Тарлаўксхёбн

горад у Ісландыі
(Пасля перасылкі з Горад Тарлаўксхёбн)

Тарлаўксхёбн ісл.: Þorlákshöfn) — горад у Ісландыі.

Царква Тарлаўксхёбна

Горад Тарлаўксхёбн размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Ісландыі, на беразе Атлантычнага акіяна. Адміністрацыйна ўваходзіць у абшчыну Ёльфус сіслы Арнес рэгіёну Судурланд.

Тарлаўксхёбн - партовы горад, які ляжыць на адлегласці ў 52 кіламетры на паўднёвы-усход ад сталіцы краіны Рэйк’явіка. Колькасць насельніцтва горада складае 1.541 чалавека (на 1 снежня 2007 года). На плоскім паўднёвым узбярэжжы Ісландыі, дзе фактычна адсутнічаюць натуральныя бухты і залівы, Тарлаўксхёбн з'яўляецца адным з 2 акіянскіх партоў (нараўне з размешчаным на 400 кіламетраў на усход ад порта Хёбна). З Тарлаўксхёбна ходзіць рэгулярна таксама паром да вострава Хеймаэй (адлегласць складае 70 кіламетраў). Гараджане ў асноўным занятыя ў суднабудаванні і рыбалоўстве.