навучэнцаў, вучэльня мастацтваў, дзіцячыя музычныя школы № 1, № 2, дзіцячая харэаграфічная школа, дзіцячая школа выяўленчага мастацтва[45].

Раз у два-тры гады ў канцы вясны — пачатку лета ў Пінску праходзіць Міжнародны фестываль фальклору «Палескі карагод». У апошні месяц зімы ў горадзе традыцыйна праходзяць творчыя сустрэчы пад агульнай назвай «Лютаўскія музычныя вечары». Раз у два гады ў красавіку праходзіць традыцыйнае свята гітарнай музыкі «Каралеўская фіеста». Таксама раз у два гады ў маі праходзіць музычнае свята «Віват, баян!» Летам ці ў пачатку восені ў наваколлях Пінска праходзіць міжнародны мотафестываль «Пінск»[46].

Адукацыя правіць

 
Галоўны корпус Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

У Пінску працуе 33 дзіцячых дашкольных устаноў; 15 сярэдніх школ; 3 гімназіі; ПУА «Сярэдняя школа „Бейс-Агарон“»; ліцэй УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»; цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; сацыяльна-педагагічны цэнтр; цэнтр сучасных сродкаў навучання; цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі[47].

У горадзе працуюць 2 музычныя школы, дзіцячая харэаграфічная школа, школа выяўленчага мастацтва.

Атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі забяспечваюць:

  • УА «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А. Я. Кляшчова» (раней — сельскагаспадарчы тэхнікум, гідрамеліярацыйны тэхнікум імя А. Я. Кляшчова)
  • УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж» (раней — тэхналагічны тэхнікум, тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці, каледж мясной і малочнай прамысловасці)
  • УА «Пінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж» (раней — ПТВ № 137 машынабудавання, прафесіны ліцэй машынабудавання, прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання)
  • УА «Пінскі дзяржаўны каледж будаўнікоў» (раней — ПТВ № 88 будаўнікоў, прафесійны ліцэй будаўнікоў)
  • УА «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» (раней — вучылішча мастацтваў)
  • УА «Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж» (раней — фельчарска-акушэрская школа, медыцынскае вучылішча)
  • УА «Пінскі дзяржаўны каледж тэхнікі і тэхналогій» (раней — ПТВ № 108 трыкатажнікаў, вышэйшае прафесійнае вучылішча лёгкай прамысловасці, прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці)
  • Пінскі каледж УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (раней — педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна, педагагічны каледж імя А. С. Пушкіна)
  • Філіял УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж (раней — індустрыяльны тэхнікум, індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, індустрыяльна-педагагічны каледж)

Атрыманне вышэйшай адукацыі забяспечвае УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» і Пінскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».

12 верасня 2001 г. у Пінску адбылося адкрыццё Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя Святога Тамаша Аквінскага.

Спорт правіць

 
Шахматна-шашачны клуб

Пінск — адзін з самых спартыўных гарадоў Беларусі, у 2009 годзе ён заняў 2 месца ў гэтай намінацыі.

У Пінску размяшчаецца Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву ў вяслярных відах спорту, выхаванцы якой — алімпійскія чэмпіёнкі 1996 года Тамара Давыдзенка, Яраслава Паўловіч. Тры чэмпіянаты Еўропы па мотаболе прымаў за апошнія паўтара дзесяцігоддзі спартыўны комплекс БЕЛАСТТ.

Станам на 1 студзеня 2003 года ў Пінску было 128 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 3 стадыёны з трыбунамі, 50 спартыўных зал, 2 басейны, 11 міні-басейнаў, 38 прыстасаваных памяшканняў. У спартыўных школах горада займалася каля 30 тыс. юных спартсменаў па 15 відах спорту. Апроч таго, у горадзе працуе шахматна-шашачны клуб.

Спарткомплекс «Хваля» правіць

Універсальны спартыўны комплекс «Хваля», які ўмясціўся на плошчы 32740 м², аб’ядноўвае ў сабе футбольны стадыён з трыбунамі, медыцынска-аднаўленчы цэнтр, лядовую арэну, басейны і ўніверсальную спартыўную залю. Адначасова наведваць яго могуць больш за 5000 чалавек. Спартыўнае збудаванне ўяўляе сабой 2-3-павярховы комплекс з аб’ёмаў розных форм і памераў.

