Адкрыць галоўнае меню

Гродзенская вобласць

вобласць у Беларусі

Гродзенская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой.

Гродзенская вобласць
Гродзенская вобласць
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Статус Вобласць
Уваходзіць у
Уключае 17 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Гродна
Найбуйнейшыя гарады Гродна
Ліда
Слонім
Ваўкавыск
Смаргонь
Дата ўтварэння 20 верасня 1944
Кіраўнік Уладзімір Васільевіч Краўцоў
Насельніцтва (2018)
1 043 681 чал, (6-е месца)
Шчыльнасць 42,9 чал./км²
Плошча 25 тыс. км²
(6-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 Замкавая гара 323 м
Гродзенская вобласць на карце
Гродзенская вобласць, карце
Код ISO 3166-2 BY-HR
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Гродзенская вобласць на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Харугва Гродзенскага павета ВКЛ з выявай «Пагоні»

У 1985 на тэрыторыі вобласці 10 гарадоў, з іх 5 абласнога падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 2 рабочыя пасёлкі.

У 1995 колькасць насельніцтва склала 1215,6 тыс. чал. У вобласці налічвалася 12 гарадоў у т.л. 6 абл. падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 195 сельсаветаў, 4414 сельскіх населеных пунктаў.

ПрыродаПравіць

Для вобласці характэрны раўнінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.

Праз вобласць цячэ рака Нёман і яго прытокі: Вілія, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра — справа, Шчара, Моўчадзь, Зэльвянка, Рось, Свіслач — злева. На паўднёвым захадзе пачынаецца рака Нараў — прыток Віслы. Найбольшыя азёры: Белае, Свір, Свіцязь.

Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), распаўсюджаны таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Трэцюю частку тэрыторыі Гродзенскай воблсаці пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (каля 50 %) у Свіслацкім раёне, дзе знаходзіцца частка Белавежскай пушчы. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная і елка еўрапейская, распаўсюджаны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Сустракаюцца балоты, пераважна нізінага тыпу.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца частка нацыянальнага парку Белавежская пушча.

НасельніцтваПравіць

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995 г. — 1215,6 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1156,4 тыс. чал.;
  • 2008 г. — 1114 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1072 тыс. чал.[2]
  • 2011 г. — 1064,1 тыс.[3].
  • 2018 г. — 1043,6 тыс. чал.

Гарадское насельніцтва складае 67,5 % (2008). Найбуйнейшыя гарады: Гродна (373 747 чал.), Ліда (101 616 чал.), Слонім (49 441 чал.), Ваўкавыск (44 004 чал.), Смаргонь (37 527 чал.), Навагрудак (29 424 чал.)

Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 66,7 %, палякі — 21,5 %, рускія — 8,2 %, украінцы — 1,4 %, літоўцы — 0,2 %, татары — 0,2 %.

ГаспадаркаПравіць

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гродзенская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі хімічнай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай галін.

Гродзенская вобласць займае вядучае месца па эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месц займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт.

Прыгранічнае становішча вобласці спрыяе развіццю яе эканамічных сувязей з Польшчай, Літвой, Калінінградскай вобласцю Расіі.

Карысныя выкапніПравіць

Вобласць мае паклады жалезных рудаў (Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых рудаў у Карэліцкім раёне і шэраг рудапраяваў уздоўж мяжы з Літвой у Гродзенскім раёне), торфу (пераважна на Нёманскай нізіне), крэйды, цаглянай і дахоўчатай гліны, цэментавай сыравіны (галоўныя радовішчы ў Ваўкавыскім раёне), сілікатных пяскоў, вапнавай сыравіны, пяскова-жвіровага матэрыялу.

Сродкі масавай інфармацыіПравіць

Абласная прэса прадстаўлена дзяржаўнай газетай «Гродзенская праўда», заснавальнікамі з’яўляюцца Гродзенскі гарадскі і Гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. Агульны тыднёвы тыраж разам з дадаткамі «Гродно Новости Плюс», «Молодежный курьер» і «Рекламка» складае каля 70 тыс. асобнікаў (2010).

У трох раёнах: (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі) распаўсюджваецца «Рэгіянальная газета», якая выдаецца ў Маладзечне. Тыраж — 6 тыс. 250 асобнікаў (май 2013).

Электронныя СМІ прадстаўлены тэлерадыёкампаніей «Гродна» і тэлерадыёвяшчальным каналам «Гродна Плюс».

КіраўніцтваПравіць

Першыя сакратары Гродзенскага абласнога камітэта КПБПравіць

Старшыні Гродзенскага аблвыканкамаПравіць

СімволікаПравіць

ЛітаратураПравіць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.— 371 с., іл.

СпасылкіПравіць

Зноскі