Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Грамадзянская вайна ў Іспаніі (ісп.: Guerra Civil Española) — канфлікт з ліпеня 1936 года па красавік 1939 года паміж Другой Іспанскай Рэспублікай і апазіцыйнай ёй іспанскай ваенна-нацыяналістычнай дыктатурай пад правадырствам генерала Франсіска Франка, падтрыманага Італіяй, Германіяй і Партугаліяй, які ў выніку ваенных дзеянняў у рэшце рэшт ліквідаваў Іспанскую рэспубліку і зрынуў рэспубліканскі ўрад, які карыстаўся падтрымкай СССР, Мексікі і, у пачатку вайны, Францыі.
Перадгісторыя
правіцьУвесну 1931 года да ўлады ў Іспаніі прыйшлі антыманархічныя сілы, перамогшы на муніцыпальных выбарах у буйных гарадах краіны. Каралю Альфонсу XIII прыйшлося эміграваць. Іспанія была абвешчана рэспублікай. Новы ўрад, які прадстаўляў ліберал-сацыялістаў, правёў серыю рэформаў, што выклікалі напружанне ў грамадстве і рост радыкалізму. У 1936 годзе былі праведзены парламенцкія выбары. Перамогу на іх атрымаў «Народны фронт». Ён аб’ядноўваў сацыялістаў, камуністаў, анархістаў і левых лібералаў.
«Народны фронт» працягваў рэформы, пачатыя ў 31-м годзе, сярод якіх:
- скарачэнне генералітэту і афіцэрскага корпуса, адхіленне ад ключавых пасад кансерватыўных і права-радыкальных генералаў і афіцэраў;
- паступовае адчужэнне за выкуп лішкаў памешчыцкіх зямель і перадача іх сялянам (размеркавана 750 тыс. га зямлі);
- спыненне пераследу прафсаюзаў за іх канфлікты з прадпрымальнікамі;
- аддзяленне ад дзяржавы каталіцкай царквы.
На гэтым фоне адбывалася нарастанне гвалту ў краіне, тэрактаў і сутыкненняў паміж правымі і левымі радыкаламі[2].
Значная частка афіцэраў стала праціўнікамі Рэспублікі яшчэ з першых месяцаў яе існавання ў Іспаніі. Галоўнай прычынай гэтаму паслужыла скарачэнне колькасці арміі і сродкаў на яе ўтрыманне пры новай уладзе. Так, у жніўні 1932-га частка вайскоўцаў распачала спробу путчу пад кіраўніцтвам генерала Хасэ Санхурха, якая скончылася няўдачай. А ў 1935 пад кіраўніцтвам таго ж Санхурха, які жыў у эміграцыі, быў створаны «Іспанскі ваенны саюз» (ІВС) — паўлегальнае аб’яднанне кансерватыўна настроеных афіцэраў. Сваёй мэтай ІВС паставіў «выратаванне Іспаніі», гэта значыць змену ўлады ў краіне шляхам ваеннага перавароту[3].
Ход падзей
правіць17 ліпеня 1936 года ў Іспанскім Марока і на Канарскіх астравах супраць рэспубліканскага ўрада выступіла група вайскоўцаў. На наступны дзень паўстанне ўспыхнула па ўсёй краіне. На бок мяцежнікаў усталі больш за 164 тыс. афіцэраў і вайскоўцаў. У самыя кароткія тэрміны яны ўзялі пад кантроль шэраг паўднёвых гарадоў, поўнач Эстрэмадуры, Галісію, Кастылію і Арагон — тэрыторыі з насельніцтвам 10 млн чалавек, на якой выраблялася 70 % аграрнай прадукцыі і знаходзілася 20 % прамысловых прадпрыемстваў. У Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі і іншых буйных гарадах паўстанне было задушана[4].
На чале паўстання стаялі Эміліа Мола і Франсіска Франка. Апошні ў верасні быў абраны галоўнакамандуючым і кіраўніком урада апазіцыі[4].
З восені адбываецца інтэрналіяназацыя канфлікту. У верасні ў краіну для дапамогі рэспубліканцам быў накіраваны кантынгент савецкіх ваенных спецыялістаў[5]. Значным момантам стала з’яўленне ва ўрадавых войсках інтэрбрыгад — падраздзяленняў, сфармаваных з замежных добраахвотнікаў[6].
На бок нацыяналістаў, у сваю чаргу, адправілі баявыя фармаванні Трэці Рэйх і Італія.
Тым часам мяцежныя сілы развіваюць наступленне на поўнач да сталіцы краіны горада Мадрыда. У перыяд 1936—1937 гадоў яны здзейснілі некалькі спробаў авалодаць ім, але ўсе яны скончыліся няўдачай. Тым не менш апазіцыянеры мелі поспехі на іншых участках фронту: у лютым франкісты захапілі Малагу, у кастрычніку — Хіхон.
У 1938 годзе пазіцыі Рэспублікі прыкметна пахіснуліся як з-за шэрагу буйных паражэнняў, так і ўнутраных і знешніх цяжкасцей.
Ключавой праблемай стала палітызацыя арміі: камандаванне аддавала перавагу не прафесійным якасцям таго ці іншага камандзіра, а лаяльнасці да дзеючага рэжыму. У той жа час Рэспубліканская армія была арэнай барацьбы і інтрыг паміж рознымі левымі партыямі і групамі. Не мелася ў страі нават адзінства камандавання і дысцыпліны. З гэтымі праблемамі, аднак, не сутыкаліся войскі нацыяналістаў, што давала ім значную перавагу над праціўнікам[7].