Увод у эксплуатацыю лядовай арэны «Хваля» адбыўся 29 снежня 2007. Унікальнасць яе ў тым, што тут упершыню ў Беларусі выкарыстоўваюцца гнута-клееныя драўляныя аркі пад дахам. Асноўныя параметры арэны адпавядаюць еўрапейскім стандартам: шырыня лядовага пакрыцця — 29 м, даўжыня — 60 м, агульная плошча — 8450 м², колькасць гледачоў — звыш 600 чалавек.

Басейны прызначаюцца не толькі для студэнцкіх заняткаў, але і для ўсіх жыхароў Пінска. Пры неабходнасці спаборніцтва могуць глядзець каля 500 чалавек. Стадыён мае сучаснае інжынернае абсталяванне, яго трыбуны разлічаны на больш чым 3000 гледачоў.

ФК «Хваля-Пінск» правіць

У Пінску ёсць уласны футбольны клуб «Хваля», заснаваны ў 1987 годзе, зваўся «Камунальнік» (1989—1996), «Пінск-900» (1997—2005). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Хваля» (умяшчальнасцю 3100 месцаў). Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі ў першай лізе, а таксама 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі. За 18 сезонаў, праведзеных у чэмпіянатах і Кубках Беларусі, «Хваля» згуляла 497 матчаў: 238 перамогаў, 94 нічыі, 165 паразаў, розніца мячоў 806:597 (станам на 1 студзеня 2009).

«Аўтамабіліст» правіць

Найбольш тытулаваны клуб Беларусі, заснаваны ў 1979 годзе. 17-разовы чэмпіён Беларусі, 6-разовы срэбны прызёр, 16 разоў здабываў кубак Беларусі, срэбны прызёр чэмпіянату Усходне-Еўрапейскай лігі 2007 года, бронзавы прызёр 2006 года.

Медыцына правіць

Медыцынскія паслугі насельніцтву Пінска аказвае шэраг спецыялізаваных устаноў аховы здароўя. У горадзе дзейнічае УАЗ «Пінская цэнтральная паліклініка» (1 філіял), УАЗ «Пінская цэнтральная бальніца» (1 філіял), УАЗ «Дзіцячая бальніца» (1 філіял), УАЗ «Міжраённы радзільны дом» (2 філіяла), УАЗ «Стаматалагічная паліклініка» (1 філіял).

У горадзе ёсць філіялы наступных устаноў: «Міжраённы скурна-венералагічны дыспансэр», «Міжраённы псіханеўралагічны дыспансэр», «Міжраённы супрацьсухотны дыспансэр», «Міжраённы наркалагічны дыспансэр», «Станцыя пералівання крыві», «Спецыялізаваны дом дзіцяці», «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі»

Дзяржаўны санітарны нагляд у забеспячэнні санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва ажыццяўляе ДУ «Пінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Калегіум езуітаў

Пінск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння[48]. У колішнім кляштары езуітаў працуе Музей Беларускага Палесся.

Гатэлі: «Аэліта», «Прыпяць», «Спорт», «Хваля».

Пінск з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі горадам пасля Гродна. На працягу стагоддзяў у Пінску ўзводзіліся грамадзянскія і сакральныя збудаванні, у якіх не толькі захоўваліся мясцовыя традыцыі і рысы Палескага дойлідства папярэдніх эпох, але і выкарыстоўваліся дасягненні еўрапейскай архітэктуры.

Архітэктура Пінска правіць

Архітэктурнае аблічча Пінска складвалася з XVI ст.: у гэты час існавалі Траецкі мост, 2 брамы, 14 цэркваў, 3 праваслаўныя манастыры (Лешчанскі, Варварынскі і Богаяўленскі) і 2 каталіцкія кляштары (францысканцаў і дамініканцаў). Цягам XVIIXVIII стст. сфарміраваўся архітэктурны цэнтр горада: тут збудавалі мураваныя езуіцкі касцёл і калегіум, дамініканскі і кармеліцкі кляштары, ратушу, палац Бутрымовічаў, кляштар бернардзінцаў, у прадмесці Каралін — замак, касцёл Карла Барамеуша.

Аснову планіроўкі Пінска склалі гарадскія вуліцы, крыніцамі назваў якіх служылі асабістыя імёны князёў і мяшчан, геаграфічныя назвы, прыродныя ўмовы мясцовасці, рамесныя заняткі часткі мяшчан, нацыянальная прыналежнасць жыхароў. Яшчэ з XVI ст. згадваюцца асобныя пінскія вуліцы: Вялікая Спаская, Замкавая, Вароўская і іншыя. Вуліцы масціліся лесам, што было асабліва важна ва ўмовах вялікай забалочанасці гарадской тэрыторыі. Брукоўка на цэнтральных вуліцах Пінска з’явіліся ў канцы XIX ст. Да нашага часу ў горадзе захавалася частка яго даўняй радыяльна-паўкольцавай планіроўкі.

