Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей — адзін са старэйшых і велічэйшых музеяў Гродзенскай вобласці.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1922 |
Падпарадкаванасць | упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама |
Месцазнаходжанне | г. Гродна, вул. Замкавая, 20, 230023 |
Памеры фонду | 158 981 |
Агульная плошча | 5486 |
Выставачная плошча | 2377 |
Плошча запаснікаў | 506 |
Адкрыты |
10:00–17:30, акрамя панядзелка Музей гісторыі Гарадніцы 10:00–17:00, акрамя нядзелі і панядзелка |
museum-grodno.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1920 годзе па ініцыятыве гісторыка і археолага Юзафа Ядкоўскага. З канца 1920-х гадоў месціцца ў Старым Замку, а ў 1991 годзе музею перададзена большая частка памяшканняў Новага Замка.
Фонды
правіцьФонд музея на сучасны момант налічвае каля 190 тысяч прадметаў — старадрукі (звыш 23 тыс. прадметаў з іх 3 інкунабулы і 26 палеатыпаў), археалагічныя калекцыі складаюцца з матэрыялаў раскопак стаянак, паселішч, могільнікаў, сярэднявечных гарадоў і абарончых збудаванняў Гродзеншчыны (каля 40 тыс. прадметаў), нумізматыка (каля 30 тыс. манет) і інш. У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлена каля 7 000 прадметаў.
Экспазіцыя да рэканструкцыі
правіцьАсноўная частка экспазіцый музея да 2019 года была размешчана ў каралеўскім палацы Старога замка, пабудаванага ў 2-ой палове 16 ст. для караля Стэфана Баторыя (неаднаразова перабудоўваўся ў 17-19 ст.).
Экспазіцыя, якая апавядала аб гісторыі, культуры і прыродзе Панямоння, змяшчалася на першым і другім паверхах. Сярод рэчаў, якія захоўваюцца і экспанаваліся ў музеі, значнае месца займае калекцыя археалагічных знаходак, — зброя абаронцаў горада і жаночыя ўпрыгожанні, інструменты рамеснікаў і дзіцячыя цацкі, масіўныя ядры і медныя гравіраваныя пласціны XII ст. з выявамі святых, старажытныя кнігі, разнастайныя па форме і аздабленню кафлі, манеты розных краін Еўропы, разныя крэслы XVIII ст. з мэблі Старога замка, шкляныя вырабы гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, а таксама славуты «слуцкі» залататканы пояс. Асобныя залы былі прысвечаны побыту сялян і гараджан Гродзенскай губерні, традыцыйнымі рамёствамі і прамысловымі прадпрыемствамі краю. На другім паверсе палаца месціліся матэрыялы, прысвечаныя першай і другой сусветным войнам.
У канцы 2019 годзе экспазіцыю прыбралі з палаца Баторыя, каб падрыхтаваць яго да рэканструкцыі.[1]
Экспазіцыя пасля рэканструкцыі
правіцьПрацы па рэканструкцыі Старога замка пачаліся ў 2017 годзе.
Стары замак адкрылі для наведвальнікаў 6 лістапада 2021 года пасля першага этапу рэканструкцыі. У адбудаваным замку размясцілі частку экспазіцыі. Першая зала расказвае пра гісторыю забудовы Замкавай гары. Адна з залаў прысвечана каралю Стэфану Баторыю. У іншай размешчана экспазіцыя, прысвечаная Гродна ў XVII—XVIII стст. У калідоры да сувенірнай крамы размясцілі карцінную галерэю.[2]
Тры залы з інтэр'ерамі XVI ст. у замку адкрылі ў студзені 2023 года. Іх рыхтавалі больш за год. Гэта залы «Капліца», «Каралеўская лазня» і «Пакоі чыноўніка». У каралеўскай капліцы захавалі арыгінальную фрэску XVI ст.[3] У чэрвені 2023 адкрылася для наведванняў Алебастравая зала, апошняя з памяшканняў у рамках першай чаргі рэканструкцыі Старога замка. Зала ўзнаўляе мастацтва эпохі Рэнесансу. Мяркуецца, у XVI ст. у ёй знаходзіліся вырабы з алебастру, што і дало назву памяшканню.[4]
На тэрыторыі Старога замка на Замкавай гары экспануюцца руіны помніка гродзенскай архітэктурнай школы 12 стагоддзя — Ніжняй царквы. За ёй знаходзяцца рэшткі абарончых сцен Верхняга замка часоў Вітаўта.
Самы старажытны ў Беларусі каменны мост злучае Стары замак з другім каралеўскім палацам — Новым замкам.
Музей гісторыі Гарадніцы знаходзіцца ў будынку, які з’яўляецца адзіным помнікам першай тыпавой гарадской жылой забудовы другой паловы 18 ст.
Час працы музея: штодзённа, акрамя панядзелка, 10:00–18:00, каса: да 17:00.
Літаратура
правіць- Гродненский государственный историко-археологический музей. Путеводитель по залам / Соболь Н. И.. — Т. 1963. — 236 с.
- Гродно: энциклопедический справочник. — «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1989. — С. 168. — 438 с.
- Ваганова А. Н., Загорульский Э. М. Историческое краеведение Белоруссии. — БГУ им В. И. Ленина, 1980. — 263 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
- Афіцыйны сайт музея Архівавана 25 студзеня 2021.
- ↑ Легендарны зубр са Старога замка пераехаў на новае месца . Hrodna.life - навіны Гродна (21 лістапада 2019). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Старый замок наконец открыли. Смотрите, как он сейчас выглядит снаружи и внутри . Hrodna.life - навіны Гродна (6 лістапада 2021). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ У Старым замку адкрываюцца новыя залы: фота . Hrodna.life - навіны Гродна (20 студзеня 2023). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ У Старым замку адкрыюць Алебастравую залу. Як яна выглядае . Hrodna.life - навіны Гродна (14 чэрвеня 2023). Праверана 29 лютага 2024.