Эльбасан

горад
(Пасля перасылкі з Горад Эльбасан)

Эльбасан (алб. Elbasan) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе ракі Шкумбіні, за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Албаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысяч жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі.

Горад
Эльбасан
Elbasan
Замак у Эльбасане
Герб
Герб
Elbasan 1.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
1290 км²
Вышыня цэнтра
118 м
Насельніцтва
130 тыс чал. чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
3001–3006
Афіцыйны сайт
Эльбасан на карце Албаніі
Эльбасан (Албанія)
Эльбасан

ГісторыяПравіць

Да пачатку Другой сусветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Албаніі, з сумессю ўсходніх і сярэдневяковых будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.

Эльбасан быў пад кантролем розных краін і народаў: сербаў, македонцаў, балгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Албаніі пасля турэцкай акупацыі.

Архітэктура і славутасціПравіць

У Эльбасане размешчана крэпасць XV стагоддзя, у якой створаны музей. Таксама ў горадзе ёсць турэцкія лазні XVI стагоддзя, праваслаўная царква Святой Марыі і Музей партызанскай вайны.

 
Традыцыйная вуліца ў Эльбасане

Гарады-пабрацімыПравіць

  1.   Нові-Лігурэ, Італія
  2.   Турку, Фінляндыя
  3.   Трэвіза, Італія
  4.   Косаўска-Мітравіца, Косава
  5.   Ньюкасл, Вялікабрытанія
  6.   Ікітас, Перу

СпасылкіПравіць