Гран-пры Сінгапура

Гран-Пры Сінгапура - гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1. Гран-пры праходзіць у Сінгапуры на Marina Bay Street Circuit, трасе, якая праходзіць па гарадскіх вуліцах горада. Гонка стала першай сярод усіх гран-пры, якая праводзілася пры штучным асвятленні ноччу. Таксама траса з'яўляецца першай гарадской трасай Формулы-1 у Азіі. Першым пераможцам Гран-Пры Сінгапура быў іспанскі пілот каманды Renault F1 Фернанда Алонса.

Гран-Пры Сінгапура
Marina Bay Street Circuit
Інфармацыя аб гонцы
Колы 61
Даўжыня трасы 5.067 км
Даўжыня гонкі 309.087 км
Першая гонка 1966
Апошняя гонка 2012
Найбольшая колькасць
перамог (пілоты)
Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс (3)
Найбольшая колькасць
перамог (канструктары)
McLaren, Red Bull і Ferrari (2)
Апошняя гонка (2012):
Поўл-пазіцыя Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан
McLaren-Mercedes
1:46.362
Подыум 1. Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль
Red Bull-Renault
2:00:26.144
2. Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан
McLaren-Mercedes
+8.929 secs
3. Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса
Ferrari
+15.227 secs
Найхутчэйшае кола Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг
Force India-Mercedes
1:51.033

Гісторыя правіць

Вытокі правіць

Упершыню гран-пры быў праведзены ў 1961 годзе пад назвай Orient Year Grand Prix. У наступны год гонка атрымала назву Гран-Пры Малайзіі, бо Сінгапур з'яўляўся адным са Штатаў Малайзіі. Пасля 1965 года, калі Сінгапур атрымаў незалежнасць, гонка атрымала сваю цяперашнюю назву. Заезды праводзіліся па вуліцах горада, што выклікала шмат нязручнасцей для жыхароў і муніцыпалітэту. Па гэтых прычынах, у 1973 годзе правядзенне Гран-Пры Сінгапура было спынена.

Формула-1 правіць

 
Від на трасу Marina Bay Street Circuit ноччу

У лістападзе 2007 года Урад Сінгапура пры падтрымцы Сінгапурскага Агенцтва па Турызму і тэлекамунікацыйнай кампаніі SingTel падпісалі дамоўленасць з босам Формулы-1 Берні Эклстоўнам аб аднаўленні гран-пры і ўключэнні яго ў афіцыйны каляндар Формулы-1 з 2008 года. Усе 110.000 квіткоў былі распрададзены на першы гран-пры пасля аднаўлення. Гран-пры Сінгапура стаў 15 этапам чэмпіянату 2008 года, першым этапам, які праводзіўся ноччу пры штучным асвятленні. Гэта было зроблена для павялічэння тэлеаўдыторыі за кошт еўрапейскіх тэлегледачоў, якія атрымалі магчымасць сачыць за гонкай у больш зручны час. Гонка была выйграна пілотам каманды Renault F1 Фернанда Алонса, чыя перамога была, як потым высветлілася, спланавана з дапамогай махлярства з боку боса каманды Флавіа Брыаторэ і другога пілота каманды Нельсана Піке-малодшага.

За выключэннем дробных змен у паваротах 1, 2, 3 і 10 дзеля павелічэння верагоднасці абгонаў, профіль трасы амаль што не змяняўся.

Пераможцы правіць

Ружовым пазначаны гонкі, якія не праводзіліся пад эгідай Формулы-1

Год Пілот Канструктар Клас Траса Афіцыйныя вынікі
2018   Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Marina Bay Справаздача
2017   Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Справаздача
2016   Ніка Росберг Mercedes Формула-1 Справаздача
2015   Себасцьян Фетэль Ferrari Формула-1 Справаздача
2014   Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Справаздача  (руск.)
2013   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Справаздача  (руск.)
2012   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Справаздача  (руск.)
2011   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Справаздача  (руск.)
2010   Фернанда Алонса Ferrari Формула-1 Справаздача  (руск.)
2009   Льюіс Хэмілтан McLaren-Mercedes Формула-1 Справаздача  (руск.)
2008   Фернанда Алонса Renault Формула-1 Справаздача  (руск.)
2007
-
1974
Не праводзілася
1973   Верн Шаппэн March-Hart Формула Libre Thomson Road
1972   Макс Сцюарт Mildren–Waggott Формула Libre
1971   Грэм Лоўрэнс Brabham-Ford Формула Libre
1970   Грэм Лоўрэнс Ferrari Формула Libre
1969   Грэм Лоўрэнс McLaren-Ford Формула Libre
1968   Гэрры Купер ElfinFord Формула Libre
1967   Родні Сіо MerlynFord Формула Libre
1966   Лі Хан Сенг Lotus-Ford Формула Libre

Спонсары правіць

Ад самага пачатку Гран-Пры ў 2008 годзе і да гэтага часу асноўным спонсарам з'яўляецца мясцовая тэлекамунікацыйная кампанія SingTel. Гонка мае афіцыйную назву SingTel Singapore Grand Prix.

Літаратура правіць

  • Solomon, Eli (2008). Snakes & Devils: A History of the Singapore Grand Prix (Hard cover). Singapore: Marshall Cavendish. ISBN 978-981-261-584-8.
  • De Cotta, Ian (2008). The Singapore Grand Prix - 50 Years In The Making. Singapore: MediaCorp Pte Ltd. ISBN 978-981-08-1341-3.

Спасылкі правіць