Горкі (возера)
Горкі — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, на поўнач ад вёскі Шарэйкі, у басейне ракі Прыпяць.
Горкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 115,4[1] м |
Даўжыня | 1,75 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,34 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 5,1 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,64 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны возера дасягаюць вышыні 12 м, на паўночным усходзе да 4 м. Берагі пераважна забалочаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Ручаём возера Горкі злучаецца з возерам Пясчанка.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)
Літаратура
правіць- Горкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 360. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 16 верасня 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 25 сакавіка 2020. (руск.)