Тым часам галоўны саюзнік Мадрыда СССР, не здолеўшы знайсці агульнай мовы са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне інтэрбрыгад. Адсутнасць дастатковай замежнай падтрымкі негатыўна паўплывала на становішча спраў для Рэспублікі[5].
У снежні нацыяналісты разгарнулі наступленне на Каталонію, якую ўжо ў студзені ўзялі[8].
У сакавіку 1939 года ў Мадрыдзе адбыўся дзяржпераварот. Новы ўрад паспрабаваў заключыць мірнае пагадненне з франкістамі, але тыя ў адказ разгарнулі наступленне на тэрыторыі, што працягвалі кантраляваць рэспубліканцы. У рэшце рэшт паў сам Мадрыд, а 1 красавіка Франка абвясціў аб завяршэнні вайны.
Пасляваенная Іспанія
правіцьПасля перамогі ў грамадзянскай вайне нацыяналісты стварылі аднапартыйную аўтарытарную дзяржаву пад фактычна абсалютным кіраўніцтвам Франка. Другая сусветная вайна пачалася неўзабаве пасля гэтага, і, хоць Іспанія была афіцыйна нейтральнай, яна паслала сваю Блакітную дывізію ў СССР у дапамогу немцам. Пасля паражэння дзяржаў Восі прагерманская пазіцыя ўрада прывяла да ізаляцыі краіны. Сітуацыя змянілася з пачаткам Халоднай вайны, на фоне якой моцная антыкамуністычная скіраванасць Франка натуральным чынам схіліла яго рэжым да ўступлення ў саюз са Злучанымі Штатамі.
У 1947 годзе Іспанія была абвешчана каралеўствам, але манарх не быў абвешчаны. Франка пакінуў за сабой права назваць імя чалавека, які павінен быць каралём, і наўмысна затрымліваў выбар з палітычных меркаванняў. Выбар, нарэшце, адбыўся ў 1969 годзе. Будучым каралём быў абвешчаны Хуан Карлас дэ Бурбон як афіцыйны пераемнік Франка. Аднак той абвясціў сябе пажыццёвым рэгентам.
Пасля смерці Франка 20 лістапада 1975 года Хуан Карлас стаў каралём Іспаніі. Ён адразу ж пачаў працэс пераходу краіны да дэмакратыі, што скончылася ўсталяваннем канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Н. П. Платошкин, Гражданская война в Испании 1936—1939, стр 132
- ↑ Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.:URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — С. 80-81, 90-91.
- ↑ Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.:URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — С. 79.
- ↑ а б Анна Поваго. Гражданская война в Испании // Коммерсантъ : газета. — 26 августа 2018.
- ↑ а б Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.
- ↑ Всемирная история / В десяти томах. Под ред. Е. М. Жукова (гл. ред.) и др. /Академия наук СССР.— М.: Изд-во соц.-экономич. лит-ры.— Том IX.— 1962.— С. 342.
- ↑ Ирина Лагунина, Виктор Черецкий. 70-летие битвы на Эбро. Роль советских советников в испанской войне [дают интервью испанские историки и исследователи гражданской войны Рафаэль Пермуй (Rafael Permuy), Сесарь Видаль (César Vidal), Энрике Гутьеррес (Enrique Gutierrez)] // Радио Свобода : радиовещательная организация. — 12 июня 2008.
- ↑ Марклен Мещеряков. Судьба интербригад в Испании по новым документам // Новая и новейшая история. — 1993. — № 5. — С. 18-42.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грамадзянская вайна ў Іспаніі
- Працы на англійскай
- The Spanish Civil War Архівавана 26 сакавіка 2006., Джордж Оруэл
- Constitución de la República Española (1931) Архівавана 20 лістапада 2005.
- Professor Marek Jan Chodakiewicz on The Spanish Civil War Архівавана 4 верасня 2006.
- A collection of essays by Albert and Vera Weisbord with about a dozen essays written during and about the Spanish Civil War.
- Anarchism in the Spanish Revolution
- The Anarcho-Statists of Spain, a different view of the anarchists in the Spanish Civil War
- A reply to the above by an anarchist
- A description, according to the Vatican, of the religious persecution suffered by Catholics during the Spanish Civil War (in Spanish).
- A selection of photos of the life behind the front from the CNT photo archive at the International Institute of Social History Архівавана 1 кастрычніка 2005.
- A History of the Spanish Civil War Архівавана 30 верасня 2007., excerpted from a U.S. government country study.
- Spanish Civil War Info Архівавана 4 кастрычніка 2009. From Spartacus Educational
- La Cucaracha, The Spanish Civil War Diary Архівавана 8 лютага 2005., an excellent, detailed, chronicle of the events of the war
- American Jews in Spanish Civil War Архівавана 21 лютага 2006.
- Ronald Hilton, Spain, 1931-36, From Monarchy to Civil War, An Eyewitness Account,
- Columbia Historical Review Dutch Involvement in the Spanish Civil War
- Noam Chomsky’s Objectivity and Liberal Scholarship
- Civil War Documentaries made by the CNT Архівавана 6 красавіка 2020.
- Іншыя
- nopasaran36, The Spanish Civil War En,Es,Ca,Fr,Ru Архівавана 30 красавіка 2009., photos videos documents of the events of the war