Улан-Батар

(Пасля перасылкі з Горад Улан-Батар)

УЛАН-БАТАР, Ула́н Ба́тар (манг.: Улаанбаатар) — сталіца Манголіі. Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэ Туул, у даліне абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 1 350 метраў. Плошча горада 4 704,4 км², колькасць жыхароў 989,9 тысяч.

Сталіца
Улан-Батар
Улаанбаатар
Ulaghanbaghatur.svg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
UlaanBaatar-2009.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
4 704,4 км²
Вышыня цэнтра
1 350 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 221 000 чалавек (2012)
Шчыльнасць
259,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+976 (0)11
Паштовы індэкс
210 xxx
Афіцыйны сайт
ulaanbaatar.mn (манг.) 
Улан-Батар на карце Манголіі
Улан-Батар (Манголія)
Улан-Батар
Ulaanbaatar view from Zaisan hill

ГісторыяПравіць

Датай заснавання горада лічыцца 1639 год. Тады, на беразе возера Зірыт Кагаан Нуур адбылася ўрачыстасць, пад час якой чатыгохгадовага Дзанабадзара прызналі ўвасабленнем богд гэгінаў — рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзідэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названа Örgöö (палацавая юрта) — ад якой з'явілася еўрапейская назва Urga. Да другой паловы XVIII стагоддзя, гэта рэзідэнцыя змяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце ў 1778 годзе яна спынілася на месцы сённяшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Урга была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагоддзі стала асноўным цэнтрам гандлю на чайным шляху паміж Кітаем і Расіяй. У 1911 годзе ва Урзе было абвешчана аб незалежнасці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расіяй 1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітая). У 1918 годзе ва Ургу зноў увайшлі кітайскія войскі. У 1921 годзе барон Унгерн фон Штэрнберг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд гэгіна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія. 26 лістапада 1924 года была зменена назва на Улан Батар (па мангольску Ulaanbaatar: «Чырвоны асілак», у гонар народнага героя Дамдыну Сухе Батару, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У 1938 годзе былі знішчаны ўсе ламаісцкія святыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд гэгіна. У 50-х — 60-х гг. ХХ стагоддзя распачалася вялікая будова горада.

ТранспартПравіць

Горад з'яўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсць міжнародны аэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаванне Транссібірскай (трансмагольскай) магістралі. З горада ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расіі і Кітая.

АдукацыяПравіць

Ва Улан-Батары ёсць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод іх Мангольскі Дзяржаўны ўніверсітэт.

КультураПравіць

Дзяржаўны оперны тэатр Сезонная праграма оперы Драматычны тэатр Нацыянальная галерэя

Вядомыя асобыПравіць