Усвяты

пасёлак у Пскоўскай вобласці Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Усвят)

Усвя́ты — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Усвяцкага раёна Пскоўскай вобл. Расіі. Размешчана паміж двух азёр Узмень і Усвят, злучаных шырокай пратокай (возера Гарадзечнае), за 320 км на паўднёвы усход ад Пскова, за 63 км на паўднёвы усход ад чыгуначнай станцыі Невель, паблізу мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 2926 чал. (2008).

Пасёлак гарадскога тыпу
Усвяты
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
2 839[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 81150
Паштовы індэкс
182570
Аўтамабільны код
60
Код АКАТП
Усвяты на карце Расіі ±
Усвяты (Расія)
Усвяты
Усвяты (Пскоўская вобласць)
Усвяты

Назва правіць

Назва Усвяты ад назвы возера Усвят (Усвяцкае): паселішча ля ўтоку ў праточнае Усвяцкае возера дзвінскай ракі Усвячы.

Азёрная назва Усвят балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма — *Usvintas.

Утвораная так сама, як і назва суседняга з ім возера Удвят (Удвяцкае). Іх асновы Us-ṷ- і Ud-ṷ- пашыраныя балцкім гідранімічным пашыральнікам -int- (> -ят-). Так жа сама ўтвораныя назвы азёраў Дрывяты, Дрысвяты, ніжэй на Падзвінні.

Аснова Us-ṷ- (> Усв-) у рачных назвах Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвейка (на Падзвінні), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны).

Корань Us- у гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа, Усая.

Гэты корань звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[2][3]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

Назва возера Усвят значыць «Блішчастае (возера)». Так жа сама матываваныя назвы ракі Лучоса, возера Свіцязь.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца як горад Въсвячь у 1021 г.[4] (пазней Въсвяты, Усвячь, Свячь, Усть-Свято) калі быў перададзены вялікім князем кіеўскім Яраславам полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу, быў у складзе Полацкага, потым Віцебскага княстваў. У 1320 г. далучаны Альгердам да Вялікага Княства Літоўскага як спадчына ягонай жонкі Марыі.

У пачатку XVI ст. трапіў пад уладу Вялікага Княства Маскоўскага, у 1548 г. быў вернуты у склад Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся ва ўладанні Грычынавічаў, з 1554 г. — Кішак. У час Інфлянцкай вайны, у 1562 г. захоплены рускімі, якія у 1567 г. пабудавалі крэпасць. У 1580 г. (15 жніўня) вернуты войскамі Рэчы Паспалітай у склад Вялікага Княства Літоўскага, 17 жніўня 1580 г. горад наведаў Стэфан Баторый. У 1583 г., паводле Ям-Запольскага дагавора, прызнаны за Рэччу Паспалітай. У 1654 г. запохлены расійскімі войскамі, з 1658 г. — павятовы горад, у 1667 г., паводле Андрусаўскага дагавора, вернуты Рэчы Паспалітай.

Паводле інвентара 1743 года можна зрабіць выснову, што да таго часу Усвяцкі замак ужо страціў сваё значэнне як абарочнага пункта і быў толькі рэзідэнцыяй адміністратара і гаспадарчым цэнтрам уладання. Усвяты не мелі вуліц і былі падзелены на сем кварталаў. У горадзе налічвалася ўсяго 232 гаспадаркі: 160 гаспадарак мяшчан, 30 гаспадарак гараджан-агароднікаў, 34 гаспадаркі гараджан-бабылёў і 8 вольных людзей. Такім чынам, у горадзе пражывала не менш за 1 500 чалавек. Асаблівасцю нацыянальнага складу Усвят з’яўлялася поўная адсутнаць у горадзе яўрэяў[5].

З 1772 года, паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе Кацярына II падарыла Усвяты генерал-пракурору Расійскай імперыі князю А. А. Вяземскаму.

З канца XVIII стагоддзя Усвяты — сяло Веліжскага павета, які ўваходзіў спачатку ў склад Пскоўскай, затым, з 1777 года, Полацкай, з 1796 года Беларускай, а з 1802 года Віцебскай губерні, цэнтр Усвяцкай воласці[5].

У пачатку XIX стагоддзя Усвяты перайшлі ва ўладанне графа Зубава, затым да Энгельгард (племяннік кн. Пацёмкіна), кн. Соф’я Юсупава, яе сын Аляксандр Пацёмкін, граф Шувалаў, граф Рыбап’ер, генерал Дурасаў, затым перайшоў да англічан Ідэна, Бальфура, Аршысціяда.

25 сакавіка 1918 года Усвяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР[6]. У 1924 годзе Усвяты перайшлі ў склад Пскоўскай губерні[5]. У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Усвяты БССР, аднак Масква не задаволіла гэту просьбу[6]. У 1927 годзе горад стаў цэнтрам Усвяцкага раёна спачатку ў складзе Ленінградскай вобласці, з 1929 года — Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску, з 1944 года — Велікалуцкай, з 1957 года — Пскоўскай вобласці[5].

З 1985 года — пасёлак гарадскога тыпу.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1838 год — 2142 чал.[7], з іх 247 мяшчан; 1857 год — 305 мяшчан.
  • XX стагоддзе: 1989 год — 3,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 3148 чал.; 2010 год — 2839 чал.

Эканоміка правіць

Сярод прадпрыемстваў Усвятаў — прамысловы камбінат, асфальтабетонны завод, пякарня.

Выдатныя мясціны правіць

  • Усвяцкі замак (XVI стагоддзе)
  • «Белы дом» (канец XVIII стагоддзя, на гарадзішчы) — колішняя летняя рэзідэнцыя князя А. А. Вяземскага

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Численность населения районов Псковской области на 1 января 2010 г. Псковстат
  2. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.
  4. Полное собрание русских летописей. Т. 7. Летопись по Воскресенскому списку. — СПб: Типография Эдуарда Праца, 1856. — С. 328.
  5. а б в г В. Ф. Голубеў. Усвяты і Усвяцкае староства паводле інвентарных апісанняў пер. пал. XVIII ст.(недаступная спасылка)
  6. а б Беларускія тэрыторыі ў 20-м стагоддзі: вернутае // «Радыё Свабода», 8 сакавіка 2007.
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7. С. 58.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць