Сямёнаў (горад)

горад у Ніжагародскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Сямёнаў)

Сямёнаў (руск.: Семёнов) — горад (з 1779) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сямёнаўскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 25,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1644 годзе.

Горад
Сямёнаў
руск.: Семёнов
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1644
Першая згадка
1644
Горад з
Плошча
  • 14 км²
Вышыня цэнтра
110 м
Насельніцтва
24 309[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
83162
Паштовы індэкс
606650
Аўтамабільны код
52, 152
Афіцыйны сайт
Сямёнаў на карце Расіі ±
Сямёнаў (горад) (Расія)
Сямёнаў (горад)
Сямёнаў (горад) (Ніжагародская вобласць)
Сямёнаў (горад)

Горад размешчаны на рацэ Санахта, за 69 км на паўночны ўсход ад Ніжняга Ноўгарада, чыгуначная станцыя на лініі Ніжні Ноўгарад — Кацельніч.

Арматурны, аўтарамонтны, рамонтна-механічны, малочны заводы; леспрамгас; дрэваапрацоўчае вытворчае аб'яднанне «Кержанец».

У Сямёнаве развіты мастацкі промысел — Хахламскі роспіс (з 1916 года, зарадзілася ў вёсцы Хахлама Кавернінскага раёна). У 1925 годзе створана арцель «Саматужнік-мастак», з 1931 — талака «Экспарт», пасля «Хахламскі роспіс» (ператворана ў 1960 годзе ў фабрыку, у 1970 годзе рэарганізавана ў аднайменнае мастацкае аб'яднанне). Характэрныя драўляныя такарныя вырабы з роспісам «пад фон» з пазалочанай, віртуозным па малюнку ўзорам (мудрагелістыя садовыя кветкі) на чырвоным або чорным фоне.

Зноскі