Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова г. Гродна.
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Grodno State Medical University |
Заснаваны | 1958 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Ігар Георгіевіч Жук |
Рэктар | Леанард Феліксавіч Супрон, Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў, Пётр Васілевіч Гарэлік, Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, Алена Мікалаеўна Краткова і Ігар Георгіевіч Жук |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродна |
Юрыдычны адрас | 230009 Гродна, вул. Горкага, 80 |
Сайт | grsmu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗ’яўляецца гістарычным правапераемнікам Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781 гг.). 9 жніўня 1958 г. рашэннем Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці Гродзенскага медыцынскага інстытута. Першапачаткова існаваў толькі лячэбны факультэт. Пазней, у 1970 г. было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне, у 1979 г. — педыятрычны факультэт. У 1991 г. упершыню ў Беларусі арганізавана аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй, а ў 1995 г. арганізаваны факультэт замежных студэнтаў. У 1993 г. упершыню ў Беларусі пры ГрГМІ адкрыты медыка-псіхалагічны факультэт.
У 2000 г. ГрГМІ быў прысвоены статус універсітэта.
Сучасны стан
правіцьГродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт налічвае 45 кафедраў, мае 4 навучальныя корпусы, 4 студэнцкія інтэрнаты, 2 спартыўныя залы, навуковую бібліятэку.
У цяперашні час у ГрДМУ працуюць:
- цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
- лабараторыі па вывучэнню газатранспартнай функцыі крыві
- вывучэнню эпідэміялогіі, дыягностыкі і лячэння наркаманіі і алкагалізму
- па дыягностыцы і лячэнні арытміі сэрца
- рэспубліканскі гепаталагічны цэнтр
- камп’ютарна-інфармацыйны цэнтр.
Факультэты
правіцьРэктары
правіць- Леанард Феліксавіч Супрон (1958—1962)
- Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (1962—1998)
- Пётр Васілевіч Гарэлік (1998—2010)
- Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі (2010—2020)
- Алена Мікалаеўна Краткова (21 верасня 2020 — 6 снежня 2021)
- Ігар Георгіевіч Жук (з 21 сакавіка 2022)
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
правіць- Юрый Іванавіч Бандажэўскі
- Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (нар. 1924) — оталарынголаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар
- Лідзія Іларыёнаўна Гакінаева (1905—1990) — доктар медыцынскіх навук, загадчык кафедрай дэрматавенералогіі ў 1963—1977 гг.
- Ігар Канстанцінавіч Жмакін (нар. 1926) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. З 1961 г. прарэктарпа навуковай і навучальнай частцы, з 1969 г. загадчык кафедрай нармальнай фізіялогіі[2].
- Уладзімір Максімавіч Калтанюк (1921—2002) — выпускнік 1966 г., доктар медыцынскіх навук, дэкан лячэбнага факультэта ў 1990—1997 гг.
- Іван Іванавіч Канус
- Міхаіл Васільевіч Караблёў (1923—1987) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1960—1987 гг. загадчык кафедрай фармакалогіі
- Андрэй Георгіевіч Майсяёнак
- Ніна Фёдараўна Сіляева
Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 435.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Сайт медыка-псіхалагічнага факультэта Архівавана 13 чэрвеня 2012. med-psy.com
- Афіцыйны сайт