Готфрыд Земпер
Готфрыд Земпер (ням.: Gottfried Semper, 29 лістапада 1803, Гамбург — 15 мая 1879, Рым) — тэарэтык мастацтва, выбітны нямецкі архітэктар XIX стагоддзя і прадстаўнік архітэктуры перыяду эклектыкі.
Готфрыд Земпер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1803[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1879[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Christian Gottfried Emanuel Semper[d] |
Дзеці | Manfred Semper[d], Emanuel Semper[d], Hans Semper[d] і Anna von Sickel[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Дрэздэн і Цюрых |
Уплыў на | Oskar Mothes[d] і Adolf Heinrich Lier[d] |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў 1825—1826 гадах у Мюнхене, у 1826—1828 гадах у Парыжы. У 1834—1849 гадах прафесар Акадэміі мастацтваў(руск.) бел. у Дрэздэне.
ТворчасцьПравіць
У рацыянальных па арганізацыі плана пабудовах Земпера эклектычна ужыты дэкаратыўныя матывы італьянскага Адраджэння і барока: Оперны тэатр (1838—1841 і 1871—1878) і Карцінная галерэя (1847—1849) у Дрэздэне; «Бургтэатр» (1874—1888, з К. Хазенаўэрам(руск.) бел.) у Вене.
У сваіх тэарэтычных працах разглядаў стыль як гістарычна складзеную з'яву; прычыны заняпаду архітэктуры і рамёстваў у XIX ст. бачыў у раз'яднанні тэхнікі і мастацтва, у адрыве аздаблення ад канструкцыі. Яго погляды паўплывалі на канцэпцыі архітэктуры, мастацкай прамысловасці і мастацкага канструявання канца XIX — пачатку XX ст.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613154 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Gottfried Semper
- ↑ 4,0 4,1 Земпер Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готфрыд Земпер