Ясы
Ясы (рум.: Iaşi) — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтр Заходняй Малдовы. Другі па велічыні горад у краіне пасля Бухарэста, насельніцтва 362 142 чалавекі (2016).
Горад
Ясы
Iaşi
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ясы часам называюць «калыскай румынскай культуры»[2].
ГісторыяПравіць
Да 1862 года Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаннем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гадах у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.
У 1916—1918 гадах у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).
Яўрэі складалі значную частку, а перыядычна і большасць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагоддзя. У Ясах паўстаў першы яўрэйскі тэатр, які граў на ідыш. Падчас Другой сусветнай вайны большая частка яўрэйскага насельніцтва была дэпартавана ў Трансністрыю; большасць тых, хто выжыў рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасляваенныя гады. З 127 сінагог засталася толькі адна.
У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасцю злодзеяў-кішэннікаў[3], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай кішэннікаў»[4].
СлавутасціПравіць
- Палац культуры, пабудаваны ў неагатычным стылі
- Сабор Святой Параскевы (Сабор Мітрапалітаў)
- Манастыр Трох Свяціцеляў
- Манастыр Чэтэцуя
- Манастыр Галата
- Армянская царква
- Вялікая сінагога
- Парк Копаў
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ а б Rezultatele alegerilor locale din 2016 — Central Electoral Bureau.
- ↑ Baedeker Reiseführer Rumänien. 2015, S. 289. (ням.)
- ↑ Diebesbanden in Berlin. Der große Klau. Архівавана 11 ліпеня 2016. (ням.)
- ↑ Wie Banden aus Rumänien europaweit auf Raubzug gehen. Die Mafia der Taschendiebe. Архівавана 26 жніўня 2016. (ням.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясы