Адкрыць галоўнае меню
Горад
Светлагорск
Svetlahorsk, Homieĺ Voblaść, Belarus.JPG
У цэнтры горада
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Статус
горад раённага падпарадкавання
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Шацілінскі Востраў, Шацілавічы, Шацілкі
Горад з
Плошча
25 км²
НУМ
131 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
67 054 чалавекі[1] (2019)
Шчыльнасць
2742 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
24743х (руск.) 
Паштовыя індэксы
Аўтамабільны код
3
Афіцыйны сайт
http://svetlogorsk.by  (руск.) 
Рака
Чыгуначная станцыя
Аўтобусная станцыя
Светлагорск Р82
Светлагорск на карце Беларусі ±
Светлагорск (Беларусь)
Светлагорск
Светлагорск (Гомельская вобласць)
Светлагорск

Светлаго́рск[2] (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °С, ліпеня 18,4 °С, ападкаў 602 мм/год.

ГісторыяПравіць

 
Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VIVII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна[3]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[4]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[5] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[6]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне[7]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[8], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[9], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].

НасельніцтваПравіць

 

Унутраны падзел горадаПравіць

Жылая планіроўка горада складаецца з наступных частак:

Шацілкі — колішняя вёска, уздоўж р. Бярэзіна, з пераважна індывідуальнай забудовай (Ніжнія Шацілкі — іх старая частка, на ўсход ад набярэжнай, Верхнія Шацілкі — іх новая частка, на захад ад набярэжнай);

Стары горад — кварталы, якія прылягаюць да старой часткі Шацілак, у асноўным з 2—3-павярховымі будынкамі 1950-х — пач. 1960-х гг.;

пас. Будаўнікоў — невялікая 1-павярховая забудова ў лясным масіве;

8 мікрараёнаў, якія пабудаваны з 1960-х гг. да нашага часу (яны складаюць асноўную частку горада, назвы гл. ніжэй).

Па іншы бок ад чыгункі знаходзяцца:

пас. Нафтавікоў — 2—3-павярховая забудова 1960-х гг.;

Светач — ранейшая в. Какаль і колішні маёнтак Еленполь.

Астатнія месцы, якія маюць у асноўным індывідуальную забудову — уздоўж чыгункі, а таксама прылеглыя да пас. Нафтавікоў — не маюць цалкам склаўшыхся найменняў, хоць у дачыненні да апошніх часам ўжываецца назва «Стары аэрадром».

Мікрараёны маюць наступныя назвы:

  • Кастрычніцкі (мікрараён 1)
  • Першамаскі (мікрараён 2)
  • Маладзёжны (мікрараён 3)
  • Юбілейны (мікрараён 4)
  • Шацілкі (мікрараён 5)
  • Бярэзіна (мікрараён 6)
  • Палессе (мікрараён 6А)
  • Паўдневы (мікрараён 8)

Нумарацыя будынкаў у шматпавярховай забудове вядзецца ў асноўным па мікрараёнах (а не па вуліцах). Для абазначэння адрасоў (у тым ліку для паштовай карэспандэнцыі) у межах мікрараёнаў 1-6А выкарыстоўваюцца як іхнія назвы (напрыклад, "Мікрараён Кастрычніцкі, дом 28, кватэра 11"), так і нумары ("Мікрараён 1, дом 28, кватэра 11"). Мікрараён Паўднёвы падзелены на вуліцы, і для абазначэння адрасоў у ягоных межах выкарыстоўваюцца назвы вуліц, а не мікрараёна. Мікрараён Шацілкі прылягае да Шацілак — старадаўняй часткі паселішча.

Таксама у склад Светлагорска ў 2018 увайшла вёска Расова.

Ва ўсходняй частцы горада знаходзіцца прамысловая зона, яна аддзелена ад жылой забудовы першага мікрараёна часткай вуліцы Мірашнічэнкі, часткова аддзелена ад жылых дамоў вуліцай Леніна (у раёне прахадной ТЭЦ), і без адмежавання ад жылой часткі пачынаецца на поўдзень ад жылых дамоў па вуліцах Леніна и Зялёная (адразу за гэтымі дамамі пачынаецца агароджаная тэрыторыя завода ЖБВіК)

Вул. Дарожная падзяляе Шацілкі (злева) ад Старога горада. Стары горад. Мікрараён Палессе.

