Грайфсвальдскі ўніверсітэт
Грайфсвальдскі ўніверсітэт (ням.: Universität Greifswald) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грайфсвальд.
Грайфсвальдскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Greifswald | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Greifswald |
Міжнародная назва | англ.: University of Greifswald |
Заснаваны | 1456 |
Студэнты | 11 736 |
Размяшчэнне | Грайфсвальд |
Сайт | uni-greifswald.de |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Заснаваны ў 1456 годзе ён з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы, у якім вучыліся ці працавалі пакаленні выдатных выпускнікоў і навукоўцай. Будучы чацвёртым па старшынству ўніверсітэтам Германіі, ён пэўны час быў таксама найстарэйшым універсітэтам Швецыі (у 1648-1815 гады) і Прусіі (у 1815-1945 гады).
Прыкладна дзве траціны студэнтаў вучэльні з'яўляюцца замежнікамі і паходзяць з 90 краін па ўсім свеце.
З-за атмасферы маленькага горада, ярка выяўленай архітэктурнай прысутнасці ў ім вучэльні і вялікай колькасці студэнтаў на вуліцах Грайфсвальд жартам апісваюць як універсітэт з горадам, пабудаваным вакол яго, а не як горад з універсітэтам.
ФакультэтыПравіць
- Мастацтва і гуманітарных навук
- Права і эканомікі
- Медыцыны
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Тэалогіі
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грайфсвальдскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы