Ламавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ламаві́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок ( да 2010 г. вёска) Ламавічы.

Ламавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ламавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 054
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грабаўскі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грабаў. 5 верасня 1929 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ламавічы, сельсавет перайменаваны ў Ламавіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Колкаўскага сельсавета Капаткевіцкага раёна перададзена вёска Зарыжжа[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2].

НасельніцтваПравіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1054 чалавекі[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

СпасылкіПравіць