• Гразівец — рака, правы прыток р. Лабжанкі. Выток за 2 км на паўночны ўсход ад в. Гразівец. Даўжыня 4,5 км.
  • Гразівец — урочышча за 1 км на ўсход ад в. Асмолавічы, курганны могільнік.
  • Гразівец — урочышча за 1 км на паўднёвы захад ад в. Макеевічы, лясны масіў і балота.
  • Гразівец — вёска Лабжанскага с/с, 15 двароў, 27 жыхароў (2001).
  • Гразівец — урочышча, да 1992 — вёска колішняга Савініцкага с/с. Зона забруджвання ад 15 да 40 Кu/км². На 12.1.1989 было 29 жыхароў.
  • Гразівец