Вуліцы і завулкіПравіць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Першамайскі завулак Вераснёўскі праезд
Інтэрнацыянальная вуліца Судабудаўнічная вуліца
вуліца Лазо Палеская вуліца
? Станцыённая вуліца
? Судаверфная вуліца
? Дарожны завулак
? Палескі завулак
? Савецкі завулак
? Судабудаўнічны завулак
? Леніна завулак
? Інтэрнацыянальны завулак

ЭканомікаПравіць

 
Намотка тэрмаўстойлівай ніткі «Арселон» вытворчасці ААТ "СветлагорскХімвалакно".

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно»
  • цэлюлозна-кардонны камбінат
  • завод беленай цэлюлозы (уваходзіць у склад ААТ ЦКК, але з'яўляецца асобным заводам)
  • цеплаэлектрацэнтраль
  • завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
  • домабудаўнічы камбінат

Транспартныя зносіныПравіць

 
Чыгуначная станцыя.

Маецца прыстань на р. Бярэзіна. Горад знаходзіцца за 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе ПарычыРэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі ЖлобінКалінкавічы[24]. Адлегласць ад Мінска наўпрост - 203 км.

 
Гарадскі аўтобус га вуліцы Леніна

У горадзе дзейнічае 12 аўтобусных маршрутаў.

  •   Аграсэрвіс — вакзал
  •   Аграсэрвіс — хлебазавод
  •   Хімвалакно — вул. Прывакзальная
  •   ЗПТН — мікрараён Палессе
  •   ЦКК — вул. Прывакзальная
  •   ЦКК — гандлёвы цэнтр (туды — па вул. Свярдлова, назад — па вул. Леніна)
  •   ЦКК — гандлёвы цэнтр
  •  Э ЦКК — гандлёвы цэнтр (экспрэсны, па зкарочанаму маршруту па вул. Калініна)
  •   пас. Нафтавікоў — індустрыяльны каледж
  •   Аграсэрвіс — пас. Светач
  •   Вакзал — пас. Мядкоў (або да в. Расава)
  •   «Хімвалакно» (ці ад аўтастанцыі або ЦКК) — пас. Мядкоў
  •   Аўтастанцыя — в. Якімава Слабада
  •   Аўтастанцыя — вакзал
  •   Аграсэрвіс — вул. Азалава
  •   Аўтастанцыя — вул. Прывакзальная
  •  Б Аграсэрвіс — вул. Азалава
  •   Аўтастанцыя — пас. Нафтавікоў
  •  Б Аўтастанцыя — вул. Багдановіча
  •   Аўтастанцыя — індустрыяльны каледж

Частка з іх працуе не ўвесь дзень, а па пэўных гадзінах.

У горадзе размешчана аўтастанцыя, з якой ходзяць аўтобусы па ўсім Светлагорским раёне, а таксама штодзённыя аўтобусы ў Мінск, Гомель, Маскву, Санкт-Пецярбург, Брагін, па пятніцах ходзіць аўтобус у Салігорск и Слуцк.

Вакзал Светлагорска размешчаны на чыгуначнай лініі Жлобін - Калінкавічы. Штодзень з яго можна даехаць да Брэста, Магілева, Віцебска, Гомеля, Рагачова, Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Бабруйска, Асіповіч, Оршы. Да верасня 2020 года плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка лініі Жлобін-Калінкавічы, якая ўключае Светлагорск (па стане на ліпень 2019 года праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца).

АдукацыяПравіць

У горадзе працуюць 12 агульнаадукацыйных школ (у т. л. гімназія - былая школа нумар 7), першая и другая школы працуюць не ў поўную моц. Прафесійна-тэхнічны ліцэй хімікаў і індустрыяльны каледж, якія раней існавали паасобна, у 2018 годзе были злітыя ў адзіную ССНУ на базе каледжа, які цяпер мае асобны аддзел прафесійна-тэхнічнай адукацыі (былы прафесійна-тэхнічны ліцэй) і аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уласна каледж). Дзейнічаюць Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, міжшкольныя экалагічны і камп'ютарны цэнтры.

