Шум (Маўрытанія)

горад у Мавритании
(Пасля перасылкі з Горад Шум)

Шум — горад у Маўрытаніі, у дэпартаменце Атар вобласці Адрар. Праз горад праходзіць Маўрытанская чыгунка.

Горад
Шум
Краіна
Вобласць
Дэпартамент
Каардынаты
Вышыня цэнтра
328 м
Насельніцтва
5 000 чалавек
Часавы пояс
Шум на карце Маўрытаніі
Шум (Маўрытанія) (Маўрытанія)
Шум (Маўрытанія)

Гісторыя правіць

Росквіт і заняпад горада былі звязаны з яго становішчам на транссахарскіх гандлёвых шляхах. У 1977 годзе горад быў атакаваны французскімі войскамі як меркаваная база фронта Палісарыё.

Славутасці правіць

Горад знаходзіцца ў тым месцы, дзе мяжа паміж Маўрытаніяй і Заходняй Сахарай робіць паварот пад прамым вуглом. Калі французскія каланіяльныя ўлады вырашылі напачатку 1960-х гадоў пабудаваць Маўрытанскую чыгунку, то іспанскія каланіяльныя ўлады Заходняй Сахары выставілі ўмовы, якія зрабілі пракладванне рэек па роўным пустэльным заходнесахарскаму ўчастку непрымальным для французаў. Таму французскія інжынеры пабудавалі чыгунку паралельна мяжы на французскай тэрыторыі, дзеля чаго ім прыйшлося прабіць двухкіламятровы тунэль у суцэльным граніце. Гэты цяпер не выкарыстоўваемы тунэль зараз завуць «афрыканскім помнікам еўрапейскай дурасці».