Ханой

(Пасля перасылкі з Горад Ханой)

Ханой (в’етн.: Hà Nội) — горад, сталіца В’етнама, на рацэ Хангха, за 175 кіламетраў ад яе ўпадзення ў заліў Бакбо Паўднёва-Кітайскага мора. Марскі аванпорт Хайфон. Разам з прыгарадамі ўтварае асобную адміністрацыйную адзінку. Транспартны вузел (трансв'етнамская чыгуначная магістраль і 5 шашэйных дарог). Міжнародны аэрапорт Найбай. Галоўны культурны і эканамічны цэнтр краіны.

Сталіца В’етнама
Ханой
в’етн.: Hà Nội
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1010
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Тханглонг, Донгдо, Донгкуан, Донгкін, Бактхань і інш.
Сталіца В’етнама з
Плошча
3,344.7 км²
Вышыня цэнтра
16 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
в'етнамская мова
Насельніцтва
6 448 837 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1 875 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+84 4
Паштовыя індэксы
10
Афіцыйны сайт
Ханой на карце В'етнама
Ханой (В'етнам)
Ханой
Ханой (В'етнам)
Ханой

Гісторыя правіць

 
Карта Ханоя (1920)

Паселішча на тэрыторыі Ханоя існавала з 3 стагоддзя. Горад узнік у 5 стагоддзі. У 9-11 стагоддзях называўся Дайла, з 11 стагоддзя — Тханглаўнг (Горад цмока, які лунае), ці Дангкінь (Усходняя сталіца). У 1804 годзе, калі сталіца была пераведзена ў г. Хюэ, Ханой стаў галоўным горадам паўночнай часткі В'етнама. У 1839 годзе атрымаў назву Ханой (Міжрэчча). З 1882 года адміністрацыйны цэнтр французскага пратэктарата Танкін, з 1902 года — сталіца Французскага Ідакітая. У 1920-я гады Ханой — адзін з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху. У Другую Сусветную вайну акупіраваны (канец 1940) японскімі войскамі. У выніку Жнівеньскай рэвалюцыі (1945) у Ханоі абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам. У вайну Супраціўлення в'етнамскага народа 1945-54 гг. Ханой акупіраваны французскімі войскамі (выведзены паводле Жэнеўскіх пагадненняў 1954 года. Падвяргаўся бамбардзіроўкам амерыканскай авіяцыі ў час В'етнамскай вайны 1964-73 гг (найбольш моцныя налёты ў снежні 1972 года). Адбудаваны. З 1976 года сталіца Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

Клімат правіць

Клімат горада субэкватарыяльны мусонны. Для яго характэрны гарачы вільготны сезон з красавіка па лістапад і халаднаваты сухі сезон у снежні-сакавіку. Хоць Ханой знаходзіцца ў нізкіх шыротах (на поўдзень ад Паўночнага тропіка), за кошт змянення кірунку паветраных мас міжсезонныя ваганні апыняюцца больш значнымі, чым у многіх рэгіёнах на аналагічных шыротах. У вільготны сезон паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія ветры прыносяць мусон. Стаіць вельмі душнае і гарачае надвор'е, і практычна штодзень выпадае шмат ападкаў. У сухі сезон дзьмуе пераважна паўночныя і паўночна-ўсходнія ветры, якія прыносяць сухое і адносна халаднаватае паветра з мацерыка. Асадкі ў сухі сезон рэдкія.

Сярэдняя тэмпература ліпеня прыкладна роўная 29,5 °C, студзеня 17 °C. Часам можа халаднець да 6—7 °C.

Клімат Ханоя
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 32 34,7 37,2 39 40 40,4 40,1 38,2 39 35,5 34,7 31,5 40,4
Сярэдні максімум, °C 20,1 20,8 23,2 27,7 31,6 33,4 33,4 32,7 31,8 29,3 25,9 22,2 27,7
Сярэдняя тэмпература, °C 17 18,3 20,5 24,3 27,6 29,5 29,5 29 28 25,6 22,2 18,6 24,2
Сярэдні мінімум, °C 14,9 16,3 18,6 22,2 24,9 26,8 26,9 26,5 25,6 23,2 19,6 16,1 21,8
Абсалютны мінімум, °C 5 6 7,4 13 17,2 20 22,2 22,2 17,4 14 10 5 5
Норма ападкаў, мм 18 25 42 83 200 265 298 312 191 143 58 21 1 655
Крыніца: Надвор'е і клімат

Архітэктура правіць

 
Стары Ханой

Стары горад пераважна з традыцыйнымі 2-павярховымі дамамі (на 1-м паверсе крамы, майстэрні) сканцэнтраваны ў раёне возера Вернутага мяча. Новы горад з 2-3 павярховымі дамамі еўрапейскага тыпу, садамі, паркамі абкружае Стары горад з захаду і поўдня. Помнікі сярэдневяковага дойлідства: пагада Мот-Кот на адным слупе (1049, адноўлена ў 1956) — сімвал горада; Храм дзвюх сясцёр Чынг (у стылі кітайскай пагады); пагада Нефрытавай гары на возеры Вернутага мяча, Храм чарапахі, Храм Літаратуры ў гонар Канфуцыя (1070; вакол яго каменныя чарапахі падтрымліваюць 82 пліты з імёнамі пераможцаў у літаратурных спаборніцтвах). Маўзалей Ха Шы Міна (1975).

Эканоміка правіць

Машынабудаванне (у тым ліку машынабудаванне, транспарт, электратэхніка) і металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, тэкстыльная прамысловасць (баваўняная, шаўковая), харчовая, тытунёвая, керамічная, гумавая, абутковая, піваварная, рысаачышчальная. Саматужная вытворчасць прадметаў хатняга ўжытку, мастацкіх вырабаў.

Міжнародныя адносіны правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Гарады-партнёры правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць