Града (геамарфалогія)

форма рэльефу
(Пасля перасылкі з Града, форма рэльефу)

Града́ ў геамарфалогіі — агульная назва невысокіх, выцягнутых узвышшаў рознага памеру і паходжання. У ледавіковых абласцях (Беларускае Паазер'е) утварыліся марэнныя грады (марэны) з нагрувашчванняў ледавіковых адкладаў і озавыя (озы). У абласцях пашырэння пясчаных адкладаў (Беларускае Палессе, Каракумы, узбярэжжа Балтыйскага мора) узніклі пясчаныя грады ветравога паходжання (дзюны, барханы). У выніку размыву нахіленых у адзін бок пластоў горных парод рознай цвёрдасці утварыліся куэставыя грады (куэсты).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць