Ціндаа

(Пасля перасылкі з Горад Цындаа)

Ціндаа Qingdao  (англ.: Qingdao, ням.: Tsingtau, кіт. трад. 青島, спр. 青岛, піньінь Qīngdǎo, літаральна: «востраў цёмнага колеру») — горад субправінцыйнага значэння ў Кітаі на ўсходзе правінцыі Шаньдун. Горад размешчаны на паўвостраве Шаньдун, на беразе Жоўтага мора і з’яўляецца найважнейшым портам, ваеннай базай і прамысловым цэнтрам. У горадзе выкарыстоўваецца ціндааскі дыялект (кіт. трад. 青島話, спр. 青岛话, піньінь qīngdǎohuà, пал. циндаохуа) кітайскай мовы. Марскі курорт.

Горад субправінцыйнага значэння
Ціндаа
青岛市
Герб
Герб
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Унутраны падзел
7 раёнаў, 5 гарадскіх паветаў
Мэр
Ся Гэн
Ранейшыя назвы
Цзяааа (胶澳)
Плошча
10 654 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
  • 10 071 722 чал. (2020)[1]
Агламерацыя
7 579 900 чалавек
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
532
Паштовыя індэксы
266000 — 266700
Аўтамабільны код
鲁B & 鲁U
Афіцыйны сайт
qingdao.gov.cn (кіт.)
Сакратар гаркама КПК
Янь Цыцзюнь
Становішча на
карце правінцыі
Ціндаа на карце Кітая
Ціндаа (Кітай)
Ціндаа

У лютым 1994 года Ціндаа быў унесены ў спіс 15 галоўных гарадоў КНР[2].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка правіць

Ціндаа размешчаны на поўдні Шаньдунскага паўвострава на беразе Жоўтага мора за 555 км на паўднёвы ўсход ад Пекіна. З усходу горад абмываецца Жоўтым морам; з поўначы мяжуе з гарадской акругай Яньтай, з захаду — з гарадской акругай Вэйфан. У 40 км ад цэнтра горада знаходзіцца гара Лаашань (1133 м).

Прыморская зона дзяржаўнага ўзроўню. Яе працягласць — 25 км, шырыня — 3 км. Марскія пляжы горада з дробным пяском абмываюцца цёплымі хвалямі Жоўтага мора.

Клімат правіць

Клімат у Ціндаа вільготны, мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — +12,4 °C. Улетку душна, часта ідуць дажджы, сярэдняя тэмпература жніўня — 25,3 °C; узімку — моцны вецер, але не вельмі холадна, сярэдняя тэмпература ў студзені −0,9 °C. Самы прыемны час — восень і вясна. Сярэдні ўзровень гадавых ападкаў — 720 міліметраў.

Клімат Ціндаа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя

Гісторыя правіць

Да 1891 правіць

Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што людзі пачалі сяліліцца на тэрыторыі цяперашняга горада Ціндаа яшчэ 6000 гадоў назад. У часы Усходняй дынастыі Чжоу (770—256 да н.э.) быў заснаваны горад Цзімо (цяпер гэта месца знаходзіцца на тэрыторыі гарадскога павета Пінду), тады другі па велічыні ў Шоньдуне. У далейшым мясцовасць шмат разоў згадваецца ў розных крыніцах. Так, менавіта адсюль у 221 годзе да н.э. пасля аб’яднання Кітая першы імператар імперыі Цынь, Цынь Шыхуан, адпраўляў караблі ў Карэю і Японію. У-дзі, адзін з імператараў імперыі Хань, прынёс рытуальныя ахвяры на гары Буцзі побач з сучасным Ціндаа і распарадзіўся пабудаваць некалькі храмаў.

Пры імперыях Тан і Сун гэтыя месцы былі месцам стыкоўкі марскіх маршрутаў паўночнага і паўднёвага Кітая. Пры імперыі Юань гэтая мясцовасць сталі паўднёвым ускрайкам Цзяачжоу-Лайчжаускага канала, пракапанага праз Шаньдунскі паўвостраў.

Пры імперыі Мін тут размячалася важная ваенна-марская база, якая насіла назву Цзяааа.

У 1890-я гады імперыя Цын вырашыла стварыць на гэтым месцы ваеннае ўмацаванне, якое абараняла ад нападаў з мора. 14 чэрвеня 1891 года быў заснаваны горад Ціндаа, аднак будаўніцтва яго вялося даволі павольнымі тэмпамі.

