Готфрыд фон Гогенлоэ

(Пасля перасылкі з Готфрыд фон Хахенлоэ)

Готфрыд фон Гогенлоэ (Хоэнлоэ) (ням.: Gottfried von Hohenlohe, каля 1265 года — 5 лістапада 1309 года, Бад-Мергентхайм) — чатырнаццаты вялікі магістр Тэўтонскага ордэна. Сын Крафта фон Гогенлоэ і Вілеборгі фон Вертхайм. Сярод яго продкаў быў вялікі магістр Генрых фон Гогенлоэ, які даводзіўся братам яго дзеду.

Готфрыд фон Гогенлоэ
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1303 — 1311
Папярэднік Конрад фон Фейхтванген
Пераемнік Зігфрыд фон Фейхтванген
Нараджэнне 1265[1]
Смерць 19 кастрычніка 1310(1310-10-19)
Месца пахавання
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гогенлоэ стаў членам ордэна ў 1279 годзе. У 1290 годзе быў прызначаны комтурам Франконіі. У 1294 годзе стаў ландмайстрам (магістрам) ордэна ў Германіі.[2] 3 мая 1297 года на капітуле ў Венецыі Гогенлоэ быў выбраны вялікім магістрам ордэна. Неўзабаве ён быў уцягнуты ў канфлікт паміж ордэнам і біскупам Рыгі. Страта ўладанняў ордэна ў Венецыі і Неапалі ў 1303 годзе, а таксама няўвага да просьбаў рыцараў з Лівоніі і Прусіі, прывялі да паслаблення яго пазіцый. 18 кастрычніка 1303 года па рашэнні капітула ў Мемелі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку. Ён атрымаў у кіраванне балей у Франконіі. Адстаўка Гогенлоэ не была прызнана некаторымі членамі ордэна, якія лічылі яго вялікім магістрам аж да яго смерці ў 1309 годзе. Ён быў пахаваны ў Марбургу.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Спіс ландмайстраў Тэўтонскага ордэна ў Германіі