Готхард Кетлер
Го́тхард Ке́тлер (ням.: Gotthard von Kettler, таксама Ketteler; 1517 — 17 мая 1587, Мітава, Курляндыя і Семігалія) — апошні ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі (1559—1561) і першы герцаг Курляндыі і Семігаліі (1561—1587).
Готхард Кетлер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Gotthard von Kettler | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг | ||||||
Пераемнік | Раздзел | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Новаўтварэнне | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых і Вільгельм | ||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1517 |
||||||
Смерць |
17 мая 1587[1][2] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кетлеры[d] | ||||||
Бацька | Gotthard Kettler zu Melrich[d] | ||||||
Маці | Сафія Несельродэ | ||||||
Жонка | Ганна Мекленбург-Гюстраўская[d][4] | ||||||
Дзеці | Wilhelm Kettler[d], Friedrich Kettler[d], Ганна Кетлер і Elisabeth von Kettler[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьГотхард Кетлер паходзіў з высакароднага вестфальскага роду. Дзявятае дзіця ў сям’і нямецкага рыцара Готхарда Кетлера (каля 1480—1556) і яго жонкі Сібілы Сафіі фон Несельродэ (1490—1571). Яго старэйшы брат, Вільгельм Кетлер (пам. 1557), быў біскупам мюнстэрскім. У 1538 годзе ўступіў у Лівонскі ордэн. У 1554 годзе Готхард стаў комтурам Дынабурга, а ў 1557 годзе комтурам Феліна. У верасні 1557 года комтур фелінскі Готхард фон Кетлер падтрымаў заключэнне Пазвольскага дагавора паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам, накіраванага супраць Маскоўскай дзяржавы. У 1558 годзе лівонскім магістр Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг прызначыў Готхарда Кетлера сваім каад’ютарам, гэта значыць намеснікам і пераемнікам. Спроба Кетлера вярнуць страчаны Дэрпт прывяла коштам вялікіх страт толькі да стратэгічна малаважнага ўзяцця Рынгена.
21 кастрычніка 1559 года Готхард фон Кетлер становіцца ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі, а яго папярэднік падчас Лівонскай вайны ў жніўні 1560 года быў узяты ў палон маскоўскімі войскамі. Новы лівонскі магістр Готхард фон Кетлер вымушаны быў працягваць няўдалую вайну з перавышаючымі сіламі Маскоўскай дзяржавы. 31 жніўня 1559 года вымушаны быў заключыць новы саюзны дагавор з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам і перадаў землі Лівонскага ордэна пад апеку Польшчы і Літвы. Наўзамен Жыгімонт Аўгуст на баку Лівонскага Ордэна ўступіў у Лівонскую вайну з Рускай дзяржавай. Польска-літоўскія атрады акупавалі Паўднёвую Лівонію.
У 1561 годзе Готхард фон Кетлер прыняў лютэранства, а 28 лістапада таго ж года ўступіў у ваенна-палітычны саюз з польскім каралём-каталіком і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам, вяршэнства якога ён прызнаў паводле Віленскай уніі.
5 сакавіка 1562 года ў Рызе Кетлер прынёс ленную прысягу на вернасць каралю Жыгімонту Аўгусту, якога прадстаўляў канцлер вялікі літоўскі і ваявода віленскі Мікалай Радзівіл «Чорны». З гэтага часу тэрыторыя ландмайстарства Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі адыходзіла да Рэчы Паспалітай. Готхард фон Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі, а таксама губернатарам Ліфляндыі. У 1565 года з-за немагчымасці Кетлерам выконваць свае абавязкі новым губернатарам Ліфляндыі быў прызначаны Ян Хадкевіч. З 1575 года, быўшы васалам Рэчы Паспалітай, прыняў удзел у новай вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. 5 жніўня 1579 года ў лагеры польска-літоўскай арміі ў Дзісне (пад Полацкам) прызнаў сваю васальную залежнасць ад новага караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя.
Шлюб і дзеці
правіць11 сакавіка 1566 года курляндскі герцаг Готхард фон Кетлер ажаніўся з 33-гадовай Ганнай Мекленбург-Гюстраўскай (1533—1602), дачкой герцага Альбрэхта VII Мекленбургскага (1486—1547) і Ганны Брандэнбургскай (1507—1567). Дзеці:
- Фрыдрых Кетлер (1569—1642), герцаг Курляндскі і Семігальскі (1587—1642)
- Вільгельм Кетлер (1574—1640), герцаг Курляндскі і Семігальскі (1587—1616)
- Лізавета Кетлер (пам. 1601), жонка з 1595 года сілезскага князя Адама Вацлава Цешынскага (1574—1618)
- Ганна Кетлер (1567—1617), жонка з 1586 года князя Альбрэхта Радзівіла (1558—1592), 1-га ардыната Клецкага
Сканаў 17 мая 1587 года ў Мітаве, яго сыны Фрыдрых і Вільгельм сталі суправіцелямі, падзяліўшы паміж сабой герцагства. Фрыдрых стаў кіраваць у Курляндыі, а Вільгельм атрымаў Семігалію. Мужчынская лінія дому Кетлераў згасла ў 1737 годзе са смерцю курляндскага герцага Фердынанда.
Зноскі
- ↑ Gotthard Kettler // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Gotard Kettler // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118885243 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Кетлер, Готгарс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.