Расяйней

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Горад Расейняй)

Расяйней (літ.: Raseiniai, традыцыйная беларуская назва — Расейны) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Расяйнейскага раёна Каўнаскага павета.

Горад
Расяйней
літ.: Raseiniai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1253
Ранейшыя назвы
Рушыген, Росыен, Расейн, Расіены
Плошча
  • 8,5 км²
Вышыня цэнтра
125 м і 91 м
Насельніцтва
  • 9 763 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Расяйней на карце Літвы
Расяйней (Літва)
Расяйней

Праз горад цячэ рака Госенка. Расяйней знаходзіцца за 75 км ад Каўнаса. Насельніцтва складае каля 12,5 тыс. чалавек. Расяйней адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Назва правіць

Назва ад былога імя Raseinis. Вядомае і адпаведнае лідскае прозвішча Расейна. У абодвух імёнах фармант -ein- як у адыменным тапоніме Валейнішкі каля Ашмянаў (ад імя Valeinis).

Гісторыя правіць

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 года, калі Расяйней з’яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У ХІІІХIV стагоддзях Расяйней узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расяйней стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 14161421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Юрыем Тышкевічам у 1636 годзе. У 1492 годзе Расяйней атрымаў магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай Расяйней заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёна. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у соймах Рэчы Паспалітай.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, Магдэбургскае права было скасаванае.

 
У цэнтры горада

У складзе Расійскай імперыі Расіены былі цэнтрам павета спачатку Літоўскай губерні (17971801), потым Віленскай губерні (18011843) і нарэшце Ковенскай губерні (пасля 1843 года). У ХІХ стагоддзі Расіены атрымалі развіццё як лакальны цэнтр гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасці ад чыгуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў Расіены сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 года паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але праз некалькі дзён расійскія войскі захапілі горад.

Расіены таксама былі адным з цэнтраў яўрэйскай грамады. У 1926 годзе яўрэі складалі 40 % насельніцтва горада.

Падчас Першай сусветнай вайны, вясной 1915 года горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасля стварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 годзе Расяйней увайшоў у яе склад, дзе стаў цэнтрам павета. У 1940 годзе Расяйней апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку ваенных дзеянняў было разбурана 90 % пабудоў горада.

Літаратура правіць

  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
  • Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.

Спасылкі правіць

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.