Шаўляй

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Горад Шаўляй)

Шаўля́й (літ.: Šiauliai , жам. Šiaulē, традыцыйная беларускай назва — Шаўлі́) — горад у паўночнай Літве. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс. чалавек (4-ы паводле велічыні горад краіны). З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шаўляйскага павета, Шаўляйскага раёна і Шаўляйскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.

Горад
Шаўляй
літ.: Šiauliai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
гарадское самакіраванне
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
1236
Ранейшыя назвы
Шаўлі
Плошча
  • 81,13 км²
Вышыня цэнтра
107 м і 129 м
Насельніцтва
  • 104 300 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
41
Паштовыя індэксы
LT-76001
Аўтамабільны код
S
Афіцыйны сайт
Шаўляй на карце Літвы
Шаўляй (Літва)
Шаўляй

Гісторыя правіць

Назва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі знаходзілася паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.

Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, то бок увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Да 1795 года Шаўляй уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

 
Вуліца Вільнюская

Ураджэнцы правіць

Зноскі