Графіка (мастацтва)

від выяўленчага мастацтва
(Пасля перасылкі з Графіка, мастацтва)

Графіка (грэч. γραφικος — пісьмовы, ад грэч. γραφω — пішу, малюю) — від выяўленчага мастацтва, заснаваны на насяненні малюнка на пэўную плоскасць. Графічныя творы звычайна выконваюцца на паперы; у параўнанні з жывапіснымі работамі яны найчасцей маюць меншы, невялікі фармат. Ha мяжы графікі і жывапісу знаходзяцца акварэль, гуаш, пастэль. Асноўныя сродкі выразнасці — контурная лінія, штрых, пляма, белы, чорны ці каляровы фон аркуша. У графіцы, у прыватнасці, у гравюрах, можа выкарыстоўвацца вялікая колькасць колераў (пры стварэнні некаторых гравюр можа выкарыстоўвацца больш за дзясятак друкаваных формаў, кожная з якіх «дадае» свой колер).

Гравюра «Рыцар, смерць і д'ябал», Альбрэхт Дзюрэр, 1513

Сярод розных жанраў графікі найбольш распаўсюджаны пейзаж і партрэт. Для графікі ўласцівы лаканічнае, завостранае выяўленне пачуццяў і думак аўтара, здольнасць хутка адгукацца на важныя падзеі грамадскага жыцця, магчымасць развіваць абраную тэму, сюжэт у цыклах, серыях выяў.

Гісторыя правіць

 
Фіяла з выявай юнака, які прыносіць ахвяру віном. Каля 480 г. да н.э. Луўр. Парыж

Найбольш старажытны і традыцыйны від графічнага мастацтва — малюнак, вытокі якога ў выявах эпохі палеаліту і ў антычным вазапісе.

Гравюра як асобны від мастацтва графікі вядомая з VIVII стагоддзяў у Кітаі, з XIVXV стагоддзяў у Еўропе. Станковая графіка пачала распаўсюджвацца ў эпоху Адраджэння (творы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Альбрэхта Дзюрэра і інш.).

 
Вялікая хваля ў Канагаве, Кацусіка Хакусай, 1823—1831

У XVIIXIX стагоддзях у розных відах графікі працавалі Рэмбрант, Кацусіка Хакусай, Уільям Хогарт, Франсіска Гоя, Эжэн Дэлакруа, Жан Агюст Дамінік Энгр, Арэст Кіпрэнскі.

У XX ст. графіка развіваецца як дэмакратычнае мастацтва вялікага сацыяльнага гучання, звернутае да масавага гледача; разам з тым у графіцы вызначылася тэндэнцыя індывідуалістычнага эстэтызму, вузка фармальных і тэхнічных эксперыментаў[1]. У гэты час ў графіцы працавалі Пабла Пікаса, Анры Маціс, Ж. Грос, Кетэ Кольвіц, Ганна Астравумава-Лебедзева, Уладзімір Фаворскі і інш.

Класіфікацыя правіць

 
Плакат з надісам «Бязлітасна знішчым захопнікаў!», П. Гаўрыленка, 1942. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Паняцце «графіка», па спосабе стварэння выявы, падзяляецца на два вялікіх аб'ёму: «друкаваная ці тыражная графіка» і «ўнікальная графіка». У залежнасці ад прызначэння графіка падраздзяляецца на некалькі відаў:

і некаторыя іншыя віды графікі. Як праявы масавай культуры спецыфічнымі відамі графікі з'яўляюцца ў станковай друкаванай графіцы — лубок, а ў газетна-часопіснай — карыкатура. Адносна маладой вобласцю графікі з'яўляецца таксама плакат, які ў сучасных формах склаўся ў XIX стагоддзі як від гандлёвай і тэатральнай рэкламы (афішы Ж. Шэрэ, А. Тулуз-Латрэка), а затым стаў выконваць і задачы палітычнай агітацыі.

У залежнасці ад спосабу выканання і магчымасцей тыражавання, графіку падзяляюць на ўнікальную і друкаваную. Унікальная графіка — стварэнне твораў у адзіным асобніку (малюнак, манатыпія, аплікацыя і да т. п.). Друкаваная графіка (гравюра) — стварэнне друкаваных формаў, з якіх можна атрымліваць па некалькі адбіткаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мінск: Беларусь, 2001. — ISBN 985-01-0124-5.
  • Баразна М. Графіка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 242. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць