Шчучын
Шчу́чын[3] (трансліт.: Ščučyn) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шчучынскага раёна. За 68 км на ўсход ад г. Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. Насельніцтва 15 475 чал. (2018)[4].
Горад
Шчучын
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1-й пал. XV ст. у сувязі з заснаваннем троцкім ваяводай П. Лелюшам у паселішчы касцёла. Шчучын уваходзіў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка належала Кучукам, Кішкам, Радзівілам, Давойнам, Лімонтам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна пацярпеў.
У 1718 г. ўладальнік Шчучына Ежы Юзафовіч-Хлябніцкі зaпрacіў манахаў каталіцкага Ордэна Піяраў, якія размясціліся пры парафіяльным касцёле і адкрылі школу. У 1726 г. сейм пацвердзіў заснаванне ў Шчучыне калегіума піяраў і ўсе фундацыі яму ад Юзафовіча-Хлябіцкага і яго дачкі Тэрэзы, якая пасля смерці бацькі апекавала калегіум. Пазней піяры aтpымaлі іншыя значныя ахвяраванні, у прыватнасці ад Пацаў, Сапегаў, Друцкіх-Любецкіх і інш. Шчучынскі калегіум адносіўся да Літоўскай правінцыі ордэна піяраў і лічыўся адным са значных. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі нават усходнія мовы. У 1755 г. калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Kyрoўскі (філасофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцех Камароўскі (паэзія і красамоўства).
У 1761 г. Шчучын атрымаў герб. У XVIII ст. мястэчкам валодалі Сцыпіёны, Друцкія-Любецкія. У 2-й пал. 18 ст. на паўночнай ускраіне Шчучына пабудаваны палац.
У 1773—1775 гг. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла рэфармаванне сістэмы асветы. Шчучынская піярская навучальная ўстанова была рэарганізавана ў 3-класную падакругавую школу. У 1782—1783 гг. школа налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 1785—1786 гг. у школе выкладаў Станіслаў Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар бaтанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.
З 1795 г. Шчучын у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні, з 1842 г. у Віленскай губерні.
У 1803 г. ў выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 1832 разам з іншымі навучальнымі ўстановамі піяраў школа ў Шчучыне была закрыта.
Сярод выхаванцаў Шчучынскай школы піяраў вядомыя Ігнат Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), Мацей Догель (гісторык-aрхівіст, прававед), Казімір Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), Ануфрый Петрашкевіч (паэт), Юліян Корсак (паэт). У 1804-06 у Шчучыне Анёл Доўгірд (філосаф, логік, пcіхoлаг) выкладаў французскую мову і фізіку.
У Першую сусветную вайну ў жніўні 1915 года Шчучын занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года ў горадзе сфармавалася Шчучынская Самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтэнант Баляслаў Лісоўскі[5]. Самаабарона паспяхова знішчала бальшавіцкую актыўнасць у наваколлі Шчучына. Напачатку 1919 горад быў заняты бальшавікамі, але ў той жа год яго адбілі рэгулярныя польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 горад увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[6]. Летам 1920 горад занялі бальшавікі, але ўжо ў верасні яго адбілі польскія войскі. У выніку Рыжскай мірнай дамовы апынуўся ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
З 1921 Шчучын у складзе Польшчы, цэнтр гміны, з 1929 — цэнтр павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 г. Шчучын у складзе БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1962 г. горад[7]. У 2018 г. тэрыторыя значна пашырана за кошт суседніх вёсак.
Пасля ўсталявання ўлады саветаў ля горада быў уладкаваны грунтавы ваенны аэрадром на якім дыслакаваўся знішчальны полк, узброены самалётамі І-16. Раніцай 22 чэрвеня 1941 г. на аэрадроме была абвешчаная трывога і самалёты вылецелі на перахоп нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў, у той дзень полк страціў 13 самалётаў, але пры гэтым знішчыў і немалую колькасць самалётаў ворага. А вось напрыканцы вайны, адсюль на бамбардзіроўку аб’ектаў у Прыбалтыцы, Венгрыі, Польшчы і Германіі вылятала авіяцыя далёкага дзеяння.
