Форт-дэ-Франс

горад на Марцініцы, Францыя
(Пасля перасылкі з Горад Фор-дэ-Франс)

Фо́рт-дэ-Фра́нс (фр.: Fort-de-France) — сталіца французскага заморскага дэпартамента Марцініка, якая знаходзіцца на заходнім узбярэжжы вострава над затокай Форт-дэ-Франс. Гэта самы вялікі французскі горад у Цэнтральнай Амерыцы, насельніцтва налічвае 134,7 тысяч чалавек.

Горад
Форт-дэ-Франс
Fort-de-France
Герб
Герб
Краіна
Заморскі рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 44,21 км²[1]
Вышыня цэнтра
0 ± 1 м
Насельніцтва
134 727 чалавек (1999)
Паштовыя індэксы
97203[2] і 97234[2]
Афіцыйны сайт
Форт-дэ-Франс на карце Францыі
Марцініка
Форт-дэ-Франс

У ХVII стагоддзі французскія паселішчы на выспе Марцініка знаходзіліся на яе заходнім узбярэжжы. Самае вялікае паселішча Форт-Роял было заснаванае ў 1672 годзе, пазней назва была змененая на Форт-дэ-Франс. Форт, заснаваны пры ўваходзе ў самы вялікі заліў вострава, знаходзіўся ў зручным абаронным становішчы, якое дазваляла яму адбіваць атакі як піратаў, так і галандскіх і англійскіх заваёўнікаў.

Але горад, абкружаны балотамі, часта пакутаваў ад малярыі. У ХІХ стагоддзі, у 1839 годзе адбылося моцнае землетрасенне, а ў 1890 годзе пажар, які амаль поўнасцю знішчыў горад, у 1891 годзе горад пацярпеў ад урагану. Нягледзячы на гэта, Форт-дэ-Франс заставаўся адміністрацыйным і ваенным цэнтрам Марцінікі. Да вывяржэння вулкана ў 1902 годзе гандлёвым цэнтрам вострава заставаўся Сент-Пэрэ, але, пасля амаль поўнага яго знішчэння, гандаль перамясціўся ў Форт-дэ-Франс.

У нашы дні Форт-дэ-Франс — гэта галоўны эканамічны і адміністрацыйны цэнтр вострава, тут знаходзіцца галоўны порт дэпартаменту. У горадзе сканцэнтравана большая частка прамысловых прадпрыемстваў Марцінікі. Акрамя таго, у горадзе знаходзіцца адна з асноўных ваенна-марскіх базаў Францыі ў Карыбскім моры.

У горадзе атрымаў развіццё турызм. Асноўнымі турыстычнымі аб'ектамі сталі былыя ваенныя форты XVIII і XIX стагоддзяў: Дэсокс, Тартэнсон і Гербо. Важнай турыстычнай каштоўнасцю з'яўляецца помнік Жазэфіне, жонцы Напалеона.

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць

  1. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. а б Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.