Дэваншыр

цырыманіяльнае графства ў Англіі
(Пасля перасылкі з Графства Дэваншыр)

Дэ́ваншыр або Дэ́ван — графства ў паўднёва-заходняй Англіі. Насельніцтва — 1.102.000 чалавек (11-е месца сярод неметропольных графстваў, дадзеныя 2004 г.). Сталіца — Эксетэр, найбуйнейшы горад — Плімут. У склад графства ўваходзіць востраў Ланды.

Дэваншыр
англ.: Devon
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 1 209 773 чал. (2020)[2]
Плошча
  • 6 706,9855 км² (2016)[1]
Дэваншыр на карце
Код ISO 3166-2 GB-DEV
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Дэваншыры вырошчваюць бульбу, збожжавыя, гародніну; землі багаты волавам, меддзю (звыш 35000 тон штогод), марганцам, жалезам, срэбрам, каменным вуглём, мармурам, сланцамі і рознымі гатункамі гліны. Вельмі развіты рыбалоўства і караблебудаванне. Шмат гаваняў, асабліва на паўднёвым беразе.

Гісторыя правіць

Дэван стаў адной з першых абласцей Англіі, заселеных у канцы апошняга ледавіковага перыяду. Каля 6000 гадоў да н.э. першыя паляўнічыя і збіральнікі пасяліліся ў раёне Дартмура, яны высеклі большую частку дубовых лясоў, якія раслі на тэрыторыі цяперашніх балот. Ад тых часоў у Дартмуры засталося 500 неалітычных стаянак.

У 43 годзе нашай эры рымляне прыйшлі на паўднёва-заходні паўвостраў Англіі, а да 55 года яны акупавалі ўвесь рэгіён, які засялялі (паводле даследаванняў гісторыка Вільяма Кэмдэна) думноніі — кельцкае племя, ад імя якога і пайшла назва «Дэван». Рымляне пратрымалі будучае графства пад акупацыяй 250 гадоў. Аднак яно не так моцна паддалося рымскаму ўплыву, як суседнія Дорсет і Сомерсет, галоўным чынам рымскія сляды выяўляюцца ў цяперашняй сталіцы Эксетэры і горадзе Топшэме, заснаваным рымлянамі ў якасці марскога порта.

Прыкладна ў 410 годзе н. э. рымляне пакінулі Дэван, а на аснове рымскіх паселішчаў утварылася брыцкая дзяржава Думнонія. У сярэдзіне IX стагоддзя яе паглынуў Уэсекс.

З часоў нарманскага заваявання Англіі Дэван служыў арэнай шматлікіх грамадзянскіх канфліктаў і ваенных дзеянняў — уключаючы вайну Пунсовай і Белай ружы, паўстанне самазванца Перкіна Варбека ў 1497 годзе, Заходняе паўстанне (якое адбылося з-за рэфармацыі царквы) 1549 года, вядома ж, не абыйшла графства і Англійская рэвалюцыя. У 1688 годзе прыезд Вільгельма Аранскага пачаў Хвалебную рэвалюцыю ў Брыксеме[3].


Зноскі