У 1945 годзе тут зноў з’явіўся полк знішчальнікаў, пазней прыбылі бамбавікі і разведчыкі — увогуле на тэрыторыі Шчучына ў розны час знаходзілася каля 20 авіяцыйных частак. Па сканчэнні вайны пачаліся работы па мадэрнізацыі аэрадрома: у 1950-ыя была пабудавана бетонная ўзлётная паласа для рэактыўных самалётаў даўжынёй 2,5 км, а пазней з’явіліся бетонныя ангары для самалётаў, хоць іх не хапала і частка самалётаў знаходзілася пад адкрытым небам. Напрыканцы 1970-ых паласу павялічылі і ўмацавалі — аэрадром стаў адносіцца да 1-ага класа, гэта азначае, што ён мог прыймаць любыя тыпы самалётаў. «Точный» (такі пазыўны меў аэрадром) прыкрываў заходнія рубяжы Саюза і лічыўся адным з самых важных на захадзе краіны, таму яго аснашчалі, асабліва ў 1970-1980-ыя гады самай сучаснай тэхнікай. Гэта: бамбардзіроўшчыкі Іл-28, бамбардзіроўшчыкі-разведчыкі Як-28, знішчальнікі МіГ-17, МіГ-19, МіГ-23, МіГ-25 і МіГ-29. Цікава, што ў напачатку 1990-ых у Шчучыне былі сканцэнтраваныя амаль усе знішчальнікі-перахватчыкі тыпу МіГ-25БМ, якія былі выраблены ў СССР.
Акрамя, уласна аэрадрома, у канцы 1970-ых у некалькіх кіламетрах ад Шчучына быў пабудаваны аб’ект пад назвай «Бункер-77» (пазыўны «Сеньёр») — запасны камандны пункт 95-ай авіядывізіі, разлічаны на знаходжанне камандавання падчас ваенных дзеянняў. Пункт, схаваны пад пагоркам і сыходзіць на некалькі паверхаў уніз. Камандны пункт быў абсталяваны магутным кампутарам, да таго ж мог вытрымаць непрамы ядзерны ўдар. Таксама за горадам размяшчалася 3363-яя рухомая рамонтна-тэхнічная база па захоўванні і ўтрыманні ядзернай зброі (па іншаму гарнізон «Дальний»), штат якой налічваў пад 200 вайскоўцаў, у базы былі ядзерныя сховішчы для атамных авіябомб, зборныя цэха ракет, штаб, вузел сувязі і іншыя памяшканні. На пераломе 1980 — 1990-ых сховішча было перапоўнена, бо сюды дастаўляліся ядзерныя боепрыпасы з былых краін сацыялістычнага лагера. Усе гэтыя аб’екты ахоўваліся некалькімі зенітна-ракетнымі часткамі.
Было пабудавана нямала новых будынкаў, у тым ліку закрыты ваенны гарадок з дамамі для афіцэраў, казармамі для салдат, сталовай, лазняй, крамай і дзіцячым садам. Ваенны гарнізон даваў гораду каля 500 працоўных месцаў, мясцовыя дзяўчыны часта выходзілі замуж за лётчыкаў, а многія шчучынскія хлопцы адпраўляліся паступаць у вайсковыя вучылішча і некаторыя з іх пасля працавалі на авіябазе.