Нямецкая і японская акупацыя правіць

 
Эскіз карты Ціндаа, прыблізна 1906 г.

У 1897 годзе горад у складзе тэрыторыі «Заліў Цзяачжоу» па канцэсіі быў перададзены Германіі. Падставай да перадачы быў так званы «інцыдэнт у Цзюе», калі ў 1897 годзе два нямецкія місіянеры былі забіты ва ўсходнім Шоньдуне, і нямецкі ўрад выставіў ультыматум імператару, патрабуючы абароны хрысціян.

Немцы ператварылі Ціндаа ў стратэгічна важны порт, які кіраваўся Марскім упраўленнем (ням.: Reichsmarineamt), у адрозненне ад іншых нямецкіх калоній, што падпарадкоўваліся Упраўленню калоній (ням.: Reichskolonialamt). У Ціндаа базіравалася нямецкая Імператарская Усходне-азіяцкая крэйсерская эскадра, праводзячая ваенныя аперацыі па ўсім Ціхім акіяне. З 1898 года тут базіраваўся Трэці марскі батальён. Нямецкі ўрад правёў перапланіроўку вуліц і стварыў гарадскі план, які існуе і цяпер. У той час быў пабудаваны і піваварны завод (англ.: Tsingtao Brewery), які функцыянуе дагэтуль і вырабляе 12 % усяго кітайскага піва. Нямецкі ўплыў распаўсюдзіўся на ўсю правінцыю Шаньдун, у якой узніклі шматлікія прадпрыемствы з нямецкім капіталам.

 
Карта Ціндаа ў 1912 годзе

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны нямецкія баявыя караблі пад камандаваннем адмірала фон Шпее пакінулі Ціндаа, каб дайсці да Германіі і пазбегнуць небяспекі блакавання іх у гавані ваенна-марскімі сіламі Антанты[3].

Пасля пачатку вайны ў 1914 годзе японскі флот пры некаторым удзеле брытанскага блакіраваў Ціндаа — саюзнікі абвясцілі вайну Германіі ў адпаведнасці з англа-японскім дагаворам. Японскія войскі трымалі аблогу Ціндаа з 31 кастрычніка па 7 лістапада 1914 года[4]. Паводле вынікаў вайны на Парыжскай канферэнцыі было вырашана пакінуць захопленыя тэрыторыі ў правінцыі Шаньдун Японіі і не перадаваць іх Кітаю, што выклікала масавыя хваляванні.

У 1922 годзе горад быў вернуты кітайскім уладам. Пасля ўтварэння гаміньданаўскага ўрада ў Нанкіне ў 1929 годзе быў утвораны Спецыяльны горад Ціндаа (青岛特别市), у 1930 годзе ператвораны ў звычайны горад. Японія зноў акупавала Ціндаа ў студзені 1938 года падчас тэрытарыяльнай экспансіі ўздоўж кітайскага ўзбярэжжа пры дапамозе сумеснай аперацыі сухапутных войскаў і марской пяхоты.

Пасля Другой сусветнай вайны правіць

Пасля Другой сусветнай вайны Ціндаа зноў атрымаў статус «спецыяльнага горада», і гаміньданаўскія ўлады дазволілі ЗША выкарыстоўваць Ціндаа ў якасці базы Заходняга Ціхаакіянскага флоту. Аднак 2 чэрвеня 1949 года горад быў заняты камуністычнымі войскамі (самым апошнім з буйных гарадоў паўночнага Кітая).

У 1949 годзе горад быў падзлены на 7 раёнаў. У 1951 годзе да горада былі далучаны некаторыя тэрыторыі Спецыяльнага раёна Цзяачжоу (胶州专区), на якіх быў утвораны Лаашанскі прыгарадны раён, і былі расфарміраваны чатыры гарадскія раёны. У 1958 годзе пад юрысдыкцыю Ціндаа перайшлі паветы Цзяасянь і Цзяанань са складу Спецыяльнага раёна Чанвэй (昌潍专区) і павет Цзімо са складу Спецыяльнага раёна Лаян (莱阳专区). У 1961 годзе павет Цзімо быў перададзены ў склад Акругі Яньтай (烟台地区), а паветы Цзяасянь і Цзяанань вернутыя ў склад акругі Чанвэй; Лаашанскі прыгарадны раён быў ператвораны ў павет Лаашань. У 1978 годзе павет Цзімо са складу Акругі Яньтай і паветы Цзяасянь і Цзяанань са складу акругі Чанвэй ізноў былі перададзены пад юрысдыкцыю Ціндаа. У 1983 годзе пад юрысдыкцыю Ціндаа перайшлі павет Лайсі са складу акругі Яньтай і павет Пінду са складу акругі Вэйфан

