Горы (археалагічны помнік)

(Пасля перасылкі з Горы, археалагічны помнік)

Горы — археалагічны помнік: гарадзішча «Курганы». Знаходзіцца за 0,3 км на паўночны захад ад аграгар. Горы (Горацкі раён), у месцы сутокаў рэк Карчаваха і Быстрая. Вышыня 10 м. Першапачаткова помнік меў памеры 180х80 м, захаваная частка памерамі 90х60 м. У цэнтры круглая ў плане пляцоўка вышынёй 1,5 м, дыяметрам 8 м. З паўднёвага ўсходу і поўдня захаваўся фрагмент вала вышынёй да 3 м.

У XIIXIII ст., на думку М. А. Ткачова, на гарадзішчы зараджаецца адзін са старажытных гарадоў Смаленскага княства[1]. Падобны пункт гледжання падтрымлівае А. А. Мяцельскі, лакалізуючы на гарадзішчы невялікі горад Смаленскага княства — Ізяслаўль[2].

Гісторыя даследавання правіць

Помнік у 1936 г. выявіў А. Дз. Каваленя, у 1976 г. даследавалі М. А. Ткачоў, у 19821983 гг. Ш. І. Бекцінееў, у 19901991 гг. — А. А. Мяцельскі.

Апісанне правіць

Культурны пласт 5,6 — 1,5 м. З канца XVI ст. на тэрыторыі гарадзішча існавалі могілкі, якія праіснавалі да другой паловы XVIII ст.

Знойдзены фрагменты ляпнога і кругавога посуду, тачыльныя брускі, шыферныя прасліцы, жалезныя цвікі, сякеры, крэсівы, наканечнікі стрэл і кап'я, шкляныя бранзалеты, фрагменты касцяных абкладак лука і калчана, касцяныя праколкі, скроневыя кольцы, двухбаковыя крыжыкі, каменны абразок з надпісам.

На ўзвышшы, што ў цэнтры пляцоўкі, стаяла абарончая вежа. Паселішча на мысе існавала ў 1-й палове — 3-й чвэрці I-га тыс. н.э., адрадзілася ў XXI стст. Асноўны этап яго функцыяніравання адносіцца да XII — сярэдзіны XVI стст., калі на ім былі ўзведзены штучныя ўмацаванні.

Літаратура правіць

  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 218.
  • Бектинеев, Ш.И. Городище у д. Горы / Ш. И. Бектинеев // Археологические открытия 1982 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Редкол.:. Б. А. Рыбаков (отв. ред.) и др.]. — М.: Наука, 1984. — 527 с. — С. 348.
  • Бектинеев, Ш. О чем рассказали пряслица // Советская Белоруссия. – 1983. – № . – 23 января. – С.
  • Бектинеев, Ш. И. Раскопки городища «Курганы» / Ш. И. Бектинеев // Археологические открытия 1983 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Редкол.:. Р. М. Мунчаев (отв. ред.) и др.]. — М.: Наука, 1985. — 599 с. — С. 381: ил.
  • Бектинеев, Ш. И., Левко, О. Н. Средневековые Горы / Ш. И. Бектинеев, О. Н. Левко // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі: Новыя матэрыялы і даследаванні / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; [Навук. рэд. В. М. Ляўко]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 148 с. — С. 8 — 19: ил. — ISBN 5-343-01390-2.
  • Бекцінееў, Ш. І. Горы / Ш. І. Бекцінееў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / БелЭн; [рэдкал.: В. В. Гетаў і [інш.]; навук. кансультанты: У. У. Багамольнікаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. — С. 182. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Бекцінееў, Ш. І. Горы і Горкі: (Аб чым сведчыць археалагічны комплекс ля вёскі Горы?) // Ленінскі шлях [Горацкі раён]. – 1982. – № . – 13 лістапада. – С.
  • Бекцінееў, Ш. І., Мяцельскі, А. А. Горы / Ш. І. Бекцінееў, А. А. Мяцельскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 258 — 260. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Гурын, М. Ф. Металаграфічнае даследаванне жалезных прадметаў з гарадзішча каля в. Горы Горацкага раёна / М. Ф. Гурын // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1985. — № 4. — С. 61 — 68: іл.
  • Мірончыкаў, Л. Ц. Помнікі м. Горы / Л. Ц. Мірончыкаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1978. – № 2. – С. 32 – 33.
  1. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [Навук. рэд. Г. В. Штыхаў]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — С. 102. — ISBN 5-343-00880-1.
  2. Гомельщина: археология, история, памятники: секция археологии и нумизматики: Тезисы Второй Гомельской областной науч. конф. По историческому краеведению. — Гомель: [б. и.], 1991. — 103 с. — С. 81 — 82.