Раней, у 1993-2001 гг. у Светлагорску таксама існаваў беларускамоуны агульнаадукацыйны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (не ўключаны ў нумарацыю школ), які знаходзіўся ў Старым Горадзе па вуліцы Леніна. Ліцэй фінансаваўся з светлагорскага бюджэту, але у 2001 годзе быў зачынены, а засталыя ліцэйскія класы былі пераведзеныя ў школу нумар 1, дзе адбыўся асобны выпуск ліцэйских класаў у 2002-2003 гадах.

КультураПравіць

 
Дом культуры энeргетыкаў.
  • гісторыка-краязнаўчы музей
  • дом рамёстваў
  • раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава
  • гарадскі цэнтр культуры
  • Дом культуры энергетыкаў
  • дзіцячая школа мастацтваў
  • дзіцячая мастацкая школа (выяўленчага мастацтва)

Кінатэатр «Спадарожнік» знаходзіцца ў в. Чыркавічы паблізу горада.

У 2017 годзе горад быў адабраны для ўдзелу ў ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».

СпортПравіць

 
Гарадскі лес.

РэлігіяПравіць

СлавутасціПравіць

Помнікі і скульптуры

Вядомыя асобыПравіць

  Героі Сацыялістычнай Працы

  Навукоўцы

У адукацыі, культуры і мастацтве

Спартсмены. Сярод ураджэнцаў Светлагорска, выхаванцаў спартыўных школ горада, шмат спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Ніжэй падаюцца звесткі пра чэмпіёнаў і ўладальнікаў кубкаў у дарослых спаборніцтвах, шырэйшых за тэрыторыю Беларусі, а таксама пра спартсменаў, аб якіх ёсць асобныя старонкі ў «Вікіпедыі».

Веславанне

Радыёспорт

Іншыя віды спорта

 
Г. П. Блізнюк.

Іншыя вядомыя асобы

 
А. В. Бяляцкі.

Партнёрскія гарады і акругаПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/5e8/5e847c9ec699ed5ae7a852198e283b58.pdf
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. РАССАДИН С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (руск.) 
  4. МАСЛЮКОЎ Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
  5. бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
  6. Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.) 
  7. КАМІНСКІ М. І., ПЯТРОСАВА А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
  9. Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  11. ХОМІЧ А. М., РАБЯНОК П. П. Светлагорск у рыштаваннях // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 541 — 555. ISBN 985-01-0255-1.
  12. Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населённых мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР. (руск.) 
  13. Светлогорск // Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. М., 1962. (руск.) 
  14. 14,0 14,1 14,2 Светлагорск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002, с. 253. ISBN 985-11-0238-5.
  15. Светлогорск // Большая Советская энциклопедия. (руск.) 
  16. Светлогорск // Советский энциклопедический словарь. Мн., 1985, с. 1173. (руск.) 
  17. Светлогорск // Большой энциклопедический словарь. (руск.) 
  18. Светлагорск // Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 19.
  19. Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  22. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  23. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a54/a54051206faadf3ed111c9fb79e4d8eb.pdf
  24. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.) 
  25. У Беларусі для абанентаў ByFly сайт даступны па гасцявым падключэнні.
  26. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. 2014.01.22

ЛітаратураПравіць

  • МАЛІШЭЎСКІ, У. А. Нашы гарады / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн., 1991. ISBN 5-341-00240-7.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2000. ISBN 985-01-0254-3.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. — Мн., 2003. ISBN 985-01-0255-1.
  • РАССАДЗІН, С. Я.. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі / С. Я. Рассадзін, А. М. Міхальчанка. — Мн., 2005. ISBN 985-01-0530-5.
  • Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001, с. 257. ISBN 985-11-0214-8.
  • СЦЕПУК У. Светлагорск / У. Сцепук, Я. Савасценка. — Мн., 1966.

СпасылкіПравіць