Гара Грабарка

(Пасля перасылкі з Грабарка)

Грабарка (польск.: Grabarka) — святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша.

Крыжовая гара

Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў 1710 схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі халеры ці чумы. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы, якая адрознівалася вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў Сямятычах. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.

Гара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на 19 жніўня), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.

Мураваная царква Перамянення Гасподняга паўстала на месцы папярэдняй, драўлянай, якая была падпалена і згарэла ўначы на 13.7.1990. Яе мураваную копію абшалявалі дрэвам[1]. Навокал яе тысячы пакутных крыжоў, у асноўным драўляных. На ўсход ад царквы знаходзяцца праваслаўныя могілкі. У 1947 з'явіўся тут жаночы праваслаўны кляштар св. Марты і Марыі, пры ім знаходзяцца капліца, плябанія і дом пілігрыма. Ля падножжа гары б'е крынічка, што шануецца як цудадзейная, накрытая каплічкай, якая абапіраецца на 6 слупоў і ўвенчаная цыбулепадобным купалам.

Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся 18-19 жніўня 2015 года, прымаў удзел новаабраны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[2].

Зноскі

  1. Драўляныя цэрквы Беласточчыны / Уклад.: Ева і Андрэй Кечынскія. — Беласток-Белавежа: Беларускі Саюз у Польшчы, 1999.
  2. http://www.racyja.com/blohi-racyi/kastus-bandaruk/grabarka-dobra-nam-tut/(недаступная спасылка)

Літаратура правіць