Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі

Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі
Міжнародная назва Hrodna Zonal Plant Production Institute of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 1910
Тып рэспубліканскае ўнітарнае навуковае прадпрыемства
Дырэктар Сяргей Мікалаевіч Шэўчык
Юрыдычны адрас  Беларусь, 231513, Гродзенская вобл., г. Шчучын, вул. Акадэмічная, 21.
Сайт gzir.by

Гісторыя

правіць

Інстытут з'яўляецца старэйшай навукова-даследчай установай Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі і бярэ свой пачатак ад Віленскай батанічна-сельскагаспадарчай вопытнай станцыі, арганізаванай у 1910 годзе па рашэнню сябраў Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі.

Дзейнасць

правіць

Інстытут займаецца рашэннем задач, накіраваных на навуковае забеспячэнне развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, пошук найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараненне дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў вытворчасць, падрыхтоўку кадраў.

Структура

правіць
  • Аддзел садаводства
  • Аддзел бульбы
  • Аддзел шматгадовых траў
  • Аддзел азімых зернавых і крыжакветкавых культур

Спасылкі

правіць