У 1950-1960-ыя гады, калі адносіны паміж Захадам і СССР былі дрэннымі, — лётчыкі часта выляталі па трывозе. Авіяцыйная катастрофа адбылася 19 красавіка 1973 года. У 18:30 Як-28Р з бартавым нумарам 17 капітана А. М. Велігуры пачаў разбег, а праз некалькі хвілін за 17 кіламетраў ад аэрадрома пад вёскай Дашкоўцы рухнуў. Жывых не было. Камісія па раследванню катастрофы на чале з Героем Савецкага Саюза Леанідам Бядой прыйшла да высновы, што праблемы пачаліся на 70 секундзе пасля пад’ёму — самалёт выйшаў з-пад кантролю. У апошні момант капітан Велігура адвярнуў самалёт ад вёскі Дашкоўцы — уратавацца, зразумела шансаў у яго не было. А вось штурман — Юрый Захаравіч Бокаў, пасля адвароту ад вёскі, паспрабаваў катапультавацца — але было ўжо запозна. Жыхары вёскі не забылі лётчыкаў і паставілі ім помнік, а цэнтральнай вуліцы далі імя Анатоля Велігуры.
Падчас перабудовы пачалося скарачэнне ўзброенных сіл, і 95-ая авіядывізія, якая базіравалася тут была расфарміравана, а яе самалёты пачалі «піліць» на метал. Аэрадром і ўсе астатнія аб’екты з часам былі закінуты і часткова падвяргнуліся разграбленню. Ангары былі аддадзены пад склады, а дыспетчарская была ператворана ў конны двор.
У 2000-я частка ўзлётнай паласы была расчышчана і пачаліся палёты лёгкаматорнай авіяцыі, а былы камандны пункт — «Бункер-77» адкрылі для турыстаў.
28 мая 2013 года ў склад горада ўключана вёска Першамайская Шчучынскага сельсавета[8], 13 верасня 2018 года — вёскі Рэзы Ражанкаўскага сельсавета, Навасёлкі і большая частка вёскі Плянты Шчучынскага сельсавета[9].
-
Рынкавая плошча з вежай
-
Палац
-
Касцёл і калегіум піяраў
-
Калегіум піяраў
-
Касцёл і царква
-
Царква
-
Вуліца
-
Сінагога
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1829 год — 190 чал., у тым ліку 70 хрысціян і 120 іўдзеяў[10]; 1833 год — 327 чал.[11]; 1860 год — 570 чал.[12]; 1863 год — 575 чал.; 1866 год — 1 088 чал.[13][14]; 1897 год — 1 742 чал.[14], у тым ліку 1 356 іўдзеяў
- XX стагоддзе: 1905 год — 3 815 чал.; 1921 год — 1 539 чал.[14]; 1940 год — 3,5 тыс. чал.[15]; 1959 год — 6,5 тыс. чал.[14]; 1970 год — 10,3 тыс. чал.[14]; 1991 год — 14,4 тыс. чал.[16]
- XXI стагоддзе: 2002 год — 16,3 тыс. чал.; 2006 год — 15,8 тыс. чал.; 2009 год — 15 042 чал. (перапіс)[17]; 2016 год — 15 538 чал.[18]; 2017 год — 15 511 чал.[4]; 2018 год — 15 475 чал.
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы машынабудавання — ААТ «Аўтапровад», прадпрыемствы сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудавання, харчовай прамысловасці, гандлю. Гасцініцы «Паўлінка», «Элен» і інш.
Адукацыя і культура
правіцьУ Шчучыне працуюць дзяржаўная гімназія і 3 сярэднія школы, 6 дашкольных устаноў.
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры. У верасні 2015 г. у Шчучыне прайшоў ХХІІ Дзень беларускага пісьменства, які стаў нагодай для рамонту і абнаўлення шэрагу ўстаноў культуры, адкрыцця новай кнігарні. Быў урачыста адчынены для наведвальнікаў адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх [1].
Музей баявой славы (у будынку ПТВ № 198).
Мас-медыя
правіцьВыдаецца раённая газета «Дзянніца». Існуе шэраг сайтаў, прысвечаных гораду. У тым ліку і Instagram-акаўнт горада @shchuchin.
