Гродзенскі абласны тэатр лялек

Гродзенскі абласны тэатр лялек — адзіны тэатр лялек у г. Гродна, размяшчаецца па адрасе вул. Дзяржынскага, 1/1. Будынак тэатра — гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гродзенскі абласны тэатр лялек
Заснаваны 1940
Наведвальнікі
  • 94 700 чал. (2018)[1]
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак вул. Дзяржынскага, 1/1, Гродна, Беларусь, 230023
Адрас Dziaržynskaha 123/1, Grodno
Галоўны рэжысёр Алег Алегавіч Жугжда
Сайт grodnolyalka.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак

правіць

Гісторыя

правіць

Будынак тэатра ўзведзены ў 1774 годзе дойлідамі І. Мёзерам і Д. Сака па ініцыятыве гродзенскага старосты графа Антонія Тызенгаўза. Будынак першапачаткова будаваўся як манеж, але пасля збудаванне прыстасавалі для правядзення оперных і балетных спектакляў, а яшчэ пазней пераабсталявалі пад тэатр і злучылі крытай галерэяй з палацам губернатара. Глядзельная зала мела дваццаць ложаў у два ярусы і галерэі, сцэна — пяць планаў дэкарацый. У 1859 годзе пасля рэканструкцыі памер тэатра значна павялічыўся[2].

У 1930-х гг. з’явіўся гаўбец над уваходам у тэатр, у 1940-х гг. быў надбудовы трэці паверх, у 1975 г. была пабудавана сцэнічная каробка[2].

У 1980 годзе ў будынку размяшчаецца лялечны тэатр[2].

У 2012 годзе скончылася рэканструкцыя будынка, якая вярнула яму першапачатковае аблічча. Так над уваходам у тэатр адноўлены дзве невялікія вежкі, якія былі страчаны ў 1940-х гг., адрэстаўравана хрустальная люстра 1902 года[2].

Архітэктура

правіць

Трохпавярховы будынак з высокім руставаным цокалем, накрыты вальмавым дахам, мае асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Сцены атынкаваныя, завершаны карнізам з сухарыкамі. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. Дэкарыраваны трохвугольным франтонам, лапаткамі, прамымі і трохвугольнымі надаконнымі сандрыкамі, цягай. Вокны высокія. На ўзроўні трэцяга паверха дэкаратыўныя люкарны. Над уваходам у левым крыле размешчаны вялікі балкон на чатырох калонах. Правая частка будынка — кубічны аб’ём сцэнічнай каробкі. Глядзельная зала на ўзроўні першага і другога паверхаў асвятляецца з аднаго боку натуральным святлом. На балкон вядуць дзве лесвіцы: бакавая з партэра і запасная з фае.

Гісторыя

правіць

Упершыню тэатр лялек у Гродне адкрыўся 2 лютага 1940 года пры падтрымцы вядомага савецкага лялечніка Сяргея Абразцова і дзякуючы высілкам акцёрскай пары Уладзіслава і Сафіі Ярэма. Першай прэм’ерай тэатра стаў спектакль «Цырк Тарабумба» У. Ляха. Дзейнасць тэатра скончылася з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны[2].

Другі раз тэатр адкрыты летам 1946 года ў Доме народнай творчасці. 11 лістапада 1946 года рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў самадзейны тэатр атрымаў афіцыйны статус, а ў 1947 годзе быў ператвораны ў прафесійны калектыў — абласны тэатр лялек[2].

У трэці раз Гродзенскі абласны тэатр лялек быў адкрыты 1 лістапада 1980 года па рашэнні аблвыканкама. Першым спектаклем, які ўбачылі гледачы 25 мая 1981 года, стаў спектакль «Людвіг і Тута» У. Багатыра і С. Хрыстоўскага[2].

Рэпертуар

правіць

Рэпертуар тэатра складаюць спектаклі для дзяцей, сярод якіх «Кошкін дом», «Марозка», «Сонейка і снежныя чалавечкі», «Папялушка», «Піліпка і Ведзьма», «Карыус і Бактус», «Маленькі Мук», «Прыгажуня і Пачвара», «Залаты ключык», «Сапраўдная гісторыя Дзюймовачкі», «Хлопчык-зорка» і і спектаклі для моладзі і дарослых «Тутэйшыя», «Трагедыя пра Макбета», «Магічнае люстра пана Твардоўскага», «Пікавая дама» і інш[2].

Гастролі

правіць

Сёння тэатр з’яўляецца ўдзельнікам фестываляў тэатральнага мастацтва, якія праходзяць у Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, Сербіі,Харватыі, Францыі, Чэхіі, Венгрыі[2].

Узнагароды

правіць

У 2003 годзе творчы калектыў тэатра лялек быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі «За развіццё міжнародных культурных сувязяў». У 2012 годзе Гродзенскі абласны тэатр лялек заваяваў некалькі ўзнагарод II Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Спектакль «Пікавая дама» уганараваны гран-пры як «Найлепшы спектакль», а таксама адзначаны ў намінацыях «Найлепшы спектакль тэатра лялек», «Найлепшая жаночая роля» (яе выканала Ларыса Мікуліч), «Найлепшая рэжысёрская праца» (Алег Жугжда)[2].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць