Зянон Грахлеўскі

(Пасля перасылкі з Грахлеўскі)

Зянон Грахалеўскі (польск.: Zenon Grocholewski; 11 кастрычніка 1939, в. Брудкі, Пазнаньскае ваяводства, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі (па справах семінарый і навучальных устаноў).

Зянон Грахлеўскі
польск.: Zenon Grocholewski
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, ксёндз, каталіцкі дыякан, выкладчык, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1939(1939-10-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2020(2020-07-17)[2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў духоўную семінарыю ў Познані і ў 1963 прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго працаваў вікарыем у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Познані. Вывучаў кананічнае права ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, які скончыў з залатым медалём. У 1972 абараніў доктарскую дысертацыю, якая таксама была адзначана залатым папскім медалём. Пасля вучобы Зянон Грахалеўскі застаецца ў Рыме і працуе ў найвышэйшым трыбунале Апостальскай Сігнатуры. Бярэ ўдзел у распрацоўцы новага Кодэкса Кананічнага Права, уведзенага Янам Паўлам II, дапамагае Папу ў правядзенні рэформы Рымскай Курыі. У 1980 прызначаны канцлерам і сакратаром найвышэйшага касцёльнага суда. У 1983 з рук Папы Яна Паўла II прыняў біскупскае пасвячэнне, а ў 1991 названы архібіскупам. У 1998 прызначаны Прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якая курыруе дзейнасць семінарый і каталіцкіх навучальных устаноў. У 2001 Зянон Грахалеўскі абвешчаны кардыналам.

З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый, пераважна ў галіне права, якія выдаваліся на многіх мовах.

Зноскі