Славутасці правіць

 
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры кляштары францысканцаў
 
Палац Бутрымовічаў

Страчаная спадчына правіць

 
Касцёлы Св. Дамініка і Св Станіслава, знішчаныя бальшавікамі
  • Капліца Святога Георгія (пач. XX ст.)
  • Касцёл Маці Божай Балеснай (1820)
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1635)
  • Касцёл Святога Дамініка (1787)
  • Кляштар бернардзінцаў (XVIII ст.)
  • Кляштар кармелітаў (1734)
  • Кляштар марыявітак (XVIII ст.)
  • Манастыр і царква Яўлення Гасподняга (1596)
  • Сінагога Вялікая (1506)
  • Царква Святога Хведара (XII ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1823)

Вядомыя асобы правіць

 
Будынак, у якім нарадзіўся Рышард Капусцінскі

Гарады-пабрацімы правіць

  1.   Ковель, Украіна
  2.   Альтэна, Германія
  3.   Добрыч, Балгарыя
  4.   Чэнстахова, Польшча
  5.   Істра, Расія
  6.   Балахна, Расія

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. https://web.archive.org/web/20210602215435/http://www.pinsk.gov.by/about/index.php
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  4. а б Вынікі перапісу 2009 года
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  6. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. ПСРЛ. Т.1. — М., 1962. С. 258.
  8. М. Н. Тихомиров. Список русских городов дальних и ближних // Исторические записки. Т. 40. — М., 1952.
  9. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.
  10. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 988.
  11. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 290.
  12. а б Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 11 лютага 2013.
  13. а б в г д Пінск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 432. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  14. Ярашэвіч А. Пінскі кляштар францысканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 436. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  15. Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 508.
  16. Пінск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  17. Ярашэвіч А. Пінскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 435. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  18. а б Юлія Гаева. Пётр Лысенка. Пінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 495.
  19. Ярашэвіч А. Пінская кангрэгацыя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 434. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  20. Пінск // Целеш, В. Гарады Беларусі на старых паштоўках. — Мн.: Беларусь, 2001. С. 209.
  21. Валянціна Лебедзева. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) Архівавана 19 лістапада 2008. // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 15.
  22. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  23. Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 65.
  24. а б Tadeusz Zienkiewicz. Rosyjskie zycie kulturalno-literackie w Pinsku 1918—1939 // Acta Polono-Ruthenica XII, 2007. Uniwersytet Warminsko-Mazurski w Olsztynie. ISSN 1427-549X. С.8.
  25. Informator m. Pinska. Rok 1936.
  26. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Пінска рада населеных пунктаў Пінскага раёна ад 30 ліпеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 7.
  27. Апісанне ракі Піна (руск.). FisherMenFromPinsk. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  28. Т. М. Прокопович, Атлас географии Беларуси. — РУП «Белкартография», Минск, 2004. С. 14.
  29. Т. М. Прокопович. Атлас географии Беларуси. — РУП «Белкартография», Минск, 2004. С. 16.
  30. а б в г Pińsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 174.
  31. Пинск // Пінск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  32. Pińsk Архівавана 27 студзеня 2012. // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  33. Наш Пинск исторический. — Пинск: Пинск-900, 1997.
  34. Пинск // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  35. Пинск // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  36. Pinsk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 172.
  37. Юлія Гаева. Пётр Лысенка. Пінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 494.
  38. У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  39. Т. М. Прокопович. Атлас географии Беларуси. — Минск: РУП «Белкартография», 2004. С. 32.
  40. https://web.archive.org/web/20111011125310/http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_annual_data/1_Brest/03.pdf
  41. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  42. Расписание движения городских автобусов // ОАО «Пинский автобусный парк»
  43. Отправления автобусов от АВ «Пинск» // ОАО «Пинский автобусный парк»
  44. Пинск — город для человека (руск.). Epinsk.net. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  45. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Pinsk-city.info. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2013. Праверана 11 лютага 2013.
  46. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2011. Праверана 11 лютага 2013.
  47. Образовательное пространство города Пинска // Отдел образования, спорта и туризма Пинского городского исполнительного комитета(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2016. Праверана 31 сакавіка 2016.
  48. Пинск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  49. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 187.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць