Гражына (паэма)

(Пасля перасылкі з Гражына)

«Гражы́на» (польск.: Grażyna. Powieść litewska) — класіцыстычная[1][2][3] эпічная паэма Адама Міцкевіча, упершыню выдадзеная ў другім томе Паэзій (польск.: Poezyj) у 1823 годзе; часцяком твор азначаецца таксама як вершаваны раман[4].

Гражына
Grażyna. Powieść litewska
Выданне
Жанр паэма і эпас
Аўтар Адам Міцкевіч
Мова арыгінала польская
Дата першай публікацыі 1823
Выдавецтва Юзаф Завадскі
Месца публікацыі Польшча
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фабула «Гражыны», з пункту гледжання тэматыкі і гістарычных рэаліяў, роднасная Конраду Валенроду, выдадзенаму на пяць гадоў пазней. Твор заснаваны на матыве, узятым з «Іліяды» Гамера: Ахілес — прататып раззлаванай Літаворы, а Гражына — Патрокла. Тэмай твора з’яўляецца мужны ўчынак «жанчыны абаяльнасцю, героем духам»[5], зроблены на імя перавагі агульнага над індывідуальным[1], і трагічная гісторыя шлюбу Гражыны і Літавора. Гражына таксама закранае праблему «памяці пра мінуўшчыны і традыцыі»[1], якая набліжае раман да другой часткі «Дзядоў»[1].

Стварэнне «Гражыны» непасрэдна звязанае з ростам папулярнасці эпасаў у стылі Таркваты Тасы[6] ў першай палове XIX стагоддзя і з дбайным вывучэннем аўтарам звычаяў і традыцый язычніцкай Літвы (асабліва яго роднага Навагрудка)[1], што робіць твор своеасаблівай «археалагічнай паэмай»[1]. Больш за тое, форма твора стылізаваная на манер старапольскай мовы.

Гражына і зместам, і формай, якая нагадвае XVI стагоддзе, становіцца своеасаблівым працягам рамана «Жывілы» (1819), напісанага раней Міцкевічам[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Adam Mickiewicz. «Grażyna». W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 257. ISBN 83-01-13848-3.
  2. Jastrun, Mieczysław: Mickiewicz. Kraków: Polski Instytut Wydawniczy, 1952, s. 98.
  3. [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 242.
  4. [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 242.
  5. Adam Mickiewicz. «Grażyna». W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 258. ISBN 83-01-13848-3.
  6. [Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 241.

СпасылкіПравіць