З 1984 года Кітай пачаў праводзіць адкрытую палітыку ў дачыненні да замежных інвестыцый. У выніку Ціндаа даволі хутка ператварыўся ў сучасны партовы горад. 5 лістапада 1984 года тры караблі ВМС ЗША ўпершыню пасля 1949 года наведалі Ціндаа. Гэта быў першы заход ваенных караблёў ЗША ў кітайскі порт пасля доўгага перапынку.

У 1987 годзе павет Цзяасянь быў ператвораны ў гарадскі павет Цзяачжоу. У 1988 годзе павет Лаашань быў ператвораны ў раён гарадскога падпарадкавання. У 1989 годзе паветы Пінду і Цзімо былі ператвораны ў гарадскія паветы. У 1990 годзе паветы Цзяанань і Лайсі таксама былі ператвораны ў гарадскія паветы. У 2012 годзе гарадскі павет Цзяанань быў далучаны да раёна Хуандаа.

У наш час Ціндаа ўяўляе сабой буйны прамысловы цэнтр. Нядаўна быў пабудаваны новы дзелавы цэнтр горада на ўсход ад старога дзелавога раёна. Па-за межамі цэнтра размешчана вялікая індустрыяльная зона, дзе размешчаны прадпрыемствы хімічнай прамысловасці і цяжкага машынабудавання, а таксама навукаёмістыя галіны.

Адміністрацыйны падзел правіць

Горад субправінцыйнага значэння Ціндаа падзяляецца на 6 раёнаў і 4 гарадскіх павета:

Карта # Статус Назва Іерогліфы Піньінь Насельніцтва
(2010
заўв.)
Плошча
(км2)
Шчыльнасць
насельніцтвы
(/км²)
 
1 Раён Шынань 市南区 Shìnán qū 544.800 30,01 18.153,95
2 Раён Шыбэй 市北区 Shìběi qū 1.020.700 63,18 16.155,43
3 Раён Хуандаа 黄岛区 Huángdǎo qū 1.392.600 2220,1 627,27
4 Раён Лаашань 崂山区 Láoshān qū 379.500 389,34 974,73
5 Раён Ліцан 李沧区 Lǐcāng qū 512.400 95,52 5364,32
6 Раён Чэн'ян 城阳区 Chéngyáng qū 737.200 553,2 1332,61
7 Гарадскі павет Цзяачжоу 胶州市 Jiāozhōu shì 843.100 1210 696,78
8 Гарадскі павет Цзімо 即墨市 Jímò shì 1.177.200 1727 681,64
9 Гарадскі павет Пінду 平度市 Píngdù shì 1.357.400 3166 428,74
10 Гарадскі павет Лайсі 莱西市 Láixī shì 750.200 1522 492,9

Эканоміка правіць

 
Від на начны горад з тэлевышкі, дзелавы цэнтр 2007 г.

Ціндаа — гэта буйны эканамічны цэнтр Кітая. Тут размешчаны прадстаўніцтвы банкаў, вытворчыя магутнасці шматлікіх буйных кампаній і прадстаўніцтвы шматлікіх міжнародных фірмаў.

Прамысловасць: тэкстыльная (баваўняная, шарсцяная, ільняная, трыкатажная), транспартная, радыётэхнічная, металургічная, хімічная, электронная, гумавая, харчовая, тытунёвая, гарбарная, цэментавая. База рыбалоўства.

Ціндаа з’яўляецца адным з пяці самых буйных замежнагандлёвых портаў Кітая.

Міжнародныя адносіны правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Гарады-партнёры правіць

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People's Republic of China
  2. Прыморскі горад — Ціндаа — Міжнароднае радыё Кітая
  3. Эскадра была практычна цалкам знішчана ў Фалклендскіх астравоў, сам фон Шпее і двое яго сыноў загінулі на флагманскім крэйсеры «Шарнгорст».
  4. Исаков И. С. Операция японцев против Циндао в 1914 г. — М—Л.: Военмориздат, 1941.

Літаратура правіць

  • Путеводители с Дмитрием Крыловым: Китай, Москва, Эксмо, 2007 год.

Спасылкі правіць