Горы Вільгельміна

Горы Вільгельміна (нідэрл.: Wilhelminagebergte) — горных хрыбет у цэнтры Сурынама, які расцягнуўся на 113 км з захаду на ўсход.

Горы Вільгельміна
нідэрл. Wilhelminagebergte
Краіна
Даўжыня113 км
Найвышэйшая вяршыняЮліяна 
Вышыня1230 м 
Горы Вільгельміна (Сурынам)
Горы Вільгельміна

Асноўныя вяршыні: вышэйшы пункт краіны гара Юліяна (1230 м), гара Тафелберг (1026 м). Хрыбет з’яўляецца часткай Гвіянскага нагор’я і прыкметна ўздымаецца над згладжаным фонам.

Горы названы ў гонар нідэрландскай каралевы Вільгельміны.