Гродзенскі заапарк
Гродзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі. Годам заснавання лічыцца 1927, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел[1]. Аднак у гістарычных публікацыях можна сустрэць розныя гады заснавання заапарка — ад 1927 да 1930. Гэта звязана з першым часам яго існавання ў форме жывога кутка пры гімназіі і з пазнейшым пераездам на сучаснае месца[2][3].
Гродзенскі заапарк | |
---|---|
Заснаваны | 1927 |
Знаходзіцца |
Гродна, Беларусь |
Каардынаты | 53°41′19″ пн. ш. 23°50′55″ у. д.HGЯO |
Плошча | 5,35 га |
Жывёл | 3173 (па стане на 01.01.2011) |
Відаў | 317 (па стане на 01.01.2011) |
Членства | ЕАРАЗА |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цяперашні час заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёл 317 відаў[4]. Заапарк размешчаны ў Кастрычніцкім раёне горада Гродна каля чыгуначнага вакзалу і займае плошчу ў 5,35 га.
Гісторыя
правіцьСтварэнне заапарка
правіцьГісторыя Гродзенскага заапарка пачалася з групы энтузіястаў з Таварыства аматараў прыроды[5] на чале з Янам Каханоўскім - выкладчыкам біялогіі[6] ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Па яго ініцыятыве ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк ім. Жылібера) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. Да навучальнага года 1927-1928 да сада быў дададзены сярод іншых аддзелаў заалагічны, у якім першапачаткова змяшчалася 17 відаў жывёл мясцовай фаўны. Пачалася калекцыя заапарка з параненага чорнага бабра, якога знайшлі на Нёмане побач з мястэчкам Лунна і якога Каханоўскі забраў у Гродна[1].
Пасля пашырэння сад пачаў звацца біялагічным. Яго актыўна наведвалі навучэнцы гродзенскіх школ. Колькасць жывёл у заалагічным аддзеле павялічвалася, для іх не хапала ні плошчы, ні памяшканняў. У сувязі з гэтым Ян Каханоўскі разам з іншымі аматарамі прыроды дамагліся ад гарадскога ўпраўлення пераносу заалагічнага аддзела на закінуты гарадскі велатрэк. Пасля адпаведных рамонтна-будаўнічых работ заалагічны аддзел пераехаў з парку на новае месца і стаў звацца біялагічным садам.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч сцвярджае, што перасяленне жывёл на новае месца, адмыслова адведзенае пад заапарк, адбылося 7 верасня 1929 года. Тады перасялілі ўсіх, акрамя бабра, для якога не паспелі пабудаваць басейн[7].
Гэтая тэрыторыя належыць парку і цяпер. Кіраўніком быў прызначаны палкоўнік у адстаўцы Адамовіч.[1]
Развіццё заапарка
правіцьДа 1936 заапарк налічваў каля 400 асобін розных відаў, сярод які варта адзначыць такіх жывёл, як леапард, леў, тыгр, зубр. Любіміцай наведнікаў была малпачка Коко, якой дазвалялі шпацыраваць па-за вальерам. “Koko, chodż na magistracką zupę”, – клікалі яе дзеці, што наведвалі заапарк[8].
Змест заапарка ажыццяўлялася за кошт дабрачыннасці, з дапамогай Таварыства аматараў прыроды і з удзелам гарадскога магістрата. У верасні 1937 гарадская рада пасля актыўных спрэчак, нягледзячы на супраціў некаторых дэпутатаў, вырашыла выкупіць для заапарка ўчастак плошчай 0,4 га ад упраўлення маёнткамі князя Друцкага-Любецкага[9].
Паводле гарадской легенды, якую пераказваў пісьменнік Аляксей Карпюк, да развіцця заапарка спрычыніўся прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі, які ў 1933 годзе наведаў Гродна. Быццам бы Ян Каханоўскі змог тады пагутарыць з ім і паскадзіцца, што новаствораны заапарк мае малую тэрыторыю. Але толькі праз чатыры гады пасля гэтага гарадскія ўлады выкупілі ў князя Яна Друцкага-Любецкага кавалак зямлі для пашырэння заапарка. Гэта паспрыяла таму, што да 1939 г. гродзенскі заапарк стаў самым лепшым заапаркам міжваеннай Польшчы пасля варшаўскага і познаньскага[10].
У 1939 годзе з аб'яднаннем Заходняй Беларусі і БССР заапарк перайшоў на ўтрыманне дзяржавы. Калекцыя працягвала павялічвацца, і да 1941 годзе Гродзенскі заапарк стаў адным з цэнтраў культурнага і навукова-асветнай жыцця горада[1].
Ваенныя гады
правіцьУ гады вайны заапарку быў нанесены каласальны ўрон: будынкі былі знішчаны або пашкоджаны, калекцыя разрабавана. Каштоўныя і рэдкія асобнікі былі вывезены ў заапарк Кенігсберга, астатнія знішчаныя[5].
Ян Каханоўскі адмовіўся ад эвакуацыі і застаўся ў Гродне. Пасля забойства нямецкага лекара ўдзельнікамі супраціву, гестапа арыштавала каля 100 прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, сярод якіх быў і Ян Каханоўскі. На просьбу грамадскасці вызваліць арыштаваных, шэф гестапа заявіў, што застрэлены будуць толькі 25 чалавек з 100, а астатнія адпушчаныя. У гэтыя 25 чалавек патрапіў сябар Яна Каханоўскага, настаўнік Юзаф Вявюрскі, бацька шасцярых дзяцей. Каханоўскі прапанаваў шэфу гестапа абмен - сваё жыццё ўзамен на свабоду Юзэфу Вявюрскаму. У чэрвені 1942 года Ян Каханоўскі быў расстраляны[5][11].
