Унеча
(Пасля перасылкі з Горад Унеча)
Унеча — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Унецкага раёна. Насельніцтва 28,3 тыс. чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў вярхоўях ракі Унеча (басейн Дняпра), за 140 км на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначны вузел. Заснаваны ў 1887 г. як станцыя Палескай чыгункі. Пасля правядзення ў 1929 г. лініі Харкаў — Орша, Унеча становіцца значным чыгуначным вузлом.
З 1936 па 1951 год станцыя Унеча знаходзілася ў падначаленні Беларускай чыгункі, тут змяшчалася кiраўнiцтва ўнецкага аддзялення руху Беларускай чыгункі. З верасня 1943 года да сакавіка 1944 года ў горадзе знаходзілася кiраўнiцтва Беларускай чыгункі.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Уладзімір Сяргеевіч Базан, беларускі фотамастак.
- Павел Ізотавіч Якубовіч, беларускі журналіст.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унеча