Гродзенскі піўзавод
Гродзенскі піўзавод — колішняя беларуская кампанія па вытворчасці піва, якая была размешчана ў Гродна.[1]
Гродзенскі піўзавод | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | 1877 |
Скасавана | 2005 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | піва |
ГісторыяПравіць
З’яўляецца архітэктурным помнікам XVII стагоддзя, у якім быў палац роду Агінскіх. З 1868 года ўладальнікам будынка стаў аўстрыйскі купец Восіп Кунц. Ён адкрыў невялікі піваварны завод. Актыўная вытворчасць піва пачалося пасля ўстаноўкі соладавай вежы ў 1877 годзе. Завод перажыў абедзве сусветныя вайны і рэвалюцыю. З часам абсталяванне і тэхналогіі састарэлі. Да 1990-х гадоў якасць гродзенскага піва знізілася, завод пачаў губляць свае пазіцыі. Часткова выратавалі загараджальныя пошліны, піўзавод набыў статус манапаліста рынку. Аднак з вяртаннем у гульню піўных гігантаў Беларусі практычна адразу апынуўся ў даўгах. У 2007 годзе расійская «Балтыка[ru]» разглядала куплю піўзавода з мэтай рэканструкцыі, аднак вынікам стала адмова ад ідэі. У 2012 годзе завод быў прададзены кампаніі «Экопроминвест». Яна планавала, што стары бровар будзе адрэстаўрыраваны і мадэрнізаваны, адкрыецца музей піва. Аднак працы не праводзіліся, з заводу была вывезена большая частка металічнага абсталявання, пры ўдзеле праваахоўных органаў будынак зноў выстаўлены на продаж. 21 мая 2017 года на піўзаводзе адбыўся пажар.
Зноскі
- ↑ Пивзавод в Гродно(руск.) . Grodno.in. Праверана 25 верасня 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх