Роскіле

горад
(Пасля перасылкі з Горад Роскіле)

Ро́скіле (дацк.: Roskilde) — горад у Даніі, на ўсходзе вострава Зеландыя (Шэлан). Адміністрацыйны цэнтр камуны Роскіле. Порт на беразе Роскіле-фіёрда, чыгуначны вузел. З 1971 года праводзяцца штогадовыя рок-фестывалі. Насельніцтва складае 46 292 чал. (2009).

Роскіле
Roskilde
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
41 м
Насельніцтва
  • 50 046 чал. (2016)
Агламерацыя
81 285 чалавек
Часавы пояс
Паштовы індэкс
4000
Афіцыйны сайт
roskilde.dk (дацк.)
Роскіле на карце Даніі
Роскіле (Данія)
Роскіле
Роскіле (Данія)
Роскіле

Гісторыя правіць

Названы ў гонар легендарнага заснавальніка — караля Ро і свяшчэнных крыніц (дацк.: kilde), частка з якіх захавалася ў ваколіцах горада. Роскіле — былая рэзідэнцыя дацкіх каралёў (каля 1020-1416) і ўрада, сталіца Даніі (да 1443 года), да прыкладна 1060 года — цэнтр дыяцэзіі і найважнейшы рэлігійны цэнтр да часоў Рэфармацыі. Тут у XII стагоддзі была напісана Роскільская хроніка — найстаражытны твор дацкай гістарыяграфіі. 28 лютага 1658 года ў Роскіле заключаны Роскільскі мір, які завяршыў дацка-шведскую вайну.

Транспарт правіць

З’яўляецца буйным чыгуначным і транспартным вузлом вострава Зеландыя, у эканамічным плане цесна звязаны з Капенгагенам. Першая дацкая чыгунка даўжынёй 31 км была пракладзена паміж Роскіле і Капенгагенам у 1847 годзе. Пасродкам сістэмы тунэляў пад пралівамі Вялікі Бельт (1997-98) і Зунд (2000) звязаны з гарадамі Швецыі і Германіі.

Культура і адукацыя правіць

У горадзе ёсць некалькі вышэйшых навучальных устаноў і даследчых цэнтраў, уключаючы ўніверсітэт (1972). З 1971 года праводзяцца штогадовыя рок-фестывалі.

Славутасці правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Henning Dehn-Nielsen, Kings and Queens of Denemark, Rosenborg Castle.Copenhagen 2007. ISBN 978-87-89542-71-3
  • Roskilde Domkirkes Salgfond und Anette Kruse. Der Dom von Roskilde.2005. ISBN 87-980270-7-7

Спасылкі правіць