Граф Усходняй Англіі

Граф Усходняй Англіі (англ.: Earl of East Anglia) — адзін з арыстакратычных тытулаў раннесярэднявечнай Англіі.

Усходняя Англія была адным з англасаксонскіх каралеўстваў перыяду гептархіі і займала тэрыторыю сучасных графстваў Норфалк, Суфалк, а таксама частку графстваў Кембрыджшыр і Эсэкс. У 879 годзе каралеўства было заваявана дацкімі вікінгамі і ўвайшло ў склад Данелага. Тут было створана адно з невялікіх скандынаўскіх каралеўстваў, якое праіснавала да 910-х гадоў, калі гэта тэрыторыя была адваявана англасаксамі і ўключана ў склад Англійскай дзяржавы. З узыходжаннем на прастол Англіі напачатку XI стагоддзя Кнуда Вялікага краіна была падзелена на некалькі буйных правінцый, якія кіраваліся англа-дацкімі паплечнікамі караля. Адной з такіх правінцый стала Усходняя Англія, на чале якой устаў дацкі вікінг Торкель Доўгі. У 1045 годзе эрлам Усходняй Англіі стаў Гаральд Годвінсан, будучы апошні англасаксонскі кароль. Пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 годзе Вільгельм I перадаў Усходнюю Англію з тытулам графа аднаму са сваіх англа-нармандскіх прыхільнікаў, графу Ральфу I. Яго сын у 1075 годзе прыняў удзел у мецяжы трох графаў, пасля прыгнечання якога графства Усходняя Англія было скасавана. У далейшым гэты тытул больш не аднаўляўся.

Англа-дацкія эрлы Усходняй Англіі правіць

Англа-нармандскія графы Усходняй Англіі правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць