Чашнікі

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Чашнікі)

Ча́шнікі[3] (афіц. транс.: Čašniki) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна, на р. Ула. За 95 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ОршаЛепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Лепелем, Новалукомлем, Сянном. Насельніцтва 7 912 чал. (2022).

Горад
Чашнікі
У цэнтры горада
У цэнтры горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
136 м[1]
Насельніцтва
  • 7 736 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Паштовы індэкс
211149
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251501000
Афіцыйны сайт
chashniki.vitebsk-region.gov.by
(руск.)  (англ.)
Чашнікі на карце Беларусі ±
Чашнікі (Беларусь)
Чашнікі
Чашнікі (Віцебская вобласць)
Чашнікі

Гісторыя правіць

У XVI ст. у складзе Полацкае ваяводства ВКЛ, належалі князям Лукомскім. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) загадзе маскоўкага цара Івана IV на правым беразе Улы пабудавана крэпасць (пазней Чашніцкі замак, спалены ў 1708). З канца XVI ст. належалі Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам.

У XVII ст. Чашнікі — гандлёвае мястэчка. Інвентары Чашнікаў 1629 і 1633 гадоў паказваюць пачатковы этап развіцця паселішча, якое складалася ў той час з асноўнай часткі і слабод. Цэнтрам мястэчка — гандлёвая плошча, дзе знаходзіліся царква са званіцай (з 3 званамі розных памераў), 16 крам і 4 мяшчанскія двары. Ад плошчы радыяльна разыходзіліся 3 вуліцы-дарогі: Іванская (ішла да панскай сядзібы), Лукомская (да Лукомля), Цяпінская (да мястэчка Цяпіна). На рацэ Уле існавала гандлёвая прыстань, да якой прыбывалі купецкія караблі з таварамі. Непадалёк ад прыстані стаялі 39 складскіх збудаванняў. Гэтыя факты сведчаць пра тое, што Чашнікі з’яўляліся важным гандлёвым паселішчам.

У 18 ст. тут пабудаваныя прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў-стругаў. У 80-х — 90-х гадах 18 ст. мястэчка Чашнікі атрымала розныя гандлёвыя прывілеі. У 1791—1793 было цэнтрам Полацкага ваяводства.

З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Лепельскага павета. У 1797 годзе пад надзорам генерала Вітэ пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Пабудавалі прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў, больш за 40 складоў. Местачкоўцы, працуючы на будаўніцтве шлюзаў, добра авалодалі цяслярнай справай. Жыхары Чашнікаў і навакольных вёсак пачалі спасцігаць справу плытагонаў. У сяр. 19 ст. тут налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў, сярод якіх нямала было лоцманаў, што наймаліся вясной на баркі, праводзячы іх па Дзвіне да Рыгі.

У 2-й палове 19 стагоддзя ў Чашніках пачалося будаўніцтва невялікіх прадпрыемстваў, у канцы 19 стагоддзя пан Валадковіч разгарнуў будоўлю вялікай па тым часе папяровай фабрыкі. У той перыяд пашырылася тэрыторыя горада, забудоўваліся паўднёвая і ўсходняя яго часткі. У мястэчку Чашнікі, згодна са статыстычнымі звесткамі дзяржаўнага архіва Віцебскай губерні на 1906 г., агульная колькасць жыхароў складала 5530 чалавек. З іх хрысціян — 1254, яўрэяў — 4276, дваран — 1, чыноўнікаў — 26 чалавек, духоўнага звання — 8. Купцоў налічвалася 121, мяшчан — 4390, сялян — 985. Каменных будынкаў — 5, драўляных — 1332, 642 будынкі жылыя, нежылых — 695.

У 1919—1924 гг. Чашнікі ўваходзілі ў склад РСФСР. З 15.02.1923 г. мястэчка Чашнікі — цэнтр аднайменнай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. З 3.03.1924 — у БССР, з 20.06.1924 г. у Віцебскім павеце і губерні, з 17.07.1924 г. мястэчка стала раённым цэнтрам Віцебскай, потым Лепельскай акругі. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя Чашнікі. З 20.02.1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. Гарадскім пасёлкам Чашнікі сталі з 27 верасня 1938 г. У той час там жыло 3505 жыхароў.

З 5 ліпеня 1941 па 27 чэрвеня 1944 Чашнікі акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі.

У 1962—1965 гадах у Бешанковіцкім раёне. З 7 лютага 1966 года — горад[4].

Насельніцтва правіць

  • 1906 год — 5530 чал.;
  • 1938 год — 3505 чал.;
  • 1959 год — 3000[5] чал.;
  • 1995 год — 10,8 тыс.[5] чал.;
  • 2009 год — 9,5 тыс. чал.;
  • 2010 год — 9,4 тыс. чал.;
  • 2016 год — 8 839 чал.[6];
  • 2017 год — 8 752 чал.[7];
  • 2021 год — 8 092 чал.[8]
  • 2022 год — 7 912 чал.

Эканоміка правіць

Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка», філіял ААТ «Светлагорскі ЦКК». Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Гасцініца.

Адукацыя правіць

Чашніцкая гімназія

Культура правіць

Славутасці правіць

 
Касцёл Св. Лукі, знішчаны ў 1960-я

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні гарадскога пасёлка Чашнікі да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання ад 7 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 5 (1125).
  5. а б Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2021 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2020 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (9 красавіка 2021). Праверана 2021-4-13.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць