Адкрыць галоўнае меню

Старабі́льск (укр.: Старобільськ) — горад, раёны цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска.

Горад
Старабільск
Старобільськ
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
ЛНУ Т Шевченка у Старобільську.jpg
Краіна
Статус
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Старабільскэ, Стара Біла
Горад з
Плошча
13,32 км²
Вышыня цэнтра
63 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
18 800 чалавек (2011)
Шчыльнасць
1 652 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
06461
Паштовыя індэксы
92700
Афіцыйны сайт
Старабільск на карце Украіны
Старабільск (Украіна)
Старабільск

ГісторыяПравіць

Пасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцякачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча ўзрадзілася ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933).

З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, прасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Згодна перапісу 1897 у Старабільску жыло 13 100 асоб.

У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільску праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 193940 каля Старабільску змяшчаўся лагер НКВД для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленным ад нямецка-фашышкіх захопнікаў.

У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў.

НасельніцтваПравіць

КолькасьцьПравіць

Насельніцтва (чал.)
1897 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2015
9801 14 419 19 519 22 341 23 851 25 053 22 371 17 716

МоваПравіць

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расійская
60.84% 38.68%

СпасылкіПравіць