Славутасці
правіць- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Ешыбот (XIX ст.)
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (XVIII ст., 1826—1829) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000714
- Палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000610
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (1863) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000715
- Закінуты савецкі вайсковы аэрадром «Точный»
- Помнікі: А. Пашкевіч (Цётцы)
Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя прагулкі над Нёманам»[19]. Працуе музейны пакой у будынку Палаца творчасці дзяцей і моладзі, музей народных рамёстваў у раённым цэнтры культуры, Народны музей баявой славы (у будынку сярэдняй школы № 1) і музей Вялікай Айчыннай вайны (у будынку Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя).
Страчаная спадчына
правіць- Сінагога (XVII/XVIII ст.)
-
Касцёл
-
Кляштар піяраў
-
Капліца на каталіцкіх могілках
-
Будынак лясніцтва
-
Царква
-
Старая забудова ля плошчы Свабоды
-
Гатэль «Паўлінка»
-
Гасцініца "Уют"
-
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх
-
Возера Рукатворнае
-
Раённы дом культуры горада Шчучына
Вядомыя асобы
правіць- Дзмітрый Агіцкі (1908—1994) — прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі, пахаваны ў Шчучыне.
- Лідзія Арабей (1925—2005) — пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Даследчыца творчасці А. Пашкевіч (Цёткі). Жыла ў Шчучыне ў 1942—44 гадах.
- Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (нар. 1955) — беларускі вучоны, прафесар. Доктар ветэрынарных навук (2001). Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. 1970) — беларускі гісторык, краязнаўца, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар звыш 200 навуковых і навукова-папулярных работ. Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778—1846) — князь, расійскі і польскі дзяржаўны дзеяч, уладальнік Шчучына, фінансіст і прадпрымальнік, адзін з ініцыятараў будаўніцтва Аўгустоўскага канала.
- Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 1967) — беларускі палітык. Нарадзілася ў Шчучыне.
- Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 1968) — беларускі палітык. Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 1955) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997), нарадзіўся ў Шчучыне.
- Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1954) — беларускі артыст балета.
- Фелікс Іванавіч Стацкевіч (1879—1967) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, нарадзіўся ў Шчучыне.
- Віталь Аляксеевіч Цыганкоў (нар. 1969) — беларускі журналіст, сузаснавальнік інфармагенцтва «БелаПАН». Нарадзіўся ў Шчучыне.
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шчучын Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 31 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 27 (986).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 240 Об изменении границ города Щучина и Щучинского сельсовета Щучинского района Гродненской области
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 57 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Шчучын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Szczuczyn // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ↑ Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 864.
- ↑ а б в г д Расціслаў Баравы, Уладзімір Мальцаў. Шчучын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
- ↑ Щучин // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Щучин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
Літаратура
правіць- Данскіх, С. Наш Шчучын. — Гродна, 2001. — 207 с.
- Данскіх, С. Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі. — Баранавічы, 2007. — 251 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.
- Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 864—865.
- Лаўрэш Леанід. Шчучыншчына // Наша Слова. № 4 (1519), 27 студзеня 2021. // на pawet.net
- https://news.tut.by/society/460690.html
- https://www.sb.by/articles/ogromnoe-nebo-odno-na-dvoikh-2.html
- Ю.Тамковіч «Трагедыя над Шчучынам» («Наша гісторыя» (6(23)-2020)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчучын
- Геаграфічныя звесткі па тэме Шчучын на OpenStreetMap
- Афіцыйная старонка райвыканкама
- Інтэрнэт-версія газеты «Дзянніца»
- Прагноз надвор’я ў г. Шчучын Архівавана 13 мая 2021.
- г. Шчучын на Radzima.org
- Сайт Ордэна Піяраў у Беларусі
- Партал Щучин-инфо Архівавана 24 лістапада 2018.
- Фотаздымкі горада Шчучын Архівавана 18 ліпеня 2011.