Саратаў
Сара́таў[1] (руск.: Саратов) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе ракі Волга, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.
Заснаваны як вартаўнічая крэпасць у 1590 годзе. У другой палове XVIII стагоддзя буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з 19 стагоддзя — збожжам. Губернскі горад з 1780 года. У пачатку XX стагоддзя буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. Універсітэт з 1909 года. Пры індустрыялізацыі 30-х гадоў былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным навуковым і вытворчым цэнтрам.
Саратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).
Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам (Кумысная паляна). Тэрыторыя горада моцна падзеленая ярамі і балкамі, якія цягнуцца да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.
Саратаў — важны прамысловы цэнтр Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло»
У 1926—1927 гадах дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Адукацыя і культураПравіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Віктар Эльпідыфоравіч Барысаў-Мусатаў (1870—1905) — рускі жывапісец.
- Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў (1916—1992) — архітэктар
- Павел Варфаламеевіч Кузняцоў — расійскі мастак
- Ігар Міхайлавіч Макараў (нар. у 1927) — вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання, акадэмік Расійскай акадэміі навук[2]
- Алег Севяр’янавіч Мішараў (1922—1997) — вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі[3].
- Алег Паўлавіч Табакоў — расійскі акцёр і рэжысёр
- Барыс Аляксандравіч Соцкі (1930—1995) — беларускі фізік-тэарэтык.
- Святлана Уладзіславаўна Чэкан (нар. 1966) — беларускі палітык
- Вера Леанідаўна Яснапольская (1916—1996) — расійскі савецкі архітэктар, мастак, графік.
ТранспартПравіць
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 529.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 492.
ЛітаратураПравіць
- Саратаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 177. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саратаў