Градзянка
Градзя́нка[1] (трансліт.: Hradzianka, руск.: Гродянка) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі за 47 км ад горада Асіповічы. Канцавая станцыя чыгуначнай галіны ад станцыі Верайцы. Адміністрацыйны цэнтр Градзянскага сельсавета.
Вёска
Градзянка
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьНазва, магчыма, паходзіць ад слова град або grod (замак, умацаванне). Старажылы вёскі называюць яе з націскам на першы склад. На карце 1866 года тут знаходзілася паселішча Градзянец. У 1930-я гады да Градзянца прымыкала селішча Рабінаўка. За чыгункай знаходзілася паселішча Ульянаўка[2].
Градзянка ўзнікла ў канцы XIX ст. дзякуючы лесараспрацоўкам. Спачатку складалася з аднаго двара і 7 жыхароў.
На пачатку XX ст. паселішча вядома як вёска Градзянка Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З пачатку XX ст. на Ігуменшчыне знаходзілся маёнтак княгіні Магдалены Радзівіл, ёй належалі лясныя ўгоддзі. Мужам Магдалены Мікалаем Радзівілам была заснавана лесапільня, а для гандлю лесам пабудавана чыгунка Верайцы — Градзянка працягласцю 34 кіламетры. У канцы 1911 года з’явілася станцыя Градзянка[3].
З 27 верасня 1935 года Градзянка — рабочы пасёлак, з 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, у 1944—1954 гадах — у Бабруйскай вобласці. У пасёлку працаваў леспрамгас, меліся сямігадовая школа, клуб, магазін, аптэка, склад збожжа.
У гады вайны Градзянка знаходілася пад акупацыяй. 15 жніўня 1941 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі было расстраляна 149 яўрэяў — жыхароў пасёлка. У наваколлі пасёлка дыслацыравалася 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Мікалая Піліпавіча Каралёва[4]. У сакавіку 1942 года партызаны напалі на нямецкі гарнізон, які стаяў каля Градзянкі. У адказ карнікі спалілі пасёлак і знішчылі 350 мірных жыхароў. Фашысты таксама спалілі і суседнія вёскі Макаўе і Палядкі.
Асноўнымі прадпрыемствамі ў Градзянцы з’яўляліся лясніцтва, лесапункт, філіял Асіповіцкай фабрыкі канцтавараў. У першай палове 1990-х мясцовы лесаўчастак быў рэарганізаваны і згарнуў вытворчасць[5][6]. У лютым 2002 года рабочы пасёлак Градзянка пераўтвораны ў вёску[7]. Колькасць насельніцтва ў 2009 годзе складала больш за 440 чалавек.
Насельніцтва
правіцьСацыяльная сфера
правіцьСярэдняя школа, клуб, амбулаторыя, пошта, аддзяленне банка. Чыгуначная станцыя Градзянка з’яўляецца дзеючай, штодня курсіруюць дзве пары груза-пасажырскіх цягнікоў Асіповічы — Градзянка.
Памятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[9].
- Магіла ахвяр фашызму[9].
Вядомыя асобы
правіць- Васіль Міхайлавіч Хацько (1967—1987) — малодшы сяржант, загінуў пры тушэнні самалёта з боепрыпасамі ў Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зopкі і медалямі «За баявыя заслугі» і «Воіну-інтэрнацыяналісту». Яго імем названа адна з вуліц вёскі[10].
- Хаім Аронавіч Чэрчас (1916—1992) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1967), прафесар (1969).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Нина Викторчик.. Как правильно: Гродзянка или Гродянка? . Асіповіцкі край № 43 (18 мая 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Осиповичи — Верейцы — Гродзянка (руск.). Асіповіцкі край.(недаступная спасылка)
- ↑ Асіповіцкі край партызанскі . Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.(недаступная спасылка)
- ↑ У канцы чыгункі . Звязда (20 кастрычніка 2009).(недаступная спасылка)
- ↑ Лес ёсць, цэгла ёсць, а гаспадара няма . Белорусская нива (14 студзеня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Могилёвского областного Совета депутатов от 13.02.2002 N 17-4 «Об изменении статуса рабочего посёлка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета...» (руск.). Беларускі прававы партал.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в БелЭн 1997.
- ↑ Памяці вяскоўца . Асіповіцкі край.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Градзянка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 240. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Градзянка
- Па свяшчэнных мясцінах (Градзянскі сельсавет) Архівавана 12 лістапада 2014. // Асіповіцкі край, 21 красавіка 2014