Горм Стары
Горм Стары (дацк.: Gorm den Gamle; 910-я—958?) — кароль Даніі.
Горм Стары дацк.: Gorm den Gamle | ||
![]() | ||
Горм Стары. Аўтар Аўгуст Карл Вільгельм Томсен (1813-86) | ||
| ||
---|---|---|
Папярэднік | Кнуд I Хардэкнуд | |
Пераемнік | Харальд I Сінязубы | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | IX стагоддзе | |
Смерць | 964[1] | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Кнютлінгаў | |
Бацька | Кнуд I Гардэкнуд | |
Жонка | Ціра[d] | |
Дзеці | Харальд I Сінязубы, Кнуд Гормсан[d], Гунхільда Маці Конунгаў[d] і Токе Гормсан[d] | |
БіяграфіяПравіць
Сын дацкага караля Кнуда I Хардэкнуда. Паводле слоў яго нашчадка, дацкага караля Свена II Эстрыдсена, Горм кіраваў з Елінгу ўсёй Даніяй і, хутчэй за ўсё, Шлезвігам.
Паходжанне мянушкі не зусім зразумелае. Горм не быў ні старым, ні прастадушным, раннія крыніцы сведчаць пра яго адкрытасць і прагматызм, калі справа тычылася адносін з хрысціянскімі суседзямі на поўдні. У часы Горма большасць датчан ушаноўвала старажытнагерманскіх багоў, але ўжо падчас кіравання яго сына Харальда I Сінязубага Данія афіцыйна прыняла хрысціянства.
Сцвярджаецца, што рэшткі Горма былі знойдзены на месцы першай хрысціянскай царквы ў Елінгу, пабудаванай пры Харальдзе. Лічыцца, што яны былі перанесены з узгорка, дзе ён быў першапачаткова пахаваны, а сам узгорак быў пераўтвораны ў памятнае месца.
Ад Горма вядзецца радавод усіх дацкіх манархаў, да кіруючай у наш час каралевы Маргрэтэ II, што робіць Данію найстарэйшай бесперапыннай манархіяй у Еўропе (у свеце яна саступае толькі Японіі).
Горм Стары быў жанаты з Цірай (або Цюрай), якая атрымала мянушку «Выратавальніца Даніі»[2]. Яе імем быў названы астэроід (115) Ціра, адкрыты ў 1871 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Гвин Джонс. Викинги. Потомки Одина и Тора = A history of the vikings / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — Центрполиграф. — М., 2007. — С. 104—110. — 445 с. — (Загадки древних цивилизаций). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3095-2.
СпасылкіПравіць
- KINGS of DENMARK 935—1042 (FAMILY of GORM) (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.
- Runensteine in Jelling (ням.) . Treffpunkt-Howaldt. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 27 красавіка 2010.