Аднаўленне
правіцьПасля вызвалення горада ў ліпені 1944 заапарк практычна перастаў існаваць. Аднак, краіна аднаўлялася, і СНК БССР было прынята пастанова № 470 ад 15 Жнівень 1944 «Аб аднаўленні дзейнасці заказнікаў і заапаркаў».
Для аднаўлення адзінага на той час заапарка ў краіне 12 снежня 1944 г. выканкам Гродзенскага гарсавета прымае рашэнне № 242 "Аб аднаўленні заапарка ў гор. Гродна", што вызначыла перадачу заапарку ранейшай тэрыторыі і будаўнічых матэрыялаў. А ў якасці папаўнення калекцыі жывёл "абавязаць дырэктара трэсту зялёнага будаўніцтва перадаць заапарку двух аслоў»[5].
Узначаліў заапарк у той час былы старшы наглядчык Бенедыкт Купрыянавіч Жыромскі.[1].
У 1945 годзе калекцыя налічвала 5 экспанатаў - два асла, два аленя і адзін паўлін[1]. Калекцыя адноўленага заапарка папаўнялася самымі рознымі спосабамі. Напрыклад, вайскоўцы 30-й Іркуцка-Пінскай дывізіі перадалі ў заапарк вярблюда Борку, які, цягнучы гармату, дайшоў да Беларусі ад Сталінграда[9].
Пашырэнне заапарка
правіцьУ 2004—2007 гадах да заапарка з поўначы былі далучаныя тэрыторыі, дзе раней быў вялікі пустыр (раней там размяшчалася база Гродзенскага піўзавода). На іх пабудавалі новыя карпусы. Заапарк быў пашыраны і перапланаваны[9].
Фонды
правіцьУ заапарку налічваецца 3412 жывёл і птушак — 312 відаў.[12]
Сярод жыхароў заапарка мядзведзь буры (Ursus arctos), алені (Cervidae), воўк (Canis lupus), рысь звычайная (Lynx lynx), малпы, вярблюды (Camelus), вялікая колькасць птушак і паўзуны.[12][13]
Сланы ў заапарку
правіцьГродзенскі заапарк быў адзіным у Беларусі заапаркам у якім былі сланы. Першага прывезлі ў 1955 годзе з В’етнама, як падарунак ад брацкага народа. Слана звалі Машка, да таго як трапіць у Гродна ён служыў у В’етнамскай народна-вызваленчай арміі.
У жніўні 1965 года ў заапарк прывезлі новага слана з Лейпцыга. Яго звалі Сурак і тым часам ён быў адзіным сланом у краіне. За 37 гадоў жыцця ў Гродне слон хварэў двойчы. Першы раз — у 1980-х гадах. Тады з кансультацыйнай дапамогай калег з маскоўскага заапарка жывёлу вылекавалі. Другі раз слон захварэў у 2002 годзе. Падчас хваробы слон хутка скідаў вагу, страціў больш за 500 кг і ўрэшце памер[14].
Пра новага слана ў заапарку ідуць гаворкі з 2011 года, але пакуль жывёла так і не з’явілася ў заапарку.
Галерэя
правіць-
Птушкі ў заапарку.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Гродненский зоопарк - О зоопарке (руск.). grodnozoo.by (13 жніўня 2011).
- ↑ Игнатович Ф.И., Тарасюк Д.П. История Гродненского зоопарка. — Гродно: ЮрСаПринт, 2018. — С. 29—40. — 262 с.
- ↑ Знаёмства з кнігай: Гісторыя гродзенскага заапарка . Hrodna.life (13 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Видовой и количественный состав коллекции животных Гродненского зоопарка (2008-2011 гг.) (руск.). grodnozoo.by (13 жніўня 2011).
- ↑ а б в г Дом Яна Кохановского - Архітэктура Гродна - Гісторыя і сучаснасць (руск.). harodnia.com (4 августа 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ История возникновения Гродненского зоопарка (руск.)(недаступная спасылка). www.grodno.by (13 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 25 жніўня 2011.
- ↑ Чернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 12. — 68 с.
- ↑ Чернякевич А. Н., Трусов И. Г. «Новый Свет» и его окрестности. — Минск: Лимариус, 2009. — С. 13. — 68 с.
- ↑ а б в Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 364. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
- ↑ У Гродна едзе Пан Прэзідэнт. Не той, што вы падумалі . Hrodna.life (13 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Па слядах Каханоўскага: як пад Гродна ў кастрычніку 1942 года расстралялі мясцовую інтэлігенцыю . Hrodna.life (13 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ а б Вход в Гродненский зоопарк временно перенесен Архівавана 10 чэрвеня 2012.
- ↑ Фотагалерэя жывёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 7 красавіка 2011.
- ↑ antonio. Каранік паабяцаў прывезці ў Гродна слана . Hrodna.life (2 лютага 2023). Праверана 13 лютага 2024.
Спасылкі
правіцьГродзенскі заапарк на Вікісховішчы |
- Фатаграфіі Гродзенскага заапарка 1962—1981 гадоў Архівавана 5 лістапада 2010.